Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.3K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Рэпрэсіі супраць мірнага насельніцтва ў Беларусі не спыняюцца

🔻У прыватнасці ў Бярозе і Белаазёрску вышукваюць і караюць тых, хто пісаў рэпосты ў 2020 годзе, або затрымліваюць перыядычна на некалькі сутак тых, хто быў актыўным падчас акцый⚪️🔴⚪️.

❗️«Зноў забіралі на суткі. Два дні прасядзеў. Умовы, як і для ўсіх палітычных: без матрацаў, без бялізны, без перадач. Чатыры разы на ноч будзяць. Трэба падысці да дзвярэй і назваць сябе. А днём абшуквалі толькі раніцай. Пакуль не білі,» - расказвае жыхар Бярозы Уладзімір.

Уладзімір разам з жонкай удзельнічалі ў акцыях у 2020 годзе. Іх затрымлівалі, кідалі ў нечалавечыя ўмовы ў ІЧУ Бярозаўскага РАУС. Судзілі, каралі штрафамі, пазбавілі працы. І хоць пасля выбараў прайшло амаль два гады, рэпрэсіі супраць іх сям'і, як і супраць іншых, не спыняюцца.

#рэпрэсіі #Бяроза #пратэсты #ІЧУ #гвалт
📌 У Бярозе не спыняюцца суды за каментары ў інтэрнэце.

📌 У судзе Бярозаўскага раёна была разгледжана крымінальная справа 35-гадовага жыхара горада Бяроза Юрыя Юдчыца за абразу ў інтэрнэце на пачатку мінулага году начальніка інспекцыі па справах непаўнагадовых мясцовай міліцыі Дзмітрыя Лішко.

📌 Старшыня суда Наталля Вакульчык палічыла Юдчыца вінаватым за негатыўны каментар у адрас маёра Лішко і пакарала абвінавачанага двума гадамі „дамашняй” хіміі і выплатай 1000 рублёў Лішко маральнай шкоды.

#Бяроза #пераслед_актывістаў #рэпрэсіі #Юрый_Юдчыц #Дзмітрый_Лішко

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️У судзе Бярозаўскага раёна пачаўся працэс над інвалідам з Белаазёрску

📌40-гадовага Віктара Хлябца судзяць за „абразу сілавых структур”. Вядзе працэс старшыня суда Наталля Вакульчык.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Хлябец #Вакульчык #суд #інвалід #Бяроза