Беларускае Радыё Рацыя
1.26K subscribers
32.6K photos
102 videos
11 files
25.6K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Сёння адбылося пахаванне першага загінулага ў баях за Украіну🇺🇦 беларуса — Іллі «Ліцьвіна» Хрэнава.

Ілля загінуў ў баях за Бучу яшчэ напачатку сакавіка, аднак толькі днямі байцам удалося вярнуцца на месца яго гібелі і знайсці цела, паведамляе батальён Кастуся Каліноўскага.

ГЕРОІ – НЕ ПАМІРАЮЦЬ!

📷 Батальён Кастуся Каліноўскагау

#Буча #ІлляЛіцвін #вайна #Украіна #беларусы
🇺🇦“Пад снарадамі, бомбамі, ракетамі гінуць украінскія дзеці, жанчыны, старыя… Я не буду здымаць жоўта-блакітную стужку!”

Найстарэйшы віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда выйшаў на волю пасля 20-ці дзён, якія правёў ў віцебскім ізалятары часовага ўтрымання.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Украіна #вайна #БарысХамайда #Віцебск #арышт
Ці маюць шанс беларусы на аднаўленне добрасуседскіх адносін з украінцамі?

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас сустрэчы з прэсай выказаўся пра беларускі народ. Гэтым разам у рэчышчы таго, што менавіта пацыфісцкія настроі ў большасці беларускага грамадства звязваюць рукі Аляксандру Лукашэнку.

Чытай блог Міколы Бянько на Радыё Рацыя

#Украіна #вайна #беларусы #Беларусь #УладзімірЗяленскі
Берасцеец, якога затрымалі за ўскладанне кветак да помніка Тарасу Шаўчэнку🇺🇦, 12 сутак трымаў галадоўку.

Выйшаў на волю берасцейскі актывіст Алег Вялаў, які 12 сутак трымаў галадоўку супраць несправядлівага прысуду ў ізалятары Ленінскага РАУС Берасця, паведамляе «Новы Час». У камеры, дзе знаходзіўся актывіст, не было ні матраца, ні пасцельнай бялізны, ні магчымасці ляжаць днём, ні магчымасці чытаць. Кожнай ноччу двойчы адбываліся праверкі.

📷 Новы Час

#Берасце #катаванні #АлегВялаў #затрыманне #пратэсты
Кожны трэці акупант з брыгады "бучанскіх катаў" ваяваў у Сірыі

Кожны трэці расейскі ваенны 155-й брыгады марской пяхоты Ціхаакіянскага флоту ВМФ Расеі ваяваў у Сірыі, абараняючы рэжым Башара Асада.

Пра гэта паведамляе "Следства.Інфо".

Па дадзеных украінскай выведкі, менавіта прадстаўнікі гэтай брыгады акупавалі Бучу, Ірпень і Гастомель на Кіеўшчыне, дзе пасля сябе пакінулі сотні па-зверску забітых грамадзянскіх украінцаў. Журналісты апрацавалі спісы 155-й Ціхаакіянскай брыгады, якія раней апублікавала Галоўнае ўпраўленне выведкі Мінабароны Украіны. У гэтых спісах ёсць імёны і персанальныя дадзеныя 82 расейскіх вайскоўцаў. Найменш 24 з іх былі ўдзельнікамі вайны ў Сірыі, дзе Расея падтрымлівала злачынны рэжым Башара Асада. У сярэднім, кожны трэці марскі пяхотнік Ціхаакіянскага флоту РФ, чые дадзеныя ёсць у спісе выведкі ваяваў у Сірыі.

Іншыя акупанты не маглі ўдзельнічаць у сірыйскай вайне з-за свайго ўзросту, бо тады яшчэ вучыліся ў школе ці вучылішчах.

#Украіна #РФ #Сірыя #Буча #Ірпень #вайна
⚡️⚡️Стаў вядомы змест пятага пакета санкцый Еўразвязу супраць Расеі

⚡️⚡️Іх у аўторак аб'явіла кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Будзе забаронены экспарт у Расею паўправаднікоў, машын, транспартнага абсталявання на суму 10 мільярдаў еўра, а таксама імпарт вугалю з Расеі на 4 млрд еўра ў год. Расейскім кампаніям забароняць удзельнічаць у дзяржзакупках у Еўразвязе.

⚡️⚡️ Брусель забароніць і транзакцыі з чатырма расейскімі банкамі (сярод іх — ВТБ). Што да імпарту нафты з Расеі, то ЕЗ распрацоўвае новыя санкцыі, сказала кіраўнік Еўракамісіі. Будзе пашыраны і "чорны спіс" фізічных асобаў.

#Еўразвяз #санкцыі #Урсула_фон_дэр_Ляен #вайна_ва_Украіне
⚡️⚡️ Вайна ўвайшла ў крытычную фазу. Пасля перагрупоўкі сіл Расея збіраецца нанесці ўдары на ўсходзе і поўдні Украіны. Папярэджвае генсек NATO Енс Столтэнберг (фота: wsj.com).

