Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.3K photos
99 videos
10 files
24K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⚡️⚡️Насельніцтва Беларусі за мінулы год скарацілася на рэкордныя 94 тысячы чалавек. І гэта пасля скарачэння на 60 тысяч за 2020-ы.

‼️Старэйшы даследчык Цэнтра новых ідэй Генадзь Коршунаў вылучае два асноўныя фактары, якія ўплываюць на скарачэнне насельніцтва.

Чытай больш:

📷 Радыё Рацыя

#Менск #насельніцтва #Коршунаў #даследчык #каронавірус #міграцыя
⚡️‼️ Магчымы ўздыму захворвання ў сувязі са стэлс-амікронам. 📌 Для кожнай краіны ўздым захворвання характэрны ў розныя тэрміны.

#Міністэрства_аховы_здароўя_Беларусі #стэлс_амікрон #каронавірус #Іна_Карабан

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 З 1 траўня Балгарыя зняла ўсе абмежаванні на ўезд у краіну, якія былі ўведзены з-за каронавіруса.

📌 Цяпер турыстам не трэба прад'яўляць зялёны сертыфікат ці іншыя дакументы. Медыцынскі кантроль на мяжы адменены.

#каронавірусныя_абмежаванні #Балгарыя #зялёны_сертыфікат #турызм #каронавірус

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ Памёр першы кіраўнік незалежнай Беларусі.

‼️ Станіславу Шушкевічу было 87 гадоў. Адышоў ноччу, 4 траўня.

#Станіслаў_Шушкевіч #Мінск #незалежнасць_Беларусі #памёр_Шушкевіч #каронавірус

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 55% шпіталізаваных з COVID-19 не акрыялі і за два гады.

📌 Больш чым у паловы людзей, шпіталізаваных з COVID-19, тыя ці іншыя сімптомы хваробы застаюцца нават праз два гады. Вярнуць працаздольнасць не можа кожны дзясяты. Такія вынікі самага доўгага назіральнага даследавання, якое правялі ў Ухані. Пра яго распавядае The Guardian.

📌 31% пацыентаў скардзіліся на стамляльнасць і слабасць у мышцах альбо парушэнні сну. У кантрольнай групе гэтыя сімптомы былі адпаведна ў 5% і 14%. Таксама тыя, хто перахварэў, часцей скардзіліся на іншыя праблемы, уключаючы боль у суставах, пачашчанае сэрцабіцце, галавакружэнне, галаўныя і іншыя болі, дыскамфорт, трывогу, дэпрэсію.

#кавід #пандэмія #каронавірус #COVID_19
#The_Guardian #наступствы_каронавіруса
📌 Новы, больш небяспечны штам каронавіруса можа з’явіцца ў любы момант. Пра гэта заявіў на брыфінгу ў Жэневе генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Аданам Гебрэйесус, які звярнуў увагу на памылковае меркаванне аб тым, што пандэмія ковіда ў свеце скончылася.

📌 Па словах Гебрэйесуса, хоць у свеце зніжаецца колькасць заражэнняў кавідам і смяротных зыходаў, СААЗ заклікае краіны захоўваць пільнасць.

📌 «Пандэмія не скончылася, і мы будзе казаць пра гэта да таго часу, пакуль яна не скончыцца», — рэзюмаваў Гебрэйесус.

#каронавірус #пандэмія #Тэдрас_Аданам_Гебрэйесус #Сусветная_арганізацыя_аховы_здароўя
📌‼️ Беларуская і ўкраінская дыяспары ў Беластоку запрашаюць на Акцыю памяці загінулых беларускіх і украінскіх змагароў за Вольнасць.

📌 Як пішуць арганізатары, з 2020 года і да сёння ў змаганні за незалежнасць Беларусі загінулі 10 чалавек: Аляксандр Тарайкоўскі, Аляксандр Віхор, Аляксандр Будніцкі, Нікіта Краўцоў, Арцём Парукаў, Генадзь Шутаў, Канстанцін Шышмакоў, Раман Бандарэнка, Вітольд Ашурак і Андрэй Зельцэр.

📌 Сёлета ў вайне за Украіну загінулі шэсць беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаліся супраць расейскай агрэсіі – ўзгадваюць арганізатары. З пачатку поўнамаштабнай вайны з 24 лютага гэтага года ва Украіне загінула больш за 22 тысячы грамадзян, у тым ліку 243 дзіцяці.

📌 Акцыя памяці пройдзе ў нядзелю, 12 чэрвеня, а 16-ай гадзіне каля будынка беларускага консульства ў Беластоку.

#каронавірус #пандэмія #Тэдрас_Аданам_Гебрэйесус #Сусветная_арганізацыя_аховы_здароўя

Беларускае Радыё Рацыя