Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.3K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🔻У Беларусі – іншыя ахвяры пуцінскай вайны.
🔻Ці павінны нейтральныя краіны ўступіць у НАТА?
🔻Ці мае патрэбу ААН у сур’ёзных рэформах?
🔻У Францыи Макрон і Ле Пэн выйшлі ў другі тур.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы

#WarinUkraine #ААН #НАТА #Макрон #Пуцін
✈️ Лукашэнка прыляцеў на Далёкі Усход Расеі ў горад Благавешчанск падтрымаць Пуціна.

🚀 Разам яны наведалі пляцоўку, на якой будуецца касмадром “Восточный” у Амурскай вобласці і правялі перамовы.

#вайна_ва_Украіне #Пуцін #Лукашэнка #Благавешчанск #касмадром_Усходні

Больш на сайце Радыё Рацыя.
🚀 Лукашэнка адмовіўся ляцець у космас

📌 Аляксандр Лукашэнка на Далёкім Усходзе Расеі ў горад Благавешчанск сустрэўся з Уладзімірам Пуціным. Разам яны наведалі пляцоўку, на якой будуецца касмадром “Восточный” у Амурскай вобласці, і правялі перамовы.

#Лукашэнка #Пуцін #вайна_ва_Украіне #Благавешчанск #касмадром_Усходні

Больш на сайце Радыё Рацыя.
⚡️⚡️Наступнымі аб'ектамі Пуціна могуць стаць Краматорск і Касцянцінаўка – папярэджвае брытанская выведка.

«Выступ Пуціна ў аўторак падкрэсліў ягоную зацікаўленасць Данбасам, дзе расейская армія атакуе Узброеныя сілы і рыхтуецца да наступу», - піша Міністэрства абароны Вялікабрытаніі 🇬🇧ў Twitter. І гарады Краматорск і Касцянцінаўка, верагодна, стануць мішэнню расейскіх уладаў.

Адзначаецца, што Расея зноў спрабуе абʼяднаць масіраваныя ракетныя і артылерыйскія ўдары і сканцэнтраваць сілы для наступу. Міністэрства абароны Вялікабрытаніі нагадала, што значная колькасць расейскіх вайскоўцаў і тэхнікі цяпер знаходзіцца ў Марыупалі.

📷 pavlokyrylenko_donoda / Telegram

#выведка #Краматорск #Пуцін #вайна #Украіна #Брытанія
⁉️ Пра што ў выніку дамовіліся Пуцін і Лукашэнка на сваіх перамовах на Далёкім Усходзе?

Перамовы ішлі на фоне расейска-ўкраінскай вайны, і таму стаўкі ў гэтай гульні вельмі высокія для ўсіх.

Радыё Рацыя паразмаўляла з кіраўніком Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалаем Казловым.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Пуцін #перамовы #вайна #Украіна #Беларусь #Мікалай_Казлоў
🔻Пуцін «нястрымна сутаргаецца» падчас сустрэчы з Лукашэнкам.

🔻Газпрам перакрыў кран Сафіі і Варшаве.

🔻Выбухі ў Прыднястроўі: што рушыць услед цяпер?

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы

#Пуцін #Лукашэнка #выбухі #Прыднястроўе #Варшава
⚡️«Калі нехта „збоку” ўмяшаецца ў сітуацыю ва Украіне і створыць для Расеі непрымальныя пагрозы стратэгічнага характару, Расея нанясе „бліскавічныя ўдары”, - заявіў Пуцін.

⚡️Прэзідэнт Расеі🇷🇺 не сказаў, па якіх менавіта цэлях могуць быць нанесеныя вокамгненныя ўдары і якой зброяй.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Пуцін #зброя #удары #Расея #Украіна #вайна
g7-b.jpg
41.1 KB
‼️ Лідары G7 паабяцалі прыцягнуць Лукашэнку і Пуціна да адказнасці

Лідары краін Вялікай сямёркі ў сумеснай заяве паабяцалі прыцягнуць Пуціна і саўдзельнікаў вайны супраць Украіны, у тым ліку рэжым Лукашэнкі ў Беларусі, да адказнасці.

‼️ Удзельнікі віртуальнай сустрэчы Вялікай сямёркі падкрэслілі, што ні пры якіх абставінах цывільныя асобы і асобы, якія не прымаюць актыўнага ўдзелу ў баявых дзеяннях, не могуць быць законнымі цэлямі.

‼️Пра гэта гаворыцца ў заяве лідараў G7, якую распаўсюдзіў Белы дом. «Мы прыкладзем усе намаганні, каб прыцягнуць прэзідэнта Пуціна і саўдзельнікаў гэтай агрэсіі, уключаючы рэжым Лукашэнкі ў Беларусі, да адказнасці за іх дзеянні ў адпаведнасці з міжнародным правам. Для гэтага мы будзем працягваць працаваць разам з нашымі саюзнікамі і партнёрамі па ўсім свеце».

📷 Графіка freenews.live

#G7 #Пуцін #Лукашэнка #адказнасць #вайна #Украіна
‼️У Маскве пачаўся ваенны парад

Паветраная частка парада адменена "з-за надвор'я", паведаміў (https://t.me/rian_ru/162396) "РІА Навіны" прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў.

Уладзімір Пуцін пачаў сваю прамову на парадзе з таго, што "Расея🇷🇺 заўсёды выступала за стварэнне роўнай сістэмы бяспекі", а таксама ахарактарызаваў "спецаперацыю" ва Украіне🇺🇦 як "папераджальны адпор агрэсару", гэта значыць НАТА.🇺🇸

"Краіны НАТА не захацелі нас пачуць, у іх былі іншыя планы. Нам пагражалі ўварваннем на нашы тэрыторыі, у прыватнасці ў Крым. Сутыкненне з неанацыстамі, бандэраўцамі было непазбежным".

📷 міністэрства абароны РФ

#Масква #Пуцін #парад #Расея
‼️ Агляд прэсы: адназначныя асацыяцыі

🔻Набліжаецца эканамічны крызіс Беларусі.

🔻Дзень 9 траўня і вайна ва Украіне. Якія перспектывы вайны ва Украіне пасля 9 траўня?

🔻Выбары ў Паўночнай Ірландыі: гістарычная перамога Шын.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя

#Расея #Пуцін #Украіна #9_Мая #Беларусь #Ірландыя