Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.3K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
❗️У Батумі хор грузінскіх дзяцей выканаў песню «Ой, у лузі червона калина». Ім падпявалі беларусы, украінцы і грузінскія палітыкі.

Пасля гэтай песні дарослыя ўкраінцы і беларусы выканалі супольна гімн Украіны🇺🇦 і запісалі гэта на відэа, якое будзе адаслана ва Ўкраіну.

Больш на сайце Радыё Рацыя #Батумі #вайна #Украіна #беларусы #Грузія
📌 Батумскі «Банк крыві» збірае донарскую кроў для Украіны.

📌 Да здачы крыві далучаюцца беларусы ды ўкраінцы, што знаходзяцца ў Батумі.

📌 Для жадаючых стаць донарам у Батумі створаны адмысловы тэлеграм-чат, які мае назву «Батуми: Кровь для Украинцев».

#вайна_ва_Украіне #Батумі #Грузія #донарская_кроў_для_Украіны #дапамога

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️Больш за 15 тысяч беларусаў прыехала ў Грузію🇬🇪 за два першыя тыдні вайны ва Украіне.🇺🇦

З аднаго боку, яны не могуць вярнуцца на радзіму. З іншага боку, іх пачалі часам асацыяваць з краінай-суагрэсара.😢

Больш пра жыццё беларускіх уцекачоў у Тбілісі на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#беларусы #Грузія #дыскрымінацыя #Украіна #вайна
📌 Чарговая партыя прадуктаў для ўкраінскіх бежанцаў дастаўлена ў батумскі штаб дапамогі Украіне і ўкраінцам.

📌 Беларусы для сумеснага збору і справаздачнасці гэтага збору стварылі ў грузінскім Батумі адмысловы чат у тэлеграме

#вайна #Украіна #Грузія #Батумі #салідарнасць

Больш на сайце Радыё Рацыя.
🤍❤️🤍"Я стаў беларусам толькі тады, калі паехаў за мяжу і шмат гадоў там правёў. Пачала сніцца Беларусь, мне захацелася назад, неяк рэалізаваць гэтае каханне да Радзімы", - кажа літаратар з Пінска Павел Ляхновіч.

⚡️Па палітычных матывах Беларусь пакінула па розных экспертных падліках ад 200 да 400 тысяч чалавек. Большасць з'ехала ў Польшчу,🇵🇱 Літву,🇱🇹 Грузію.🇬🇪

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Ляхновіч #мігранты #Польшча #Літва #Грузія
‼️ Даведайцеся, як адкрывалася беларускае кафэ ў Грузіі

☕️Асноўныя наведнікі кавярні ў Батумі– беларусы, якія складаюць 95%, але яе ўжо пачалі наведваць і людзі іншых нацыянальнасцяў, у тым ліку і самі грузіны.🇬🇪

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Грузія #Батумі #кавярня #грузіны
🔻Акцыя ў Батумі: штодня за Украіну

🇬🇪У грузінскім Батумі штодня на Плошчы Еўропы адбываюцца акцыі супраць вайны ва Украіне. Разам з украінскімі🇺🇦 актывістамі на плошчу выходзяць беларусы,🤍❤️🤍 грузіны,🇬🇪 расейцы🇷🇺 і людзі іншых нацыянальнасцяў. На акцыях гучаць гімны трох краін. Але асноўнай песняй, што выконваецца на акцыях, стала "Ой лузе червона каліна", якую ўжо ўсе спяваюць разам.

Актывісты на акцыі атрымліваюць інфармацыю з фронта ва Украіне, а таксама пра працу штаба дапамозе Украіны.

📷 Радыё Рацыя

#Батумі #акцыя #Украіна #Грузія
📌 9 траўня - чарговая антываенная акцыя ў Батумі

📌 Паўсотня актывістаў з Беларусі, Украіны і Грузіі выйшлі на акцыю супраць вайны ва Украіне.

📌 Актывісты ўзгадалі, што большасць з іх у сваіх сем'ях не адзначаюць так званы "Дзень Перамогі 9 траўня".

📌 Вялікая акцыя па загінулых у Другой сусветнай вайне адбылася ўчора - 8 траўня, калі ўся Еўропа адзначае Дзень Памяці і прымірэння. На афіцыйным узроўні ў Грузіі - дзяржаўнае свята і выходны дзень.

#Грузія #Дзень_Перамогі #Украіна #вайна #салідарнасць
❗️75 дзён батумскія актывісты стаяць за Украіну.

🔻Кожны дзень яны збіраюцца на цэнтральнай плошчы грузінскага Батумі. На акцыі гучаць гімны трох краін: Беларусі⚪️🔴⚪️, Грузіі🇬🇪 і Украіны🇺🇦.

Актывісты распавядаюць пра працу штабу дапамогі Украіне, а таксама пра тое, што адбываецца на фронце.

Загінулых згадваюць хвілінай маўчання.

#вайна #Украіна #Батумі #Грузія #беларусы_Батумі
📌 У Батумі працягваюць збіраць рэчы і прадукты для дапамогі Украіне.

📌 Каардынатарка збору дапамогі Украіне ў грузінскім Батумі Ірына Гурская паведамляе пра недахоп некаторых рэчаў і прадуктаў харчавання.

📌 Гэтыя прадукты патрэбныя для таго, каб падтрымаць бежанцаў з Украіны і для перадачы жыхарам Украіны, якія пакутуюць ад вайны.

#вайна_ва_Украіне #Грузія #Баку #дапамога #саліданасць

Больш на сайце Радыё Рацыя.