Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.3K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
У польскіх бальніцах лячэнне праходзіць каля дзвюх тысяч украінцаў, якія ўцяклі ад вайны. Палова – гэта дзеці. У вялікай ступені шпіталізацыя звязаная з цяжкай дарогай. Гэта кішэчныя інфекцыі, інфекцыі, звязаныя з прастудай, а таксама інфекцыйныя хваробы, якія ўзніклі ў сувязі са знаходжаннем у вялікіх групах людзей.

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/sumezhzha/u-polskikh-balnitsakh-lyachenne-prakhodz/ #UkraineRussianWar #Polska #украінцы #уцекачы #лячэнне
Найменей 330 украінскіх дзяцей на гэты час ужо прынялі ў школы Беластоку. Агулам жа па PESEL у Дэпартамент грамадзянскіх справаў у Беластоку ўжо звярнуліся больш за 600 чалавек, што бягуць ад вайны з Украіны.

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/sumezhzha/330-ukrainskikh-dzyatsej-prynyali-u-shkoly-be/ #UkraineRussianWar #Bialystok #Ukraina #Polska #уцекачы
Найбольш бежанцаў з Украіны спыніліся ў Польшчы, а гэта ў асноўным жанчыны з дзецьмі. І палякі робяць усё, каб ім дапамагчы. У месцах часовага масавага размяшчэння людзей кормяць, апранаюць, аказваюць медычную і псіхалагічную дапамогу.

Бежанцы з розных гарадоў Украіны аднадушна заяўляюць, што прычына ваеннай агрэсіі Расеі нібыта праз прыцясненне рускамоўных і бясчынствы «бандэраўцаў» – цалкам надуманая.

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/sumezhzha/utsekachy-va-ukraine-usyo-bylo-dobra-paku/ #Polska #Ukraina #уцекачы #Украіна #Польшча
Адзін месяц вайны ва Украіне прывёў да перасялення 4,3 млн дзяцей – больш за палову ад 7, 5 млн дзіцячага насельніцтва краіны.

Вайна пацягнула за сабой адно з самых хуткіх масавых перамяшчэнняў дзяцей з часоў Другой сусветнай вайны. #war #wajna #Украіна #уцекачы #дзеці

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/sumezhzha/yunisef-vajna-pryvyala-da-perasyalennya-b/
Памежны камітэт назваў колькасць бежанцаў, якія прыбылі ў Беларусь з Украіны

Баявыя дзеянні ва Украіне 🇺🇦абярнуліся для мясцовых жыхароў гуманітарнай катастрофай і выездам з краіны. Едуць яны і ў Беларусь.

Чытай больш

📷 Беларусь4 #Украіна #дапамога #Беларусь #мяжа #уцекачы #вайна
⚡️⚡️ Колькасць людзей у Польшчы перавысіла 40 млн. Штодзень дзясяткі тысяч бежанцаў-украінцаў перасякаюць украінска-польскую мяжу. За мінулыя суткі з Украіны ў Польшчу прыбыла 21 тысяча чалавек. Гэта на 13% больш, чым у папярэдні дзень. Усяго ў краіну заехалі 2,523 мільёны чалавек.

⚡️⚡️ Сёння, 6 красавіка, да 7 раніцы ў краіну прайшлі 4,7 тысячы грамадзян. З Польшчы ва Украіну з 24 лютага выехалі 485 тысяч чалавек, паведамляе памежная служба Польшчы.

#вайна_ва_Украіне #Польшча #уцекачы_украінцы #памежная_служба_Польшчы
📌 З пачатку вайны 24 лютага Украіну пакінулі больш за 4 мільёны 400 тысяч чалавек, вынікае са звестак на сайце агенцтва ААН па справах уцекачоў на 9 красавіка.

#вайна #Украіна #уцекачы #Польшча #Германія

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Беларуская бежанка з Украіны Аліса Осіпава стала валанцёрам у лагеры бежанцаў у Гдыні. 📌 Дзяўчына дапамагае людзям, у большасці з Украіны, уладкавацца і адаптавацца.

