Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 IKEA прыняла рашэнне пра далейшы лёс свайго бізнесу ў Беларусі і Расеі.

📌 Пастаўкі тавараў IKEA у Расею і Беларусь, а таксама закупкі ў гэтых краінах застаюцца пад забаронай.

📌 Inter IKEA прадасць чатыры сваіх завода ў РФ, скараціўшы працоўную сілу.

#IKEA #вайна_ва_Украіне #санкцыі #IKEA_сыходзіць_з_Расеі_і_Беларусі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Польшча скасуе надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю пасля завяршэння будаўніцтва сцяны.
📌 Макрон, Шольц і Драгі едуць у Кіеў.
📌 Уцекачы з Украіны: якія іх перспектывы ў Еўропе?
📌 Вялікабрытанія: прыпыненая дэпартацыя ў Руанду.
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна_ва_Украіне #нелегальная_міграцыя #Макрон #Шольц #Фінляндыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Беларусь распрацоўвае размяшчэнне пунктаў прыёму мабілізаваных.
📌 Макрон, Шольц і Драгі прыехалі на сустрэчу з Зяленскім.
📌 Cпрэчка вакол Паўночнай Ірландыі: ЕЗ мае намер падаць позву.
📌 У Пецярбурзе адкрыўся міжнародны эканамічны форум.
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна_ва_Украіне #Макрон #Шольц #Вялікабрытанія #Борыс_Джонсан

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌‼️⚡️ Патрыярх Кірыл параўнаў расейскіх вайскоўцаў са святымі падзвіжнікамі.

📌⚡️ Ён наведаў ваенны шпіталь, дзе ляжаць параненыя расейскія вайскоўцы, і сказаў, што «сучасныя воіны здзяйсняюць свой подзвіг, як гэта рабілі святыя падзвіжнікі», паведамляе «Бі-бі-сі».

#патрыярх_Кірыл #вайна_ва_Украіне
📌‼️ Уладзімір Някляеў заступіўся за Васіля Быкава перад міністрам адукацыі і навукі Украіны.

📌 Тэкст ліста ў абарону Васіля Быкава, адрасаваны міністру адукацыі і навукі Украіны Сяргею Шкарлету, Уладзімір Някляеў надрукаваў у Фэйсбуку.

📌 Ён нагадвае звязаныя з Украінай старонкі біяграфіі Васіля Быкава, а таксама тое, што «Васіль Быкаў — найвыбітная асоба не толькі ў сучаснай беларускай літаратуры, але і ў нашым сённяшнім жыцці. Ён пісьменнік, які ў сваёй творчасці заўсёды адстойваў праўду. Ён змагаўся за нашу мову, за нацыянальную культуру і гісторыю. За тое, каб Беларусь была Беларуссю, як і Украіна — Украінай».

#Васіль_Быкаў #беларуская_літаратура #вайна_ва_Украіне
📌 Беларусь можа даць Расеі ўзбраенне і тэхніку для ваенных дзеянняў ва Украіне.
📌 Вайна двух супрацьлегласцяў у свеце.
📌 Мухамед ібн Салман наведаў Анкару.
📌 Выстава Documenta: скандал вакол антысеміцкіх малюнкаў.
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна_ва_Украіне #беларусы_і_вайна #Выстава_Documenta #Мухамед_ібн_Салман #Саудаўская_Аравія

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Сяргей Бульба: У вайне Расеі супраць Украіны пачаўся этап зацяжнога канфлікту.

📌 Пра гэта, а таксама пра ролю беларусаў і Беларусі ў гэтай вайне журналіст Радыё Рацыя размаўляе з „Госцем Рацыі” беларускім вайскоўцам, заснавальнікам „Белага легіёну”, кіраўніком грамадскай арганізацыі „Беларусь 2.0. Робім разам”.

#вайна_ва_Украіне #Сяргей_Бульба #беларусы_і_вайна #Белы_легіён #зацяжная_вайна #салідарнасць

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 У самым цэнтры Беластока адкрылася фотавыстава пад адкрытым небам Адама Тухлінскага пад назвай „Бежанцы”.

📌 Фотавыстава даступная для агляду ўсімі жадаючымі на пляцы Яна Паўла ІІ, каля сядзібы галерэі Слендзінскіх, да 31-га ліпеня ўключна.

#фотавыства #Адам_Тухлінскі #Беласток #галерэя_Слендзінскіх #бежанцы #вайна_ва_Украіне

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌‼️⚡️ У Кіеве затрымалі беларускую праваабаронцу і валанцёрку Анісію Казлюк.

📌 Пра затрыманне сама Анісія Казлюк паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook, яна напісала: "Я сяджу ў Кіеве, у аддзяленні паліцыі. Мяне затрымалі за нелегальнае знаходжанне ва Украіне. Цяпер у мяне забралі пашпарт, каб я "не згубілася". 23 лютага я атрымала пячатку аб падаўжэнні тэрміну легальнага знаходжання ва Украіне. З тых часоў і да чэрвеня дакументы не прымалі", — напісала яна.

📌 Анісіі Казлюк можа пагражаць штраф, яе таксама могуць выслаць з Украіны нават нягледзячы на тое, што яна займаецца валанцёрствам.

📌 Анісія Казлюк адзначыла, што зараз ва Украіне міграцыйныя службы імкнуцца дэпартаваць беларускіх грамадзян, у якіх скончыўся тэрмін дазволаў на знаходжанне. Пры гэтым дакументы на падаўжэнне часта не прымаюцца.

#Анісія_Казлюк #беларусы_ва_Украіне #вайна_ва_Украіне #беларусы_валанцёры
📌 Літва папярэджвае, што НАТО мае патрэбу ў «бачным» супрацьдзеянні расейскай пагрозе праз Беларусь.
📌 Украіна і Малдова – кандыдаты на ўступленне ў ЕЗ.
📌 Дэфіцыт газу ў Еўропе.
📌 На чыім баку Кітай?
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна_ва_Украіне #Кітай #Літва #расейскі_газ #Еўразвяз #Малдова

Больш на сайце Радыё Рацыя.