Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Ліза Ахроменка: «Не грэх»

‼️ У Чарнігаве знішчаны дзясяткі помнікаў архітэктуры, якія складаюць культурную спадчыну не толькі Украіны, а і Еўропы ў цэлым. ‼️ Нават праваслаўныя цэрквы.

#вайна #Украіна #Чарнігаў #знішчэнне_помнікаў #расейская_агрэсія #вандалізм

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ "Тое, што адбылося цяпер, мне дагэтуль здаецца кашмарным сном. Самыя блізкія – расейцы, беларусы, мы ўсе былі адзінай сям’ёй. Аказалася, што давялося ўцякаць ад сваіх, якія ўжо на ўсё жыццё сталі чужымі," - распавядае бежанка з Чарнігава Таццяна Рудоўская.

#вайна_ва_Украіне #бежанства #Чарнігаў #генацыд #салідарансць

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.
🔻 Фотарэпартаж даваеннага і пасляваеннага жыцця Таццяны Рудоўскай з Чарнігава🇺🇦

🔻 Дом, які зусім нядаўна пабудавала сям'я Таццяны, і нават магіла яе мужа знішчылі расейскія🇷🇺 акупанты.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Рудоўская #Чарнігаў #вайна #Украіна #Расея #акупанты
‼️‼️ Цягам бліжэйшых год варта чакаць варожае стаўленне да беларусаў з боку ўкраінцаў - лічыць кіраўнік аналітычнага цэнтра ў сферы знешняй палітыкі і міжнароднай бяспекі Генадзь Максак.

"Пакуль увесь боль выяўляецца ў разбітых дамах, знішчаных машынах і ахвярах, і тваіх родных, якія, на жаль, загінулі або атрымалі траўмы. У вачах вы не пабачыце ветлівасці, якая была ў свой час да вайны", - адзначыў аналітык.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 UATV

#Украіна #Чарнігаў #вайна #беларусы #ахвяры