Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.2K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🇺🇦 🇵🇱 Валанцёрскія лагеры на мяжы з Украінай працягаюць сваю працу. 📌 І хоць колькасць бежанцаў на іх паступова скарачаецца, дабраахвотнікі па-ранейшаму падтрымліваюць уцекачоў. 👩‍⚖️ 🤵‍♂️ Сярод такіх актывістаў – нямала беларусаў.

#вайна #Украіна #валанцёры #валанцёрскія_лагеры #беларусы_у_Польшчы

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️Акцыя "Вольная Украіна!" адбудзецца ў Беластоку 2 красавіка.

Арганізатары акцыі заклікаюць узяць з сабой украінскую сімволіку.🇺🇦

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Белсток #Украіна #украінцы #акцыя #валанцёры #дапамога
Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з "Госцем Рацыі" – прадстаўніком ініцыятывы, святаром супольнасці "Гарадское сховішча Царква Хрыстова" Дзмітрыем Грышчуком

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Украіна #РФ #Данбас #валанцёры #царква
❗️Улады Беластока🇵🇱 і валанцёры заклікаюць беластачан і надалей актыўна падтрымліваць бежанцаў з Украіны🇺🇦 прадуктамі і рэчамі першай неабходнасці.

Асабліва гэта патрэбна ў часы Велікодных святаў, падкрэсліў намеснік прэзідэнта Беластока – Пшэмыслаў Тухлінскі.

📌У Цэнтр дапамогі бежанцам з Украіны, які разгарнуўся на Гарадскім стадыёне, штодня звяртаецца па дапамогу ад 100 да 150 бежанцаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Украіна #вайна #уцекачы #валанцёры #Вялікдзень #дапамога #Беласток
‼️Беларускія валанцёры з Батумі перадалі тэрабароне Адэсы тактычныя рэчы

Паводле валанцёра Паўла Хаванскага, збор для Адэсы скончыўся, але калі будзе запыт з іншых гарадоў – валанцёры зноўку арганізуюць збор.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#беларусы #валанцёры #Адэса #збор #тэрабарона
„Мела планы на далейшае жыццё, але здарылася тое, што здарылася…”

Пасля жніўня 2020 года ў Беларусі з’явілася новая прафесія – валанцёр. Але менавіта з-за такой работы многія павінны былі пакінуць Беларусь. Сярод іх - настаўніца англійскай мовы з Менску Алена.

Больш на Радыё Рацыя

#вайна #рэпрэсіі #валанцёры #міграцыя
“Немагчыма сядзець без справы і рабіць выгляд, што нічога не адбываецца, калі ідзе вайна”, – кажа беларуска Караліна Цярэнцьева.

У свой час дзяўчына вымушана была пераехаць з Віцебска ў Кіеў🇺🇦. Там яна заснавала Беларускі Хаб. Калі ж пачалася вайна, актывістка рэлакавалася ў Польшчу, дзе стала дапамагаць бежанцам.

Пра тое, як беларусы валанцёраць на ўкраінска-польскай мяжы чытаем 👉на Радыё Рацыя

#вайна #Украіна #валанцёры #мяжа #беларусы