Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⚡️У Лынтупах затрымалі ксяндза Андрэеўскага касцёла Аляксандра Барана.

Праваабаронцам «Вясны» паведамілі, што цяпер святар знаходзіцца ў ІЧУ горада Паставы.

Прычыны затрымання пакуль невядомыя.

У 2020-ым годзе айцец Аляксандр удзельнічаў у мірных акцыях пратэсту разам з жыхарамі Лынтупаў.

📷 «Віцебскі кур'ер»

#Лынтупы #ксёндз #затрыманне #Баран #ІЧУ #Паставы
❗️Праваабаронец і актывіст Руху "За Свабоду" Алесь Рамановіч заявіў пра катаванні ў пінскім ІЧУ.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Пінск #ІЧУ #катаванні #міліцыя #Алесь_Рамановіч
‼️ Сафія Скобла пакараная 15 суткамі за бранзалет

26-гадовую Сафію Скоблу затрымалі ў Менску 26 красавіка і змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. 28 красавіка над дзяўчынай адбыўся суд, паведамляе «Вясна».

Па папярэдняй інфармацыі, міліцыянты склалі на яе пратакол за бранзалет у беларускіх нацыянальных колерах на руцэ. Гэта палічылі «несанкцыянаваным пікетаваннем» (арт. 24.23 КаАП).

Сафію Скоблу прызналі вінаватай і арыштавалі на 15 сутак.

#Скобла #суткі #арышт #ІЧУ #Акрэсціна
😢 Палітвязню не перадавалі лекі ў ІЧУ

Гамяльчанін Яўген Галіч быў затрыманы ў пачатку сакавіка. Увесь час, што ён сядзеў у ІЧУ, правёў без гарманальнага прэпарата, які павінен прымаць рэгулярна пасля раку шчытападобнай залозы

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 nashaniva.com

#Галіч #ІЧУ #лекі #палітвязень
‼️Рэпрэсіі супраць мірнага насельніцтва ў Беларусі не спыняюцца

🔻У прыватнасці ў Бярозе і Белаазёрску вышукваюць і караюць тых, хто пісаў рэпосты ў 2020 годзе, або затрымліваюць перыядычна на некалькі сутак тых, хто быў актыўным падчас акцый⚪️🔴⚪️.

❗️«Зноў забіралі на суткі. Два дні прасядзеў. Умовы, як і для ўсіх палітычных: без матрацаў, без бялізны, без перадач. Чатыры разы на ноч будзяць. Трэба падысці да дзвярэй і назваць сябе. А днём абшуквалі толькі раніцай. Пакуль не білі,» - расказвае жыхар Бярозы Уладзімір.

Уладзімір разам з жонкай удзельнічалі ў акцыях у 2020 годзе. Іх затрымлівалі, кідалі ў нечалавечыя ўмовы ў ІЧУ Бярозаўскага РАУС. Судзілі, каралі штрафамі, пазбавілі працы. І хоць пасля выбараў прайшло амаль два гады, рэпрэсіі супраць іх сям'і, як і супраць іншых, не спыняюцца.

#рэпрэсіі #Бяроза #пратэсты #ІЧУ #гвалт
"У час ранішніх шмонаў мы станавіліся ў кайданках. І ўсю ноч гарэла яркае святло, прама ў вочы", - расказаў пра свой досвед знаходжання ў ІЧУ журналіст з Івацэвічаў Павел Дайлід.

Курыць, атрымліваць перадачы, прылегчы днём на нары забаронена, і за гэтым сочаць. Уначы толькі «палітычных» двойчы падымаюць.

❗️Дайлід лічыць такія адносіны ў ізалятары катаваннем, аб чым паскардзіўся пракурору Івацэвіцкай пракуратуры.

Больш на Радыё Рацыя

#катаванні #ІЧУ #палітвязні #рэпрэсіі #палітычны_пераслед
‼️ Паўла Мажэйку перавялі ў СІЗА

🔻 Паводле сваякоў, якія сёння, 2 верасня, спрабавалі перадаць перадачу ў ІЧУ, перавод у СІЗА азначае, што яму прад’яўлена абвінавачанне і выбрана мера стрымання – змяшчэнне ў СІЗА.

🔻 Перавялі 2 верасня з раніцы. Гэта можа азначаць, што абвінавачанне прадʼявілі яшчэ ўчора, яшчэ да заканчэння 72 гадзін папярэдняга следства.

#Мажэйка #ІЧУ #СІЗА #абвінавачанне