Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.2K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⚡️⚡️Прафсаюз РЭП прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем

Беларускі незалежны прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем па рашэнні КДБ ад 7 красавіка.

11 красавіка прафсаюз быў дададзены ў пералік фармаванняў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, апублікаваным на сайце МУС.

#РЭП #прафсаюз #фармаванне #КДБ #МУС
🔸Прафсаюз РЭП быў даўно косткай у горле ўлады.

🔸Юрысты і прававыя інспектары прафсаюза РЭП былі народнымі адвакатамі, у некаторых гарадах да офісаў РЭП выстройваліся чэргі з ахвотных атрымаць прававую дапамогу.

🔸Мікола Бянько ў сваім блогу разважае пра прычыны пераследу незалежных прафсаюзаў у Беларусі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#прафсаюз #РЭП #улады #пераслед #юрысты
‼️ Зінаіду Міхнюк абвінавачваюць на аснове матэрыялаў праслухоўвання

СІЗА Берасця перапоўненае палітвязнямі, абвінавачванне некаторых, у тым ліку прафсаюзнай актывісткі Зінаіды Міхнюк, трымаецца на аснове матэрыялаў праслухоўвання.

Пра гэта гаворыцца ў лісце з-за кратаў, які напісаў адзін з вязняў. Аўтар ліста таксама расказвае дэталі справы прафсаюзнай актывісткі Зінаіды Міхнюк.

60-гадовую Зінаіду Міхнюк абвінавачваюць па артыкуле 369 КК “Абраза прэзідэнта”, які цяпер масава выкарыстоўваецца для палітычных рэпрэсій.

Паводле інфармацыі іншага зняволенага, Міхнюк абвінавачваюць на аснове матэрыялаў з праслухоўвання, якая стаяла ў яе як актывісткі прафсаюза РЭП.

#Міхнюк #праслухоўванне #РЭП #абвінавачанне #актывістка #Берасце
‼️Федэрацыя прафсаюзаў IndustriALL будзе падтрымліваць ліквідаваныя прафсаюзы ў Беларусі

📌З 13 ліпеня Вярхоўны суд стаў забараняць дзейнасць незалежных прафсаюзаў. Тры з іх чальцы IndustriALL: Свабодны прафсаюз металістаў, Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці і Свабодны прафсаюз Беларускі.

📌 IndustriALL гэта рашэнне не прызнае. Прадстаўнікі глабальнай Федэрацыі прафсаюзаў напісалі гендырэктару Міжнароднай арганізацыі працы і папрасілі тэрмінова ўмяшацца.

📌Федэрацыя падкрэслівае, што рэпрэсіі супраць прафсаюзаў Беларусі палітычна матываваныя і патрабуе неадкладна вызваліць 15 прафсаюзных лідараў і актывістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні.

📷 industriall-union.org

#IndustriALL #прафсаюз #РЭП #актывісты