Беларускае Радыё Рацыя
1.26K subscribers
32.6K photos
102 videos
11 files
25.6K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Пра тое, якую дапамогу цяпер можна прыносіць, апавядае Альжбета Пашкоўская, дырэктар Польскага Крыжа ў Беластоку.
#Polski_czyrvony_kryz #vajna #Ukraina #dapamoha #biezancy
Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/sumezhzha/polski-chyrvony-kryzh-u-belastoku-zbir/
У Кіеве загінула журналістка The Insider Аксана Бауліна. Выданне паведамляе, што яна загінула пры выкананні рэдакцыйнага задання – здымала разбураныя будынкі горада пасля абстрэлаў расейскімі войскамі.

Чытай больш

#Kieu #The_Insider #Aksana_Baulina #vajna #Ukraina
Незалежнае апытанне жыхароў Беларусі: 97% супраць удзелу краіны ў вайне. Ініцыятыва Chatham House прадставіў анлайн-прэзентацыю вынікаў даследавання «Погляды беларусаў на ваенны канфлікт Расеі і Украіны».
#Chatham_House #apytannie #Astapienia #vajna #Ukraina
Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/hramadstva/nezalezhnae-apytanne-zhykharou-belarus/
Сустрэча міністра Марыюша Камінскага і Святланы Ціханоўскай. У адпаведнасці з дасягнутымі дамоўленасцямі была створана група па вырашэнні праблем бежанцаў з Беларусі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча.
#Cichanouskaja #vajna #biezancy #dapamoha #Varszava
Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/sumezhzha/sustrecha-ministra-maryyusha-kaminskag/
Краіны G7 заклікаюць Расею падпарадкавацца рашэнню Міжнароднага суда ААН аб спыненні ваенных дзеянняў ва Украіне і вывесці свае войскі з тэрыторыі Украіны. Лідары краін G7 таксама папярэдзілі Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнку аб адказнасці.
#G7 #vajna #Ukraina #Pucin #Lukaszenka #padtrymka
https://www.racyja.com/palityka/lidary-g7-papyaredzili-lukashenku-ab-adka/
Украіна робіць складаныя разлікі, якія вырашаць, ці ўступіць Беларусь у канфлікт на баку Расеі. Саміт НАТА ў Бруселі. Вайна ва Украіне: ці дарэчныя гістарычныя параўнанні? Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.
#vajna #Ukraina #NATO #samit_NATO #dapamoha
Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/palityka/aglyad-presy-momant-istsiny/
Джо Байдэн наведае польскі горад Жэшув, які знаходзіцца ў 80 км ад мяжы з Украінай. Як паведамляе Белы дом, мэта гэтай паездкі — паказаць рашучы настрой захаду на супрацьдзеянне расейскай агрэсіі ва Украіне.
#Bajden #Polszcza #vajna #USA #Ukraina #G8
Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/palityka/prezident-zsha-dzho-bajden-pachynae-svoj/
Пасажырскія чыгуначныя зносіны паміж Фінляндыяй і Расеяй хуткаснымі цягнікамі Allegro спыняюцца з 28 сакавіка.
#Finliandyja #Rasieja #czyhunka #sankcyi #vajna
Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/vandrouki/finlyandyya-admyanila-pasazhyrskiya-tsyagn/
Па падліках Вашынгтона, працэнт няўдалых пускаў вар’іруецца з кожным днём і ў цэлым знаходзіцца ў дыяпазоне ад 20% да 60%.
#vajna #Ukraina #rasijskija_rakiety #brak #Reuters
Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/palityka/reuters-da-60-puskau-rasejskikh-raket-va-ukrain/
Група будзе працаваць над забеспячэннем энергетычнай бяспекі Украіны і ЕЗ у рамках падрыхтоўкі да найбліжэйшых зімаў. Яна заклікана забяспечыць дыверсіфікацыю паставак ЗПГ, а таксама падрыхтоўку мер для зніжэння попыту на газ.
#zvadkavany_haz #rasiejski_haz #vajna #Ukraina
Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/ekanomika/zsha-i-eurazvyaz-stvaryli-grupu-pa-znizhe/
Вялікабрытанія ўвяла дадатковую пошліну ў памеры 35% на ўвоз найбольш значнай у знешнім гандлі Беларусі прадукцыі. Гэтае рашэнне прынята ў рамках санкцый супраць Расеі і Беларусі ў сувязі з вайной ва Украіне.
#vajna #Ukraina #znieszni_handal #impart #sankcyi
Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/ekanomika/vyalikabrytaniya-uvyala-vysokuyu-poshlin/
Сустрэча на тэрыторыі Каралеўскага замку ў Варшаве
#Varszava #salidarnasc #vajna #Ukraina
Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/sumezhzha/sustrecha-na-terytoryi-karaleuskaga-z/
Пра самае страшнае, што давялося перажыць, распавяла госця нашага эфіру, жыхарка Чаргінава Вольга Ахроменка, якая днямі здолела эвакуявацца разам са старой маці.
#Czarnihau #vajna #Ukraina #biazanstva #bambardavannie
Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/sumezhzha/volga-akhromenka-kozhnuyu-noch-nachavali/
Жыхар Слоніма Алесь Масюк звярнуўся са зваротам да дэпутата Палаты прадстаўнікоў па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 Валянціна Семянякі. У сваім звароце слонімец патрабуе “прыняць эфектыўныя і тэрміновыя меры па спыненню ваенных дзеянняў ва Украіне і прыцягненню да адказнасці ўсіх асобаў, якія вінаватыя ў трагедыі.
#vajna #Masiuk #Slonim #ne_vajnie #Ukraina
Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/hramadstva/deputat-valyantsin-semyanyaka-pytanni-va/
Байцы батальёна Кастуся Каліноўскага прынялі прысягу. Беларускі батальён Кастуся Каліноўскага перайшоў з падпарадкавання Нацыянальнай гвардыі ў склад Узброеных сілаў Украіны.
#батальён_Кастуся_Каліноўскага #vajna #Ukraina #prysiaha
Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/sumezhzha/bajtsy-batalyona-kastusya-kalinouskag/
Карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцем Рацыі» – палітолагам Арцёмам Шрайбманам пра тое, ці стане Беларусь наступнай мэтай захопніцка-„вызвольнай” аперацыі Расеі.
#vajna #Szrajban #ruskaja_mova #hramadzianstva_za_ruskuju_movu
Чытай больш на: hhttps://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/palityka/anons-29-ga-sakavika-gosts-ratsyi-artsyo/
Трэці раз з пачатку расейскага ўварвання ва Украіну беларусы Бельгіі наведалі Цэнтр дапамогі беларускім добраахвотнікам і перадалі ім неабходныя ва ўмовах баявых дзеянняў рэчы.
#dapamoha #vajna #Ukraina #batalion_Kalinouskaha
Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/sumezhzha/belarusy-belgii-frantsyi-i-niderland/
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) паведаміў, што закрывае офісы ў Менску і Маскве. Прычына – падзеі ва Украіне.
#banki #vajna #Ukraina #EBRD #sankcyi
Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/ekanomika/ebrr-zakryvae-ofisy-u-rasei-i-belarusi/