Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌📖 Гарадзенскаму краязнаўцу і педагогу Івану Будніку - 85 гадоў.

📖📚 Ён напісаў і выдаў кнігі “Да падзеяў 1863-1864 гадоў на Гарадзеншчыне”, “Знойдзенае ў дарозе”, “Ад берагоў Свіслачы да Кузніцы”.

📖📚 Іван Буднік да сённяшніх дзён вельмі часта выступае ў друку з вершамі, краязнаўчымі артыкуламі, літаратурнымі пародыямі.

#Іван_Буднік #краязнаўства #Гарадзеншчына #кнігі_пра_Гарадзеншчыну #Гародня

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📖Міністр эканомікі на Гарадзеншчыне вывучаў наступствы "эканамічнага генацыду"

🔸Міністр эканомікі Беларусі Аляксандр Чарвякоў наведаў шэраг прадпрыемстваў Ліды і Шчучына. Там ён вывучаў наступствы "эканамічнага генацыду". Менавіта так у красавіку Чарвякоў выказаўся пра заходнія санкцыі.

🔸На гэты раз ён быў больш стрыманы. Санкцыі згадваў, прызнаваў праблемы ў мясцовых прадпрыемстваў са збытам прадукцыі і абмежаваннямі паставак сыравіны, але гаварыў пра "прамысловы аптымізм".

"Цяпер нам неабходна выявіць усю праблематыку і вызначыцца з тымі інструментамі, якія дапамаглі б арганізацыям яшчэ больш знізіць негатыўны ўплыў санкцый", — цытуе словы міністра БЕЛТА.

📷 БелТА

#Чарвякоў #міністр #Гарадзеншчына #эканоміка #Беларусь
📖 “Дыханне трыснягоў”📖

🔸 Пад такой назвай у Менску пабачыў свет том з 560 старонак твораў найвялікшага паэта Гарадзеншчыны Юркі Голуба (1947-2020).

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Голуб #кніга #твор #Гарадзеншчына