Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.4K photos
100 videos
10 files
24.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️ ⚡️ Бундэстаг падтрымаў пастаўку Украіне цяжкага ўзбраення.

‼️⚡️ І апазіцыя, і кааліцыя прагаласавалі за перадачу зброі Украіне.

#вайна #Украіна #Германія #дапамога #салідарнасць

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌‼️ Адміністрацыя Байдэна запытала ў Кангрэса 33 млрд даляраў для Украіны

📌‼️ У гэтую суму, піша The Guardian, уваходзяць 20 мільярдаў ваеннай дапамогі і дапамога ў сферы бяспекі, а таксама 8,5 мільярда эканамічнай дапамогі і 3 мільярды на гуманітарныя аперацыі.

#вайна #Украіна #Байдэн #ЗША #дапамога_Украіне

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ЗША адкрываюць ленд-ліз для Украіны

Апошні раз такое было для барацьбы з гітлерызмам.

Палата прадстаўнікоў ЗША🇺🇸 прагаласавала за законапраект аб ленд-лізе і абароне дэмакратыі ва Украіне.🇺🇦 Прыняцце закона дасць магчымасць значна паскорыць пастаўкі ўзбраення, транспарту, харчавання і іншай дапамогі ў арэнду або бязвыплатна са Злучаных Штатаў ва Украіну.

Падобны закон прыняты ў ЗША першы раз з часу Другой сусветнай вайны. Тады пры яго дапамозе падтрымліваўся СССР, і гэтая дапамога стала адным з фактараў перамогі над нацысцкай Германіяй.

📷 Пасольства ЗША ва Украіне

#ЗША #Украіна #ленд_ліз #Германія #дапамога #перамога
📌 1 траўня ў Кіеў з візітам прыбыла спікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэлосі.

📌 Падчас сустрэчы Уладзімір Зяленскі назваў ЗША лідарам у падтрымцы Кіева супраць расейскай агрэсіі і падзякаваў за дапамогу ў абароне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

#вайна #Украіна #Нэнсі_Пэлосі #Уладзімір_Зяленскі #дапамога

Больш на сайце Радыё Рацыя
📌У Харкаве паступова наладжваецца жыццё.

📌 Хоць лінія агню ўсё больш сыходзіць да ўкраінска-расейскай мяжы, але абстрэлы горада працягваюцца, распавядае жыхар горада.

#вайна #Украіна #Харкаў #абстрэлы_украінскіх_гарадоў #дапамога

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ Вялікабрытанія перадасць Украіне дадатковую ваенную дапамогу на 1,6 млрд даляраў

Гэта амаль удвая перавышае папярэднія абавязацельствы Вялікабрытаніі🇬🇧 па выдатках па Украіне.🇺🇦

🔻 У прыватнасці, пакет уключае ў сябе контр-батарэйныя радыёлакацыйныя сістэмы, абсталяванне для глушэння GPS і прыборы начнога бачання. Адзначаецца, што гэта самы высокі ўзровень вайсковых выдаткаў Вялікабрытаніі з часоў войнаў у Іраку і Афганістане.

🔻Брытанскі прэм’ер Борыс Джонсан заявіў, што жорсткі напад Уладзіміра Пуціна не толькі прыводзіць да незлічоных разбурэнняў ва Украіне — ён таксама пагражае міру і бяспецы ва ўсёй Еўропе.

Крыніца: nashaniva.com

#Украіна #Расея #вайна #Вялікабрытанія #дапамога
31a1bea-------.jpg
48.4 KB
💰 Амаль пяць з паловай мільёна злотых забяспечана ў бюджэце Беластока на дапамогу ўцекачам з Украіны🇺🇦

Гэта грошы, у тым ліку на адукацыю, псіхалагічную дапамогу ды розныя іншыя віды дапамогі.

Зараз уцекачы з Беластоку🇵🇱 могуць разлічваць на разавую дапамогу - трыста злотых, на што ў гарадскім бюджэце выдзелена прыкладна восемсот дваццаць тысяч злотых. На харчаванне ўцекачоў з Украіны прызначана сто дзевяноста тысяч злотых. На псіхалагічную дапамогу сорак адна тысяча злотых. На пражыванне і харчаванне каля паўмільёна злотых.

💰 Усяго на гэтыя выдаткі ў бюджэце Беластока зарэзервавана амаль 5 мільёнаў злотых. Гэта не толькі так званыя ўласныя рэсурсы, бо на некаторыя задачы грошы дае міністэрства фінансаў і Падляшскі ваявода.

📷 eurointegration.com.ua

#Падляшша #злотыя #уцекачы #украінцы #дапамога
📌 Святлана Ціханоўская завяршыла візіт у Нарвегію

📌 Сустрэлася з прадстаўнікамі ўраду краіны, кіраўніцтвам Нарвэскай канфедэрацыі прафсаюзаў, прадстаўнікамі НДА, якія займаюцца Беларуссю.

📌 Перадала ўраду Нарвэгіі просьбы ад беларускай дыяспары, фондаў медыцынскай салідарнасці і Беларускай рады культуры аб дапамозе ўцекачам з Беларусі, падтрымцы культурных праектаў і беларускіх медыкаў, якія працуюць ва Украіне.

📌 Нарвежскія ўніверсітэты прымуць студэнтаў з Беларусі, а таксама акажуць фінансавую дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу. У гэтым семестры стыпендыі атрымалі 50 студэнтаў.

#Нарвегія #Святлана_Ціханоўская #салідарнасць #дапамога #стыпендыі_для_беларускіх_студэнтаў #беларускія_ўцекачы

📷 Фота: AP / Scanpix
📌 Кіраўнік Еўрапейскай рады Шарль Мішэль у панядзелак, 9 траўня, прыбыў у Адэсу, пра гэта ён напісаў у Twitter.

📌 Шарль Мішэль абмеркаваў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім пытанні недапушчэння харчовага крызісу ў свеце з-за расейскага ўварвання ва Украіну, а таксама фінансавую і абаронную дапамогу краіне, паведаміў кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

📌 Шарль Мішэль адзначыў таксама, што ЕЗ працягне аказваць Украіне максімальную фінансавую і абаронную дапамогу. Паводле яго слоў, у ЕЗ ужо зацверджаны план падтрымкі Украіны.

#Еўразвяз #Шарль_Мішэль #Уладзімір_Зяленскі #дапамога #салідарнасць

Фота: Twitter Charles Michel
🇺🇦"За нашу Украіну!": у Падляшскай бібліятэцы пры поўным аншлагу прайшоў дабрачынны канцэрт украінскіх і польскіх песень у выкананні калектыву «Амела».

❗️Большую частку гледачоў канцэрта склалі жанчыны з дзецьмі, чые мужы і бацькі засталіся ваяваць ва Ўкраіне з расейскімі агрэсарамі.

Больш на Радыё Рацыя

#вайна #Беласток #Украіна #дапамога #Падляшша