Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
31.1K photos
100 videos
10 files
24.6K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Батумі: Закрыйце неба над Украінаю

Вялікая нядзельная акцыя ў падтрымку Украіны прайшла ў грузінскім Батумі пад лозунгам – Закрыйце неба над Украінаю.

Чытай больш

#WarinUkraine #Грузія
Людзі ў Беларусі не падтрымліваюць вайну супраць Украіны – словы Зяленскага

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў у эфіры праграмы Face the Nation на амерыканскім тэлеканале CBS:

"Людзі ў Беларусі не падтрымліваюць вайну супраць нас. Але з Беларусі выляталі і самалёты супраць нас, і верталёты, якія бамбілі Кіеў і дарэчы тыя кадры, якія мы зараз пабачылі. Адтуль вылятаюць ракеты. А нават тады мы не адкрывалі агонь па беларусам. Гэта не наша тактыка, не наш падыход".

Чытай больш:


#WarinUkraine
❗️У Кіеве назвалі яшчэ адзін горад, у якім расейскія войскі мэтанакіравана знішчалі мясцовых жыхароў

Мы можам прадметна казаць пра Кіеўскую вобласьць, таму што ўчора мы атрымалі доступ да яе. І адпрацоўваем Ірпень, Бучу, Ворзель. Насамрэч, па людзях, па ахвярах, найгоршая сітуацыя ў Барадзянцы. Мяркую, што пра Барадзянку мы будзем гаварыць асобна. Там ёсць, пра што гаварыць» - кажа Генеральная пракурорка Украіны Ірына Венядзіктава.

Чытай больш:


#WarinUkraine #Генацыд
Агляд прэсы: адным стрэлам

🔻ВПС Украіны збілі восем расейскіх крылатых ракет, выпушчаных з Беларусі.
🔻Еўракамісія прапануе ўвесці эмбарга на расейскі вугаль.
🔻Расейскія зверствы ў Бучы – якія будуць наступствы?
Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы:

#WarinUkraine #ГенацыдуБучы #Украіна #ВСУ #Санкцыі
Спачатку не паверыў, думаў – прыкол нейкі мусіць. Потым пачуў, як шкло затрэслася, у нас там побач барыспальскі аэрапорт – гэта бамбілі ў першую чаргу, ЦЭЦ і гэтак далей. - так пачатак агрэсіі Расіі ва Украіне ўспамінае заснавальнік гурта „Botanic Project”

А ў якіх абсавінах вы даведаліся аб вайне?


#WarinUkraine #ProjectBotanic
🔻Блакаванне мяжы Беларусі – як план ЕЗ па спыненні грузавых аўтамабіляў ў Расею.
🔻Венгрыя і ЕЗ узялі курс на канфрантацыю.
🔻Сіла і слабасць Савета бяспекі ААН.
🔻Ці ўдасца Макрону перамагчы зноў?

📄Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы:


#WarinUkraine
"Гэта не пачалося год таму ці два месяцы таму. Гэта пачалося 33 гады таму, у Грузіі"

У Грузінскім Батумі прайшла штодзённая акцыя супраць вайны ва Украіне.

Паслухайце, што кажуць удзельнікі!


#WarinUkraine
Параўнаць з тым, што было яшчэ скажам дзесяць дзён таму зараз немагчыма. Мы ўжо прызвычаіліся да рэжыму аларму, калі гадзіну ці 2 не гучыць сігнал паветранай трывогі, то як ні дзіўна, пачынаеш ужо трохі нервавацца, што здарылася? Чаму няма? Псіхіка перабудавалася.

Відавочца распавяла "Рацыі" пра тое, чым дыхаюць кіяўляне пасля адыходу расейскіх войскаў.

#WarinUkraine #Кіеў
"Я сама з Чарнігава. 20 сутак я была ў горадзе. Той кашмар, які адбываўся ў горадзе – гэта вельмі страшна. Мы вельмі ўдзячныя беларусам за падтрымку" - распавяла на акцыі салідарнасці ў Варшаве украінская уцякачка.

Паслухайце, што яна кажа!

