Беларускае Радыё Рацыя
1.24K subscribers
31.4K photos
100 videos
10 files
24.8K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Індыя шукае замену калійным угнаенням з Беларусі і Расеі

Пра гэта піша Times of India.

Летась Беларусь паставіла Індыі каля 1,4 млн тон калію. Яшчэ каля 600 тысяч тон Дэлі закупіў у Расеі. Сёлета гэтыя 2 млн тон угнаенняў плануецца набыць у Канадзе, а таксама ў Ізраілі і Іарданіі.

Раней паведамлялася, што „Беларуськалій” гатовы прымаць аплату нават у індыйскіх рупіях. Але Індыю спынілі санкцыі супраць Беларусі.

Урад Індыі таксама прыняў рашэнне кампенсаваць мясцовым фермерам рост цэн на калійныя ўгнаенні. Угнаенні пачалі даражэць на фоне вайны ва Украіне. На кампенсацыі вылучаюць каля $8 млрд. Субсідыя пакрые рост цэн, цэны на ўгнаенні для індыйскіх гаспадарак застануцца прыкладна такімі ж, як летась.

#угнаенні #Індыя #кошты #фермеры #гаспадаркі
⚡️⚡️Індыя рэзка павялічыла закупкі ў Расеі вугалю і нафты

📌Паводле дадзеных Цэнтра вывучэння энергетыкі і чыстага паветра (CREA), Індыя, нягледзячы на рост імпарту, па-ранейшаму не ўваходзіць у лік асноўных імпарцёраў расейскіх энерганосьбітаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 EPA

#нафта #вугаль #Індыя #Расея #энерганосьбіты