Беларускае Радыё Рацыя
1.28K subscribers
33K photos
103 videos
11 files
25.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🤔 Як лепш дапамагаць беларускім добраахвотнікам ва Украіне?

Раіць Радзівон Батулін з вайсковай адзінкі „Чорны Кот”.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#вайна #дапамога #беларусы_на_вайне #батальён_Каліноўскага
🥷 Абвешчана пра фарміраванне палка «Пагоня».

🖌 Кантракт прадугледжвае аклад і страхоўку жыцця і здароўя.

#полк_Пагоня #вайна_ва_Украіне #беларусы_на_вайне #Інтэрнацыянальны_легіён_УСУ

Больш на сайце Радыё Рацыя
⚡️ Ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларус.

⚡️ Зміцер Рубашэўскі, з пазыўным "Ганс", з'яўляўся байцом 24-й механізаванай брыгады ўкраінскіх Узброеных сіл.

#вайна #Украіна #беларусы_на_вайне #Зміцер_Рубашэўскі #ахвяры_вайны

Больш на сайце Радыё Рацыя. Фота з сацсетак.
‼️ Чаму рыторыка Аляксандра Лукашэнкі істотна змянілася?

📌 Афіцыйны Менск спрабуе рабіць нейкія крокі ў напрамку паляпшэння стасункаў з краінамі Захаду.

📌 Беларускі журналіст Паўлюк Быкоўскі: Менск хацеў бы трапіць у сітуацыю, калі ён будзе на баку тых, хто заключае мірную дамову не як прайграўшы бок.

#вайна_ва_Украіне #Паўлюк_Быкоўскі #Уладзімір_Макей #беларусы_на_вайне

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ ⚡️ Ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларус

📌 Канстанціну Дзюбайлу было 34 гады, ён родам з Магілёва. У вайне на ўсходзе Украіны ён браў удзел з 2014 года.

‼️ Загінуў у канцы красавіка ў баі паміж Мар’інкай і Дакучаеўскам Данецкай вобласці. На той час ён служыў у 46-м асобным батальёне спецыяльнага прызначэння «Данбас — Украіна». Загінуў ад пападання снарада.

#вайна #Украіна #беларусы_на_вайне #Канстанцін_Дзюбайла #батальён_Данбас_Украіна #смерць_на_вайне

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ Чарговы скандал вакол Святланы Ціханоўскай

📌 Выклікала хайп некаторых украінскіх СМІ вырваная з кантэксту яе фраза ў інтэрв'ю журналісту пра тое, што дзякуючы дзеянням мужных беларусаў шмат у чым спыніўся наступ РФ на Кіеў, - піша Мікола Бянько.

📌 Крытыку Ціханоўскай падхапілі і некалькі беларускіх блогераў і палітыкаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Святлана_Ціханоўская #вайна_ва_Украіне #беларусы_на_вайне #крытыка_Ціханоўскай #абарона_Кіева
‼️⚡️ Ва Украіне загінуў камандзір роты батальёна Кастуся Каліноўскага

📌 Павел «Волат» быў паранены. У крытычным стане яго спрабавалі давезці да шпіталя, але не паспелі, паведамляе канал батальёна.

📌 Саслужыўцы загінулага назвалі яго сапраўднай легендай: ён быў паранены шмат разоў, але заўсёды «падманваў смерць» і вяртаўся ў строй.

📌 Гэта ўжо шосты беларус, які загінуў ва Украіне з лютага 2022 года, змагаючыся супраць расейскіх інтэрвентаў.

#вайна #Украіна #Павел_Волат #батальён_Каліноўскага #беларусы_на_вайне
📌 Мяжу Беларусі на паўднёвым напрамку прыкрываюць сілы спецаперацый, МУС і пагранічнікі. Пра гэта паведаміла прэс-служба Мінабароны, апублікаваўшы два дзясяткі фатаграфій у пацверджанне.

📌«Беларускія вайскоўцы працягваюць выконваць задачы па ўзмацненні аховы ўчасткаў дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь. Сумесна з пагранічнікамі, супрацоўнікамі МУС, ваеннаслужачымі ўнутраных войскаў, на паўднёвым напрамку службу нясуць падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый нашай краіны», - гаворыцца ў паведамленні.

📌 Сёння Мінабароны Украіны заявіла, што Беларусь разгарнула на мяжы сем батальёнаў, акрамя таго, у дзесяці населеных пунктах заўважаны расійскія войскі.

#вайна_ва_Украіне #беларуска_украінская_мяжа #беларусы_на_вайне #Мінабароны_Беларусі

reform.by
📌‼️ Групоўка ваенна-марскіх сіл Расеі ў Міжземным моры налічвае 18 надводных караблёў, дзве падводныя лодкі і паступова ўзмацняецца. Пра гэта начальнік штаба ВМС Італіі адмірал Энрыка Крэдэндзіна заявіў у інтэрв'ю Corriere della Sera.

📌 Адмірал адзначыў, што такой канцэнтрацыі ваеннай прысутнасці Расеі ў Міжземным моры ніколі раней не было.

📌 "Калі баявыя падводныя ракетаносцы ходзяць ля межаў тэрытарыяльных вод, мы абавязаны іх ідэнтыфікаваць і ўстанавіць за імі пастаяннае назіранне", - сказаў Крэдэндзіна. Пры гэтым ён лічыць, што зараз караблі ВМС РФ "не ўяўляюць пагрозы".

📌 27 лютага Турцыя закрыла пралівы Басфор і Дарданэлы для праходу ваенных караблёў Расіі, калі яны накіроўваюцца з Міжземнага мора ў Чорнае.

#вайна_ва_Украіне #беларуска_украінская_мяжа #беларусы_на_вайне #Мінабароны_Беларусі

news.liga.net

Адмірал Энрыка Крэдэндзіна (Фота - EPA)