Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.3K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️ Адвакат Дзмітрый Лаеўскі ў сваім тэлеграме пракаментаваў з юрыдычнага гледзішча затрыманне 35 артапедаў-траўматолагаў і заяву міністра Піневіча, пры якіх умовах дактары могуць выйсці на волю.

❗️„У Беларусі арыштаваныя медыкі — 35 артапедаў. ім інкрымінуецца атрыманне хабараў за ўстаноўку імпартных пратэзаў. Учора міністрам аховы здароўя Піневічам было абвешчана, што ёсць нейкія ўмовы, пры якіх змешчаным у ізалятар дактарам могуць змяніць меру стрымання,.. Няма такога закона, у якім бы прымяненне або змяненне меры стрымання ставілася ў залежнасць ад таго, ці прызнае чалавек віну ці не. Абумовіць змяненне меры стрымання тым, каб чалавек прызнаў віну па абвінавачванні, з якім ён можа быць не згодны, — гэта значыць, пазбавіць чалавека права на абарону” - адзначыў адвакат.

#справа_артапедаў #затрыманні #лекары #Мінздароўя
Беларускіх траўматолагаў, якія кампенсавалі нанесеную шкоду, вызвалілі і накіравалі на працу.

Прафесійных хірургаў адпраўляюць працаваць у прыёмныя пакоі.

#справа_траўматолагаў #Мінск #арышты_артапедаў_траўматолагаў

Больш на сайце Радыё Рацыя.
⚡️Больш за 400 дзён знаходзіцца за кратамі журналіст-расследвальнік, гарадзенец, Дзяніс Івашын.

⚡️Палову гэтага тэрміну ён не атрымлівае лістоў. Інфармацыі пра палітвязня мала, але вядома, што ён разам з адвакатам пачаў знаёміцца з матэрыяламі сваёй крымінальнай справы.

⚡️Госця Рацыі - жонка журналіста Вольга Івашына. Яна распавядае пра тое, што адбываецца з яе мужам за кратамі і пра суд, які мае адбыцца.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Івашын #палітвязень #суд #справа #журналіст #Івашына
📌 Палівязень Ігар Мыслівец, асуджаны па «справе размаляваных цюкоў», выйшаў на волю.

📌 Ён адбываў пакаранне ў магілёўскай турме №4.

📌 Каля тыдня таму з гомельскай калоніі выпусцілі фігурантку той жа справы Алену Дзядзюлю.

📌 Амаль усім затрыманым за размалёўванне цюкоў суд даў год калоніі агульнага рэжыму.

#справа_размаляваных_цюкоў #пралітвязні
#рэпрэсіі #Ігар_Мыслівец #Алена_Дзядзюля
📌 18 траўня мае адбыцца судовы працэс над 12 беларусамі, якіх следчыя аб’ядналі ў так званую «групу Аўтуховіча» і вінавацяць у тэрарызме.

📌 Самому Мікалаю Аўтуховічу выставілі 10 артыкулаў.

📌 Разбіраць справу меліся ў Гарадзенскім абласным судзе, але за тыдзень да пачатку ўлады перастрахаваліся, і працэс распачнецца на тэрыторыі гарадзенскай турмы №1.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Мікалай_Аўтуховіч #Гарадзенскі_абласны_суд #справа_групы_Аўтуховіча #гарадзенская_турма_нумар_адзін
#рэпрэсіі
‼️⚡️ У Менскім гарадскім судзе пачаўся суд па справе "Буслы ляцяць" над палітвязнямі Аляксеем Іванісавым і Аляксеем Гамезам, а таксама Мікалаем Біблісам, Андрэем Будаем, Аляксандрам Мураўёвым, Аляксандрам Сідарэнкам.

📌 Затрымалі фігурантаў справы напрыканцы верасня-пачатку кастрычніка мінулага году. Праз месяц – 30 лістапада 2021 года – Вярхоўны суд прызнаў аб'яднанне "Супраціў", у якое ўваходзіць групоўкі "Кібер-партызаны", "Дружина народной самообороны – ДНС" і "Буслы ляцяць", тэрарыстычным.

📌 Перад судом, 13 траўня гэтага года, стала вядома, што Аляксея Іванісава і Аляксея Гамезу, а таксама Андрэя Будая і Аляксандра Мураўёва ўнеслі ў "тэрарыстычны спіс" КДБ.

#Мінскі_гарадскі_суд #справа_Буслы_ляцяць #Аляксей_Іванісаў #Аляксей_Гамеза

spring96.org
Дзесьці тыдзень таму атрымалі першыя яго лісты. Дарэчы, атрымалі віншавальныя паштоўкі з Новым годам. То-бок можна лічыць, што ў нас пачаўся Новы год. Кажа маці Дзяніса Івашына.

Родныя журналіста пачалі атрымліваць лісты.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Новы Час

#Івашын #журналіст #лісты #пасылкі #справа
‼️Крымінальную справу спынілі, але аштрафавалі на 30 базавых

Па інфармацыі праваабаронцаў, учора, 18 чэрвеня, у судзе Навабеліцкага раёна Гомеля адбыўся суд над гамяльчанкай Маргарытай Зубаравай. Яе абвінавацілі па ч. 3 арт. 23.5 КаАП.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 ВКонтакте

#Зубарава #суд #штраф #Рабочы_Рух #справа
📌 Уладзімір Гундар пратэстуе супраць здзекаў у судзе

📌 На чарговае судовае пасяджэнне над „групай” Аўтуховіча палітзняволенага інваліда 2 групы без нагі Уладзіміра Гундара ў адных плаўках прынеслі на руках і прыкавалі рукі на расцяжцы да прутоў клеткі.

📌 Турэмшчыкі патлумачылі суддзі свае дзеі клопатам за жыццё зняволенага, расказвае яго жонка Алена Гундар.

📌 Паводле Алены Гундар, яе мужа суддзя выдаліў з судовай залы. Калі выводзілі Гундара, ён пракрычаў жонцы, што з яго здзекуюцца, бо хочуць забіць. Таксама паспеў паведаміць адвакату, што пачынае галадоўку, пра што ўжо папярэдзіў турэмнае начальства.

#Уладзімір_Гундар #справа_Аўтуховіча #рэпрэсіі #галадоўка

Больш на сайце Радыё Рацыя.
Яна Арабейка - адная з фігурантак так званай «студэнцкай справы», прысуд па якой быў абвешчаны 16 ліпеня 2021 году.

"Яна цяпер у гомельскай калоніі знаходзіцца. Ужо троху за паўгода атрымліваецца. Працуе на швейнай вытворчасці, як і ўсе, хто ў гомельскай калоніі знаходзіцца. Справы ў яе больш-менш", - распавядае яе муж – Валер Арабейка.

Яна мусіць выйсці на волю ў лістападзе 2022 году, а яе муж Валер Арабейка быў вымушаны з’ехаць за мяжу і цяпер знаходзіцца ў Грузіі🇬🇪.

Больш на Радыё Рацыя

#пратэсты #рэпрэсіі #справа_студэнтаў #палітвязні #пераслед