⚡️⚡️ "У бліжэйшыя тыдні чакаем спробаў расейскіх войскаў прасунуцца ва ўсходніх і паўднёвых частках Украіны з мэтай заваяваць увесь Данбас і стварыць наземны калідор да акупаванага Крыма, — цытуе словы Столтэнберга "Бі-Бі-Сі".

⚡️⚡️ NATO зноў пацвердзіла, што падтрымка Украіны працягнецца.

#вайна_ва_Украіне #NATO #Столтэнберг #Данбас
🇺🇦 Украінскія войскі выйшлі на дзяржаўную мяжу з Беларуссю ў Чарнігаўскай вобласці

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Украіна #РФ #Беларусь #мяжа #вайна
⚡️⚡️ Колькасць людзей у Польшчы перавысіла 40 млн. Штодзень дзясяткі тысяч бежанцаў-украінцаў перасякаюць украінска-польскую мяжу. За мінулыя суткі з Украіны ў Польшчу прыбыла 21 тысяча чалавек. Гэта на 13% больш, чым у папярэдні дзень. Усяго ў краіну заехалі 2,523 мільёны чалавек.

⚡️⚡️ Сёння, 6 красавіка, да 7 раніцы ў краіну прайшлі 4,7 тысячы грамадзян. З Польшчы ва Украіну з 24 лютага выехалі 485 тысяч чалавек, паведамляе памежная служба Польшчы.

#вайна_ва_Украіне #Польшча #уцекачы_украінцы #памежная_служба_Польшчы
❗️Раённым вертыкальшчыкам Беларусі паступіў загад правесці тэматычныя сустрэчы ў працоўных калектывах сваіх раёнаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Украіна #Беларусь #РФ #вайна #СМІ
💻 ⚡️⚡️ У Расеі павялічваюцца праблемы з кампутарным забеспячэннем. Санкцыі пашыраюцца. Найбуйнейшы амерыканскі вытворца працэсараў Intel (фота: Getty Images via AFP) прыпыніў усе дзелавыя аперацыі ў Расеі, гаворыцца ў прэс-рэлізе кампаніі.

💻 ⚡️⚡️ «Intel працягвае разам з сусветнай супольнасцю асуджаць вайну Расеі супраць Украіны і заклікае да найхутчэйшага аднаўлення міру. Мы неадкладна прыпынілі ўсе дзелавыя аперацыі ў Расеі. Гэта варта за нашым папярэднім рашэннем прыпыніць усе пастаўкі кліентам у Расеі і Беларусі», - гаворыцца ў заяве.

💻 ⚡️⚡️Пра спыненне паставак у Расею і Беларусь кампанія аб'явіла 4 сакавіка. Спыненне паставак рушыла ўслед за ўведзенымі ЗША і Еўразвязам санкцыямі ў дачыненні да Беларусі і Расеі, якія прадугледжваюць абмежаванні на экспарт паўправаднікоў, у тым ліку працэсараў.

#вайна_ва_Украіне #Intel #санкцыі #спыненне_паставак_у_Расею
🎼🎸 Калі вы любіце старую папулярную і рок-музыку, то вам сюды – перадача «Кола дзён з барадой». Алесь Дубавец запрашае ў вандроўку па музычных падзеях. Тут вы таксама зможаце даведацца пра дні народзінаў любімых выканацаў, пачуць іх спевы і ўзняць свой настрой!

🎧 Мінулыя перадачы можна таксама слухаць на сайце Радыё Рацыя.

📻 «Кола дзён з барадой» - чакае вас у сваёй радыё-гасцёўні.

#Кола_дзён_з_барадой #музыка_на_радыё #Алесь_Дубавец #Радыё_Рацыя
"Госць Рацыі" былая настаўніца гісторыі, праваабаронца Алена Маслюкова

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Беларусь #Украіна #РФ #вайна #школа #гісторыя
З прычыны солдаўта на запланаваным канцэрце NaviBand грае яшчэ адзін канцэрт у Кракаве 8 красавіка.

#NaviBand #Кракаў #беларусы_у_Польшчы #беларуская_папулярная_музыка

Больш на сайце Радыё Рацыя.
🇬🇪 Штаб дапамогі, які месціцца ў грузінскім Батумі, просіць дапамогі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Грузія #Батумі #Украіна #дапамога #вайна #беларусы
‼️ Пінчука, якога затрымалі у войску за месяц да дэмбеля, асудзілі да 3,5 гадоў калоні. Паводле абвінавачвання, на акцыі пратэсту ў Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года Алег Ардзюк „кінуў палку і жменю зямлі” ў бок міліцыянтаў.

#Пінск #Алег_Ардзюк #палітвязні #пінская_справа

Больш на сайце Радыё Рацыя.