Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️"Краіны “Вялікай сямёркі” не будуць плаціць за пастаўкі расейскага газу расейскімі рублямі", - заявіў міністр эканомікі і праблем змены клімату Германіі Роберт Хабек.

Чытай больш:

📷 Volkmar Otto/Messe Berlin

#Хабек #газ #рублі #Расея #Вялікая_сямёрка #Германія
Прадстаўнікі расейскай абшчыны ў Берліне адхрышчваюцца ад пракрамлёўскага аўтапрабегу, які прайшоў 4 красавіка ў нямецкай сталіцы.

Некаторыя з удзельнікаў акцыі паводзілі сябе надзвычай агрэсіўна, паказвалі непрыстойныя жэсты берлінцам і апанентам, пагражалі тым, хто абураўся падтрымкай Крамля.

Чытай блог Міколы Бянько на сайце Радыё Рацыя

#Украіна #Германія #вайна #агрэсія #РФ
📌 З пачатку вайны 24 лютага Украіну пакінулі больш за 4 мільёны 400 тысяч чалавек, вынікае са звестак на сайце агенцтва ААН па справах уцекачоў на 9 красавіка.

#вайна #Украіна #уцекачы #Польшча #Германія

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ ⚡️ Бундэстаг падтрымаў пастаўку Украіне цяжкага ўзбраення.

‼️⚡️ І апазіцыя, і кааліцыя прагаласавалі за перадачу зброі Украіне.

#вайна #Украіна #Германія #дапамога #салідарнасць

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ЗША адкрываюць ленд-ліз для Украіны

Апошні раз такое было для барацьбы з гітлерызмам.

Палата прадстаўнікоў ЗША🇺🇸 прагаласавала за законапраект аб ленд-лізе і абароне дэмакратыі ва Украіне.🇺🇦 Прыняцце закона дасць магчымасць значна паскорыць пастаўкі ўзбраення, транспарту, харчавання і іншай дапамогі ў арэнду або бязвыплатна са Злучаных Штатаў ва Украіну.

Падобны закон прыняты ў ЗША першы раз з часу Другой сусветнай вайны. Тады пры яго дапамозе падтрымліваўся СССР, і гэтая дапамога стала адным з фактараў перамогі над нацысцкай Германіяй.

📷 Пасольства ЗША ва Украіне

#ЗША #Украіна #ленд_ліз #Германія #дапамога #перамога
‼️ Лідар апазіцыйнага Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Германіі Фрыдрых Мерц адправіцца ў Кіеў 2 траўня.

‼️ Патрабаванні, каб канцлер Олаф Шольц (СДПГ) таксама адправіўся ў Кіеў, гучаць усё часцей, але ў яго пакуль такіх планаў няма.

#вайна_ва_Украіне #Фрыдрых_Мерц #Германія #візіты_палітыкаў_ЕЗ_у_Кіеў #Олаф_Шольц

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌‼️ Апошні, пяты, пакет сакцый Еўразвяза ўключае поўнае эмбарга на імпарт расейскага вугалю.

📌‼️ Абмежаванні ў дачыненні да нафты з Расеі абмяркоўваюцца ў рамках шостага пакету.

#санкцыі #Еўразвяз #Германія #Олаф_Шольц #расейская_нафта

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Украіна заяўляе, што пагроза ракетных удараў праціўніка з Беларусі застаецца высокай.
📌 Украіна: пагроза эскалацыі перад 9 траўнем.
📌 Санкцыі Еўразвяза: нафтавае эмбарга ўсё бліжэй?
📌 Першамай: што адбываецца з працоўным рухам?
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна #Украіна #расейская_нафта #санкцыі #Германія #працоўны_рух

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ 77 гадоў таму завяршылася Другая сусветная вайна

У вайне ўдзельнічалі больш за 60 дзяржаў, ваенныя дзеянні праходзілі на тэрыторыі сарака дзяржаў. Агульныя людскія страты склалі да 65 мільёнаў чалавек, з якіх 27 мільёнаў былі забітыя на франтах. Найбольшыя страты панёс Савецкі Саюз, а таксама Кітай, Германія, Японія і Польшча.

😢 Другая сусветная вайна прынесла Халакост – масавае знішчэнне яўрэяў на тэрыторыі Германіі, яе саюзнікаў і на акупаваных тэрыторыях.

У большасці краін Еўропы, а таксама ў ЗША🇺🇸 і Вялікабрытаніі🇬🇧 перамога ў Другой сусветнай вайне адзначаецца 8 мая, паколькі менавіта ў гэты дзень у 1945 годзе ў 22.43 па цэнтральна-еўрапейскім часе была падпісаная поўная капітуляцыя нацысцкай Германіі. Па маскоўскім часе, з прычыны розніцы ў часе, капітуляцыя была падпісаная ў 00.43 наступнага дня – 9 мая.

📷 з адкрытых крыніц

#вайна #Савецкі_саюз #Германія #халакост
📌 Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі па тэлефоне абмеркавалі ваенную і гуманітарную сітуацыю ва Украіне.

📌 Олаф Шольц і Уладзімір Зяленскі зазначылі, што дыпламатычнае ўрэгуляванне магчымае толькі пасля вываду расейскіх войскаў з Украіны.

📌 «Яны прыйшлі да высновы, што дыпламатычнае ўрэгуляванне канфлікту шляхам перамоваў паміж Украінай і Расеяй запатрабуе неадкладнага спынення баявых дзеянняў з боку Расеі і вываду расейскіх войскаў з Украіны», – заявіў афіцыйны прадстаўнік урада Нямеччыны Штэфэн Гэбэштрайт.

📌 «Цэнім падтрымку Нямеччыны, у тым ліку абаронную. Разлічваем на далейшае садзейнічанне Нямеччыны на шляху Украіны да паўнапраўнага сяброўства ў ЕЗ», – напісаў прэзідэнт Украіны ў твітары.

#Украіна #вайна #Германія #Олаф_Шольц #Уладзімір_Зяленскі
‼️ Агляд прэсы: не даць выкарыстаць

📌Санкцыі Расеі і Беларусі ўдарылі па дзяржпадрадчыкам.

📌Еўрапейская газавая зіма – усё па плане Пуціна?

📌Падрыхтоўка да агульнаеўрапейскага эканамічнага крызісу.

📌У Вялікабрытаніі ідзе палітычны двубой паміж Сунакам і Трас.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя.

#Расея #Беларусь #Вялікабрытанія #Германія #газ