#WarinUkraine #АкцыяСалідарнасці
"Пад абстрэламі, калі гучаць сірэны, ляцяць самалёты, нам трэба было даехаць да вакзала. У гэты час як раз бамбілі цэнтр. Гэта як раз вось гэтыя дні – 3-4 сакавіка. Як раз напярэдадні быў разбіты Палац працы і іншыя гістарычныя будынкі ў цэнтры" - бежанка з Харкава, якая прымала ўдзел у акцыі ў Батумі, распавяла Рацыі пра жыццё пад бесперапыннымі абстрэламі

Фоты з акцыі ў якой прынялі ўдзел некалькі соцен чалавек, даслалі нашыя карэспандэнты

Чытай больш:


#Батумі #АкцыяСалідарнасці #WarinUkraine
🔻У Беларусі – іншыя ахвяры пуцінскай вайны.
🔻Ці павінны нейтральныя краіны ўступіць у НАТА?
🔻Ці мае патрэбу ААН у сур’ёзных рэформах?
🔻У Францыи Макрон і Ле Пэн выйшлі ў другі тур.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы

#WarinUkraine #ААН #НАТА #Макрон #Пуцін
"Гэта найміты, якіх Зяленскі набраў і імі кіруе" - Як дыктатарскі рэжым адвучыў людзей думаць і аналізаваць?

Паглядзіце, што мяркуюць жыхары Беларусі пра расейскае ўварванне ва Украіну!

Чытай больш:


#WarinUkraine
🔻Чаму Беларусь яшчэ не далучыцца да ўварвання Расеі ва Украіну?
🔻Ці паспрабуе Пуцін захапіць усход Украіны?
🔻Еўрапейскія левыя і вайна супраць Украіны.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы:


#WarinUkraine #АглядСМІ
ГУБАЗіК распавядае беларусам пра беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне

Іх спісы былі паказаны ў эфіры тэлеканала АНТ.
Сярод іх ёсць загінулыя: Герой Украіны Аляксей Скобля (пазыўны „Тур”), Ілля Хрэнаў („Літвін”), Зміцер Апанасовіч („Тэрор”, у спісе яго назвалі „Таксістам”). Толькі пра Апанасовіча ў дакуменце пазначана, што ён забіты.

Насамрэч ва Украіне налічваецца некалькі соцен добраахвотнікаў. Большасць з іх — у батальёне імя Кастуся Каліноўскага. У спіс трапілі найперш тыя добраахвотнікі, якія не хавалі свае твары, давалі інтэрв’ю, альбо з 2014-2015 гадоў ужо ваявалі і былі вядомыя спецслужбам Беларусі.

Сюжэт на АНТ праінфармаваў беларусаў, якія глядзяць дзяржаўнае тэлебачанне, пра існаванне „беларускіх нацбатальёнаў ва Украіне”, якія выкарыстоўваюць бел-чырвона-белую сімволіку.

📷Фота з сацсетак


#WARINUKRAINE
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце, як расейцы здзекваюцца з дзяржаўнай сімволікі РБ!

На відэа, якое апублікавала памежная служба Украіны бачныя паваленыя памежныя слупы і абрабаваны пост.


#WarinUkraine #Мяжа #Ukraina
🔻Як Лукашэнка паспрабаваў памірыцца з Захадам.
🔻Расея пачала масіраванае наступленне на ўсходзе Украіны.
🔻Эканоміка Расеі: наколькі дзейсныя санкцыі?
🔻У Швецыі беспарадкі ў сувязі са спаленнем Карана.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы

#Захад #Лукашэнка #АглядСМІ #warinukraine
Ватыкан адмяніў сустрэчу Папы Францішка з патрыярхам Кірылам

Пантыфік адзначыў, што шкадуе пра тое, што сустрэчу, прызначаную на чэрвень у Ерусаліме, давялося адмяніць. Ён дадаў, што заўсёды выступаў за міжрэлігійны дыялог, але ватыканскія дыпламаты далі зразумець, што падобная сустрэча ў цяперашняй сітуацыі была б занадта супярэчлівай.
Дадамо, што патрыярх Кірыл звяртаўся да расейскіх вайскоўцаў з заклікам выконваць прысягу, а да вернікаў — маліцца, “памнажаючы моц нашых Узброеных сіл”.

#WARINUKRAINE #Ватыкан
🔻Расейскія і беларускія апазіцыянеры ў Мюнхене аб’ядналіся, каб падтрымаць Украіну.
🔻Масква заявіла, што ўзяла пад кантроль Марыупаль.
🔻Краіны Балтыі прызналі дзеянні Расеі генацыдам.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы:


#WARINUKRAINE