#вайна #Украіна #Гдыня #Аліса_Осіпава #уцекачы #лагеры_для_уцекачоў

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.
🇺🇦Украінскі боршч, 🇵🇱польскія мазуркі, а перадусім шмат усмешак і цёплых слоў.

На польска-ўкраінскай інтэграцыйнай сустрэчы «За агульным сталом» у Сподках сустрэліся жыхары Беластока, суседніх гарадоў і госці з Украіны

Больш на сайце Радыё Рацыя 📷 pikpodlaskie.pl

#Падляшша #Украіна #уцекачы #Сподкі #мазуркі
📌Якую гуманітарную дапамогу зараз могуць атрымаць беларусы і ўкраінцы за мяжой?

📌Куды звяртацца і для каго яна прызначаная?

📌Ці адрозніваюцца тыя, хто прыходзіць па дапамогу ў Вільні і ў Варшаве?

Адказы на гэтыя пытанні дае наша сённяшняя Госця Рацыі, кіраўніца праваабарончай арганізацыі „Наш дом” Вольга Карач.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#уцекачы #вайна #беларусы #дапамога #Украіна #Беларусь
⚡️⚡️Беларусы змогуць атрымліваць гуманітарныя дазволы на жыхарства і гуманітарныя візы ў Польшчы.

Адпаведныя папраўкі ў закон падпісаў Прэзідэнт Польшчы🇵🇱 Анджэй Дуда.

‼️‼️Па інфармацыі Цэнтру беларускай салідарнасці, атрыманай ад МУС Польшчы, усе механізмы будуць даступныя для ўсіх беларусаў, а не толькі для тых, хто прыехаў з Украіны пасля 24 лютага.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 news.wttw.com

#уцекачы #беларусы #Польшча #Анджэй_Дуда #дапамога
❗️Улады Беластока🇵🇱 і валанцёры заклікаюць беластачан і надалей актыўна падтрымліваць бежанцаў з Украіны🇺🇦 прадуктамі і рэчамі першай неабходнасці.

Асабліва гэта патрэбна ў часы Велікодных святаў, падкрэсліў намеснік прэзідэнта Беластока – Пшэмыслаў Тухлінскі.

📌У Цэнтр дапамогі бежанцам з Украіны, які разгарнуўся на Гарадскім стадыёне, штодня звяртаецца па дапамогу ад 100 да 150 бежанцаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Украіна #вайна #уцекачы #валанцёры #Вялікдзень #дапамога #Беласток
🇺🇦 Грамадская ініцыятыва Free Belarus Center раней дапамагала беларусам, што апынуліся ва Украіне

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Беларусь #Украіна #Польшча #РФ #вайна #уцекачы
‼️Упершыню з 24 лютага ў Польшчу выязджае менш людзей, чым уязджае ва Украіну.

Украінцы пачалі вяртацца дадому або на некалькі дзён, або канчаткова, таму што сітуацыя ў іх гарадах стала менш небяспечнай.

Усяго з 24 лютага мяжу з Украіны🇺🇦 ў Польшчу🇵🇱 перасеклі 2, 8 млн чалавек.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Straz_Graniczna

#уцекачы #вайна #Польшча #Украіна #мяжа
‼️‼️Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі🇵🇱 і міністр развіцця грамадаў і тэрыторый Украіны Аляксей Чарнышоў🇺🇦 адкрылі ў Львове першае модульнае мястэчка для ўкраінцаў.

📌Агулам Польшча плануе пабудаваць мястэчкі не менш як на 20 тысяч унутраных уцекачоў — жанчын і дзяцей, якія ратуюцца ад расейскай агрэсіі.

Таксама Польшча🇵🇱 гатова прыняць больш за 10 тысяч параненых украінскіх вайскоўцаў, - пра гэта паведаміў у Твітары кіраўнік канцылярыі польскага прэм’ера Міхал Дворчык.

📷 twitter.com/michaldworczyk

#Польшча #вайна #Украіна #уцекачы #дапамога