Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.2K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🇷🇺Сяргей Лаўроў незадаволены праектам мірнага пагаднення, які падрыхтавала Украіна. 🇺🇦

Паводле міністра замежных спраў Расеі, у гэтым праекце Украіна адышла ад дамоўленасцяў, дасягнутых 29 сакавіка на перамовах у Стамбуле.🇹🇷

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 БелТА

#Лаўроў #Расея #Украіна #вайна #пагадненне
✈️ Балгарыя, Паўночная Македонія і Чарнагорыя закрылі неба для самалёта Лаўрова, пра гэта паведаміла сербскае выданне Novosti.

📌 Візіт міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова ў Сербію быў запланаваны на 6-7 чэрвеня.

📌 Лаўроў збіраўся сустрэцца з прэзідэнтам Сербіі, міністрам замежных спраў і старшынём Народнай скупшчыны.

📌 Лаўроў знаходзіцца пад еўрапейскімі санкцыямі з-за датычнасці да агрэсіі супраць Украіны, а паветраная прастора Еўразвяза для расейскіх самалётаў зачынена. Чарнагорыя і Паўночная Македонія не ўваходзяць у ЕЗ, але з'яўляюцца кандыдатамі на сяброўства (як і Сербія, але яна аддае перавагу не сварыцца з Расіяй).

#вайна_ва_Украіне #Лаўроў #Сербія #Балгарыя #Чарнагорыя

Крыніца: news.liga.net
‼️Лідары еўрапейскіх краін, ЗША і Канады лічаць, што Лаўроў у Расеі нічога не вырашае. Таму які сэнс размаўляць з ім, бо размовы з гэтым чалавекам нічога не даюць.

Палітычны аналітык і гісторык Аляксандр Фрыдман у эфіры нашага радыё прааналізаваў саміт G20.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Фрыдман #саміт #Лаўроў #Пуцін #G20