Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️ Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 13 чалавек. Праваабаронцы лічаць іх пераслед палітычна матываваным і патрабуюць неадкладна вызваліць іх з-пад варты і спыніць крымінальны пераслед.

#палітвязні #праваабаронцы #рэпрэсіі #пераслед_актывістаў

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя
‼️ 🎸 Гарадзенскага музыку Ігара Банцэра 29 сакавіка выклікалі ў Следчы камітэт. Выклік быў звязаны з былой дзейнасцю праваабарончага цэнтра "Вясна".

#Гародня #Ігар_Банцэр #праваабарончы_цэнтр_вясна #пераслед_актывістаў

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя
‼️⚡️ Мікіта Бялевіч, Алег Ларычаў і Алесь Белы выйшлі на волю пасля 15 сутак арышту

#Алесь_Белы #Мікіта_Бялевіч #Алег_Ларычаў #рэпрэсіі #пераслед_актывістаў

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ У судзе Ленінскага раёна Менска 5 красавіка да 2,5 гадоў зняволення асудзілі фемблогерку Дар’ю Ціханаву (Афанасьеву).

#рэпрэсіі #Дарья_Ціханава #Мінск #пераслед_актывістаў

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ У Беларусі працягваюць судзіць асуджаных.

‼️ Наваполацкая суддзя Ірына Жарова вынісла рашэнне аб пераводзе палітвязня Яўгена Афнагеля з калоніі на два гады ў "крытую" турму.

‼️ Яўген Афнагель асуджаны на сем гадоў па абвінавачанні ва ўдзеле ў масавых беспарадках і падрыхтоўцы масавах беспарадкаў.

#рэпрэсіі #Яўген_Афнагель #суды_над_зняволенымі #наваполацкі_суд #пераслед_актывістаў

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Кіраўніка незалежнага прафсаюза «Нафтан» чацвёрты раз запар асудзілі на 15 сутак. 📌 У суботу 16 красавіка праваабаронцам стала вядома, што яе зноў асудзілі на 15 сутак, цяпер ужо – за пост з тэкстам «Не вайне» ў Instagram.

#Вольга_Брыцікава #Нафтан #незалежныя_прафсаюзы #пераслед_актывістаў #суды

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ Пакараная трохгадовым тэрмінам «хатняй хіміі» нібыта за абразу капітана Івацэвіцкага РАУС Руслана Куцко ў інтэрнэце маці-адзіночка Вольга Кронда просіць дапамогі.

📌 Яна вымушана выплаціць «пацярпеламу» 3000 рублёў.

📌 Вольга адмовілася прызнаць сябе вінаватай і публічна пакаяцца. Акрамя выплаты штрафа, Вользе патрэбна яшчэ на штосьці жыць з дзіцём.

📌 Вольга просіць людзей стаць яе заказчыкамі, паколькі яна займаецца вырабам біжутэрыі.

📌 Хто выкажа жаданне набыць у Вольгі рэчы і такім чынам дапамагчы смелай і годнай жанчыне, пішыце ёй у інстаграм.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#рэпрэсіі #пераслед_актывістаў #Вольга_Кронда #Івацэвіч #хімія
📌 У Пінску сілавікі працягваюць палітычнае паляванне на грамадзян, якія яшчэ два гады таму, на хвалі пратэстаў, пакінулі ў сеціве антырэжымныя каментары.

📌 Літаральна на тыдні пакаралі пінчука за думкі, выказаныя ў сацыяльных сетках у снежні 2020 года.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#рэпрэсіі #пераслед_актывістаў #Пінск #пінская_справа #суды
📌 Ад пачатку года ў беларускіх судах за „распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў” асуджаныя мінімум 455 чалавек, паведамляюць праваабаронцы.

📌 Тым самым яны ставяць пад сумнеў учорашняе паведамленне начальніка аддзела ГУБАЗіК МУС Юрыя Ткачука. Ён заявіў, што з пачатку года па гэтым абвінавачанні затрымалі 237 чалавек.

📌 Па стане на 16 траўня 2022 года ў Беларусі экстрэмісцкімі прызнаныя 633 ТГ-каналы. Улады лічаць, што ведаць спіс гэтых каналаў павінныя ўсе.

#распаўсюд_экстрэмісцкіх_матэрыялаў #тэлеграм-каналы #ГУБАЗіК #пераслед_актывістаў #рэпрэсіі
‼️⚡️ У дачыненні да Андрэя Стрыжака дадаткова распачата крымінальная справа па ч.2 арт.361-3 Крымінальнага кодэкса за фінансаванне і іншае матэрыяльнае забеспячэнне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні, узброеным канфлікце, ваенных дзеяннях.

📌 У Беларусі на Стрыжака ўжо распачата некалькі крымінальных спраў, у тым ліку за ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні і фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці.

#Андрэяй_Стрыжак #апазіцыя #крымінальная_справа #пераслед_актывістаў #экстрэмісцкія_фармаванні
📌 15 чэрвеня ў маларыцкім судзе распачнецца суд над палітзняволенай Людмілай Рамановіч. 📌Актывістку затрымалі 4 красавіка, а потым змясцілі ў берасцейскае СІЗА.📌 Людмілу абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі з-за ліста, які жанчына даслала ў Следчы камітэт.

#Людміла_Рамановіч #палітвязні #Следчы_камітэт #Маларыта #пераслед_актывістаў
‼️⚡️ Журналістку Ціну Палынскую аштрафавалі на вялізную суму за жоўтыя і сінія стужкі

‼️⚡️ 3200 рублёў штрафа прысудзілі журналістцы з Полацка Ціне Палынскай за жоўтыя і сінія стужкі, паведамляе «Еўрарадыё».

📌 Жыхарку Полацка затрымалі 5 чэрвеня пасля ператрусу ў яе дома. Нагодай стаў крытычны пост у "Фэйсбуку" пра візіт у Беларусь патрыярха Кірыла.

#Ціна_Палынская #Полацк #пераслед_актывістаў #суды
#штраф

novychas.online
📌‼️ Тры гады "хіміі" запрасіла абвінавачанне для палітзняволенай Васілевіча.

📌‼️ У судзе Савецкага раёна Менска 10 чэрвеня працягваўся суд над палітзняволенай Наталляй Васілевіч, якую абвінавачваюць ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

📌 Справу разглядае суддзя Аляксандр Воўк.

📌 Наталля Васілевіч была затрыманая 15 снежня 2021 года. Да суда ўтрымлівалася ў следчай турме ў Жодзіна.

📌 Сёння дзяржабвінаваўца запрасіў для Васілевіч абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.

📌 Чакаецца, што прысуд будзе вынесены ў аўторак, 14 чэрвеня.

#Наталля_Васілевіч #палітвязні #пераслед_актывістаў #рэпрэсіі #турма_ў_Жодзіне

spring96.org