⚡️⚡️Стаў вядомы змест пятага пакета санкцый Еўразвязу супраць Расеі
⚡️⚡️Іх у аўторак аб'явіла кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Будзе забаронены экспарт у Расею паўправаднікоў, машын, транспартнага абсталявання на суму 10 мільярдаў еўра, а таксама імпарт вугалю з Расеі на 4 млрд еўра ў год. Расейскім кампаніям забароняць удзельнічаць у дзяржзакупках у Еўразвязе.
⚡️⚡️ Брусель забароніць і транзакцыі з чатырма расейскімі банкамі (сярод іх — ВТБ). Што да імпарту нафты з Расеі, то ЕЗ распрацоўвае новыя санкцыі, сказала кіраўнік Еўракамісіі. Будзе пашыраны і "чорны спіс" фізічных асобаў.
#Еўразвяз #санкцыі #Урсула_фон_дэр_Ляен #вайна_ва_Украіне