Беларускае Радыё Рацыя
1.28K subscribers
33K photos
103 videos
11 files
25.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🎤У Бельскім доме культуры прайшоў конкурс «Роднае слова»

Дэкламавала вершы на беларускай мове больш за сто вучняў з Падляшскага ваяводства.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#конкурс #Роднае_слова #вучніі #Падляшша #дэкламацыя
Іван Краскоўскі на службе Беларусі🤍❤️🤍 і Украіны🇺🇦.

Пра дзеяча Беларускай ды Украінскай Народных Рэспублік, пасла Украіны ў Грузіі, нараджэнца падляшскіх Дубіч Царкоўных Івана Краскоўскага ў нашым эфіры расказвае прафесар Алег Латышонак.

Больш на сайце Радыё Рацыя #Грузія #БНР #УНР #Алег_Латышонак #Падляшша
🇺🇦Украінскі боршч, 🇵🇱польскія мазуркі, а перадусім шмат усмешак і цёплых слоў.

На польска-ўкраінскай інтэграцыйнай сустрэчы «За агульным сталом» у Сподках сустрэліся жыхары Беластока, суседніх гарадоў і госці з Украіны

Больш на сайце Радыё Рацыя 📷 pikpodlaskie.pl

#Падляшша #Украіна #уцекачы #Сподкі #мазуркі
‼️"Вельмі шмат людзей трапіла ў Сібір, пасля выехала, пасля трапіла ў эміграцыю. Жыццё презідэнта Качароўскага - вызначальнік лёсу многіх людзей, якія жылі і жывуць у Падляшскім рэгіёне, маюць сваю гісторыю", - сказаў рэктар Беластоцкага ўніверсітэта Роберт Цыбароўскі.

‼️Кабінет Качароўскага адкрыты для наведвання ўсімі зацікаўленымі па адрасе ўніверсітэцкай бібліятэкі: Беласток, вул. Канстанціна Цыялкоўскага, 1R.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя:

#Качароўскі #Цыбароўскі #Смаленск #катастрофа #Польшча #Падляшша
‼️Першае месца заняла велікодная выцінанка з вёскі Пшыставаньцэ гміны Пуньск, якую прадставіла майстрыха Віда Марцінкевіч.

Усе працы сёлетняга конкурсу «Традыцыйнае велікоднае афармленне Кола вясковых гаспадынь» даступныя для наведвальнікаў Падляшскага музея народнай культуры да 28 красавіка ўключна.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#конкурс #выцінанка #традыцыі #Падляшша #Вялікдзень #Марцінкевіч
‼️Памёр прафесар Анатоль Адзіевіч

Грамадскі дзеяч, сузаснавальнік і шматгадовы старшыня Культурніцкага аб’яднання “РУСЬ”, прафесар універсітэту ў Беластоку Анатоль Адзіевіч пайшоў з жыцця 18 красавіка ў веку 75 гадоў ў Белавежы на тэрыторыі пабудаванага з ягонай ініцыятывы скансэну.

Матэматык-фізік, адзначаны шматлікімі ўзнагародамі у тым ліку Залатым медалём міністра культуры Польшчы за выратаванне помнікаў архітэктуры. Звыш сарака гадоў таму разам з групай сяброў пачаў акцыю ратавання паміраючай традыцыйнай вясковай забудовы з раёнаў, населеных праваслаўным насельніцтвам. Так нарадзілася ідэя пабудаваць скансэн падляшскай вёскі у раёне былой вёскі Крапіўнік у Белавежы.

📌Паніхіда пройдзе сёння а 18-й гадзіне ў царкве ў ягонай роднай Орлі. #Падляшша #беларусы #Белавежа #Орля
📌 Падляшскі музей народнай культуры пад Беластокам адкрывае новы экспазіцыйны сезон і запрашае ўсіх жадаючых правесці майскія святы на тэрыторыі музея.

📌 Сярод новаўвядзенняў – мажлівасць зазірнуць у некаторыя музейныя аб’екты самастойна.

#Беласток #Падляшша #музеі_Падляшша #народная_культура

Больш на саце Радыё Рацыя.
🎤Дабрачынны канцэрт у Беластоку: «За нашу Украіну!»🇺🇦

🇵🇱У Падляшскай бібліятэцы пры поўным аншлагу прайшоў дабрачынны канцэрт украінскіх і польскіх песень ад калектыву «Амела».

Большая частка гледачоў канцэрта склалі жанчыны з дзецьмі, чые мужы і бацькі засталіся ваяваць ва Украіне з расейскімі агрэсарамі.

📷 Радыё Рацыя

#канцэрт #Падляшша #Украіна #Амела
📌 Падляшскія ўлады ўшанавалі памяць загінулых падчас Другой сусветнай вайны

У Дзень Нацыянальнай Перамогі ваявода Падляшскі Багдан Пашкоўскі, ваяводскі маршалак Артур Касіцкі і віцэ-прэзідэнт Беластока ўсклалі вянкі да помніка польскім жаўнерам на Вайсковых могілках па вуліцы 11 лістапада ў Беластоку.🇵🇱

📌 Усе ў адзін голас падкрэслілі, што ў сувязі з вайной ва Украіне🇺🇦 святкаванні ў гэтым годзе маюць асаблівае вымярэнне.

📌8 мая адзначаецца Міжнародны дзень Перамогі ў памяць аб заканчэнні Другой сусветнай вайны ў Еўропе. У гэты дзень, у 1945 годзе, быў падпісаны акт аб безумоўнай капітуляцыі Трэцяга рэйху.

📌Значэнне 8 мая 1945 г. польскія гісторыкі трактуюць па-рознаму. Адны падкрэсліваюць, што гэты дзень сімвалізуе, перш за ўсё, перамогу над нацызмам, іншыя ж прызнаюць гэтую дату днём паразы краін, якія трапілі ў сферу ўплыву Савецкага Саюза на наступныя дзесяцігоддзі.

📷 wrotapodlasia.pl

#Падляшша #вайна #загінулыя #Савецкі_саюз
📌 У Студзіводах адамкнулі сапраўдную вясну

🎼 У Музеі малой айчыны ў Студзіводах прайшло традыцыйнае свята - Веснавое Юр’я, якое знаменуе сабой сапраўдны пачатак вясны і адзначаецца штогод 6 траўня.

🎼 Масавае штогадовае святкаванне традыцыйнана свята - Веснавога Юр’я ў Студзіводах была запачаткавана Дарафеям Фіёнікам 10 гадоў назад і з’яўляецца прыкметнай культурнай падзеяй беларусаў Падляшша.

#Студзіводы #Падляшша #фальклор #Дарафек_Фіёнік #Веснавое_Юрья

📷 Фота Радыё Рацыя