Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⚡️⚡️ Ваеннае становішча і мабілізацыя ва Украіне падоўжаныя да 21 лістапада

🔸 Вярхоўная Рада Украіны🇺🇦 працягнула тэрмін ваеннага становішча яшчэ на 90 дзён – да 21 лістапада 2022 года. Таксама на гэты перыяд працягваецца агульная мабілізацыя.

🔸 Адпаведны законапраект накіраваў 12 жніўня ў Вярхоўную Раду прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

🔸15 жніўня Рада ўхваліла прапанову і працягнула ваеннае становішча і мабілізацыю на 90 дзён з 23 жніўня да 21 лістапада. Пра гэта паведамілі дэпутаты Аляксей Ганчарэнка і Яраслаў Жэлэзняк.

🔸 Ваеннае становішча ва Украіне было ўведзенае ў дзень поўнамаштабнага нападу Расеі – 24 лютага. 22 траўня яно было падоўжанае яшчэ на 90 дзён.

📷 zbirkom.org.ua

#Украіна #вайна #Расея #мабілізацыя #вайскоўцы
🌸Расея вярнула ў Беларусь больш за 15 тысяч архідэй🌸

Супрацоўнікі Рассельгаснагляду вярнулі ў Беларусь дзве партыі архідэй польскага паходжання.

🌸Больш за 15 тысяч кветак, увезеных з Беларусі, аказаліся заражанымі кветкавым трыпса, паведамляе ўпраўленне Рассельгаснагляду па Бранскай, Смаленскай і Калужскай абласцях.

🌸Заходні кветкавы трыпс — гэта адзін з самых небяспечных шкоднікаў сельскагаспадарчых культур. Ён распаўсюджваецца з любым пасадачным матэрыялам, зрэзанымі кветкамі, зялёнымі культурамі, таксама лёгка пераносіцца з адзеннем, інвентаром, тарай.

#Рассельгаснагляд #Расея #архідэі #кветкі #Беларусь
‼️ Расея падае страты ўкраінцаў у вайне большыя чым свае

Міністэрства абароны Расеі🇷🇺 падало дадзеныя пра страты ўкраінскай арміі🇺🇦 на вайне, пачынаючы з 24 лютага.

📌 Прадстаўнік міністэрства Расеі генерал Ігар Канашэнкаў сцвярджае, што за гэты час Украіна страціла 267 самалётаў, 148 верталётаў, 1 743 дронаў, 4 328 танкаў і браняваных машынаў, 799 выпушчаных ракет, 3307 артылерыйскіх установак і 4902 вайсковых машын.

📌 Украіна на 16 жніўня падае наступныя страты расейскіх войскаў: 43 900 чалавек асабовага складу, 233 самалёты, 196 верталётаў, 1880 танкаў.

📷 focus.ua

#Украіна #вайна #Расея #страты
‼️ Усе амерыканскія РСЗА HIMARS ва Украіне цэлыя

📌 Пра гэта заявіў міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў у інтэрв’ю «Голасу Амерыкі».

«Калі вы чытаеце расейскія СМІ, што салдат Іваноў з “Калашнікавым” уварваўся і ўбачыў грузавік, (а потым) знішчыў аўтаматам адначасова 20 HIMARS, можаце проста пасмяяцца. Гэта глупства, такая прапаганда», – сказаў Рэзнікаў.

📷 Вікіпедыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#вайна #Украіна #Расея #HIMARS #зброя
‼️ Міхаіл Падаляк: Крымскі мост – законная ваенная цэль

🇺🇦 Украіна разглядае Крымскі мост, які злучае паўвостраў з мацерыковай часткай Расеі,🇷🇺 як законную ваенную цэль – пра гэта дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў у інтэрв’ю The Guardian.

«Гэта незаконнае будаўніцтва і асноўныя вароты для забеспячэння расейскага войска ў Крыме. Такія аб’екты павінны быць знішчаныя», – заявіў Падаляк.

«Наша стратэгія палягае на тым, каб знішчыць лагістыку, лініі забеспячэння, склады боепрыпасаў і іншыя аб’екты ваеннай інфраструктуры Расеі. Гэта стварае хаос сярод расейскіх сіл», – сказаў ён.

#Падаляк #Расея #вайна #Украіна #Крым #мост
📌У Кабуле адбыўся выбух у мячэці.

📌 Новыя абвінавачванні Пачобуту.

📌 Генсек ААН прыбыў у Львоў.

📌Турцыя і Ізраіль аднаўляюць дыпламатычныя адносіны.

📌Польскія спецыялісты задакументавалі сляды злачынстваў ва Украіне.

📌Балгарыя часова забароніць экспарт драўніны ў трэція краіны.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя

#Турцыя #вайна #Украіна #Расея #Балгарыя #драўніна
⚡️ Расейскія вайскоўцы з вечара абстралялі тры раёны Харкава ⚡️

⚡️ Па папярэдніх дадзеных Дзяржслужбы Украіны🇺🇦 па надзвычайных сітуацыях і кіраўніка Харкаўскай абласной адміністрацыі Алега Сінягубава, загінулі 7 чалавек, 18 — параненых.

📷 Telegram Церахава

Больш на сайце Радыё Рацыя

#вайна #Украіна #Расея #абстрэл #Харкаў
‼️ Выбухі на крымскім аэрадроме «Сакі» пакінулі Расею без паловы авіяцыі Чарнаморскага флоту

📌Пра гэта заявіў журналістам высокапастаўлены прадстаўнік заходняй разведкі.

‼️У расейскіх узброеных сілаў заканчваюцца боепрыпасы, і ў заходніх разведак ёсць мноства сведчанняў гэтаму.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Расея #Украіна #вайна #флот #авіяцыя
⚡️ Полк Каліноўскага паведаміў пра раскол у падраздзяленні

З Узброеных сіл Украіны ("а, такім чынам, і з палка") "рашэннем камандавання воінскай часткі" быў звольнены камандзір батальёна "Тэрор" з пазыўным "Вараг". Але з гэтым не пагадзіліся байцы, і іх "адасобілі ад палка з захаваннем за сабой назвы падраздзялення "Тэрор".

Больш на сайце Радыё Рацыя

#полк #вайна #Украіна #Расея #Тэрор
‼️ У палку Каліноўскага папаўненне

📌 У склад палка імя Каліноўскага ўвайшла група беларускіх добраахвотнікаў, былых чальцоў «Антыаўтарытарнага атрада».

📌 «З першых дзён поўнамаштабнай вайны атрад прымае ўдзел у баявых дзеяннях», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы палка.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#вайна #Расея #Украіна #беларусы #полк