Беларускае Радыё Рацыя
1.28K subscribers
33K photos
103 videos
11 files
25.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⚡️У Лынтупах затрымалі ксяндза Андрэеўскага касцёла Аляксандра Барана.

Праваабаронцам «Вясны» паведамілі, што цяпер святар знаходзіцца ў ІЧУ горада Паставы.

Прычыны затрымання пакуль невядомыя.

У 2020-ым годзе айцец Аляксандр удзельнічаў у мірных акцыях пратэсту разам з жыхарамі Лынтупаў.

📷 «Віцебскі кур'ер»

#Лынтупы #ксёндз #затрыманне #Баран #ІЧУ #Паставы
‼️Двое з затрыманых — кіраўнікі аддзяленняў.

У Віцебску затрымалі трох вядучых лекараў-траўматолагаў.😒

Чытай больш:

#Віцебск #медыкі #затрыманне #лекар_траўматолаг #лякарня
‼️Стала вядома пра затрыманне 30-гадовага айцішніка Андрэя Уткіна.

Ён нібыта сфатаграфаваў📷 калону расейскай🇷🇺 вайсковай тэхнікі ў Гомельскай вобласці.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Беларускі_Гаюн #затрыманне #фотаздымкі #Уткін #айцішнік
⚡️⚡️Да шасці гадоў зняволення пагражае пінчуку за публікацыю здымкаў вайсковай тэхнікі ў тэлеграм-чаце.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#затрыманне #пінчук #відэа #тэхніка #тэлеграм #здымкі
⚡️⚡️200 удзельнікаў антываенных акцый затрымалі ў Расеі🇷🇺

Дзясяткі людзей затрымалі ў Маскве і Пецярбургу.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Скрыншот unian.net

#Расея #акцыі #вайна #Масква #удзельнікі #затрыманне
⚡️⚡️Ксёндз Аляксандр Баран зноў затрыманы

Пра новае затрыманне пробашча каталіцкай парафіі ў Лынтупах Пастаўскага раёна перадае тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Віцебскі кур'ер

#ксёндз #Баран #затрыманне #Лынтупы #суд #пробашч
Берасцеец, якога затрымалі за ўскладанне кветак да помніка Тарасу Шаўчэнку🇺🇦, 12 сутак трымаў галадоўку.

Выйшаў на волю берасцейскі актывіст Алег Вялаў, які 12 сутак трымаў галадоўку супраць несправядлівага прысуду ў ізалятары Ленінскага РАУС Берасця, паведамляе «Новы Час». У камеры, дзе знаходзіўся актывіст, не было ні матраца, ні пасцельнай бялізны, ні магчымасці ляжаць днём, ні магчымасці чытаць. Кожнай ноччу двойчы адбываліся праверкі.

📷 Новы Час

#Берасце #катаванні #АлегВялаў #затрыманне #пратэсты
Зміцер Дашкевіч не выйдзе заўтра пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту.

Супраць Дашкевіча пачалі крымінальную справу па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Зміцер_Дашкевіч #затрыманне #арышт #пераслед #турма
⚡️⚡️У Менску затрымалі другога супрацоўніка "Белтэлекама" за тыдзень

Пра гэта паведамілі праваабаронцы.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Белтэлекам #супрацоўнік #затрыманне #праваабаронцы #Кліндзюк #Каспяровіч
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️⚡️У Іспаніі🇪🇸 затрымалі прапагандыста Анатоля Шарыя

Ва Украіне🇺🇦 ў дачыненні да яго заведзеныя крымінальныя справы, у тым ліку - за дзяржздраду.

Крыніца: Служба безпеки України

#Шарый #Украіна #вайна #прапагандыст #бяспека #затрыманне
‼️ Затрыманы музыка Андрэй Задзяркоўскі

Праваабаронцы паведамляюць, што ў Менскім раёне 5 траўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі 38-гадовага Андрэя Задзяркоўскага. Вядома, што яго даставілі ў ІЧУ Менскага раёна на вуліцы Скарыны. Верагодна, складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння.

У чым абвінавачваюць Андрэя, пакуль невядома. Суд павінен быў прайсці 6 траўня. Інфармацыі пра яго няма.

Андрэй Задзяркоўскі закончыў гістарычны факультэт БДУ, у вольны час піша электронную музыку, заўсёды размаўляе на беларускай мове.

📷 novychas.online

#Задзяркоўскі #затрыманне #музыка #праваабаронцы
⚡️У Расеі затрымалі грамадзяніна Беларусі, абвешчанага ў вышук за абразу Лукашэнкі

Ён працаваў сантэхнікам у адной з кампаній у Санкт-Пецярбургу, якая займаецца газіфікацыяй. Падчас праверкі дакументаў высветлілася, што мужчына знаходзіцца ў РФ у федэральным вышуку.

🔸Затрыманне адбылося на Лігаўскім праспекце. Беларус камусьці падаўся падазроным, была выклікана паліцыя. Вядома, што грамадзянін Беларусі быў пад следствам на радзіме і знік у студзені 2022 года. Цяпер ён арыштаваны.

🔸Гэта не першы выпадак, калі ў Расеі затрымліваюць удзельнікаў пратэстаў у Беларусі, альбо фігурантаў палітычных спраў. Нямала іх ужо выдалі праваахоўнікам Беларусі. Сярод іх – спартсмен Аляксей Кудзін, асуджаны ў РБ на 2,5 года калоніі.

📷 Reuters

#Расея #затрыманне #беларус #абраза
⚡️⚡️Затрымалі двух беларусаў, якія жылі ў Польшчы

🔸Абодва нядаўна прыехалі на радзіму ў госці да сваякоў.

🔸Пра аднаго з затрыманых паведамляюць праваабаронцы, пра другога – сацсеткі.

📷 vitebskspring.org

Больш на сайце Радыё Рацыя

#беларусы #Польшча #затрыманне #праваабаронцы
‼️ Затрымалі дырэктарку турагенцтва «Віяполь» Галіну Патаеву

📌У праўладных тэлеграм-каналах з’явілася інфармацыя пра затрыманне кіраўніцы турыстычнага агенцтва «Віяполь» і выкладчыцы кафедры эканамічнай геаграфіі БДУ Галіны Патаевай.

📌Жанчыне інкрымінуюць удзел у пратэстах 2020 года. Яна, па словах сілавікоў, «актыўна падтрымлівала ўдзельнікаў масавых беспарадкаў» і «займалася распаўсюджваннем экстрэмісцкіх матэрыялаў».

📌Таксама ў яе на старонках у сацыяльных сетках нібыта былі лагатыпы незалежных СМІ і нацыянальная сімволіка.

📌Кампанія «Віяполь» ладзіла беларускамоўныя экскурсіі.

📷 Facebook

#Віяполь #Патаева #затрыманне #сілавікі
‼️ У Менску затрыманы журналіст і экскурсавод Ігар Хмара

Яго імя з’явілася ў тэлеграм-канале „Спісы затрыманых”.

📌Увечары 2 жніўня Хмара праводзіў экскурсію па Серабранцы, а паведамленне пра яго затрыманне з’явілася бліжэй да ночы. Гэта была ўжо другая падобная экскурсія, збор на якую ён абвясціў у сваіх сацсетках — удзел у ёй быў бясплатным.

📌Аб прычыне затрымання і тое, дзе цяпер знаходзіцца Хмара, невядома.
Ігар Хмара праводзіў беларускамоўныя экскурсіі, супрацоўнічаў з парталам Realt.by.

#Хмара #журналіст #затрыманне #экскурсія