Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
31.2K photos
100 videos
10 files
24.7K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⚖️ У судзе Маладэчанскага раёна 1 красавіка распачаўся суд над чатырма мясцовымі жыхарамі за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 году.

#рэпрэсіі #Маладэчна #суды #Вольга_Чарняк #Руслан_Шапуноў #Антон_Драздовіч #Аляксандр_Новаш

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌⚖️ Невядомым застаецца судовае рашэнне ў дачыненні да 23-гадовага пінчука Алега Ардзюка, але вырак дакладна вынесены ў сярэдзіне сакавіка.

#Пінск #рэпрэсіі #пінская_справа #Алег_Ардзюк #суды

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ У Беларусі працягваюць судзіць асуджаных.

‼️ Наваполацкая суддзя Ірына Жарова вынісла рашэнне аб пераводзе палітвязня Яўгена Афнагеля з калоніі на два гады ў "крытую" турму.

‼️ Яўген Афнагель асуджаны на сем гадоў па абвінавачанні ва ўдзеле ў масавых беспарадках і падрыхтоўцы масавах беспарадкаў.

#рэпрэсіі #Яўген_Афнагель #суды_над_зняволенымі #наваполацкі_суд #пераслед_актывістаў

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Кіраўніка незалежнага прафсаюза «Нафтан» чацвёрты раз запар асудзілі на 15 сутак. 📌 У суботу 16 красавіка праваабаронцам стала вядома, што яе зноў асудзілі на 15 сутак, цяпер ужо – за пост з тэкстам «Не вайне» ў Instagram.

#Вольга_Брыцікава #Нафтан #незалежныя_прафсаюзы #пераслед_актывістаў #суды

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 ⚖️ У Полацку судзяць мясцовага жыхара Андрэя Патрэбку.

📌 Па версіі следства, ён абразіў кіраўніка Беларусі (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса). Прычым рабіў гэта ў абразлівай, цынічнай манеры больш чым два дзясяткі разоў у сацыяльных сетках ВКонтакте і “Аднакласнікі”. Судовы працэс пачаўся 5 траўня.

📌 Справу разглядае суддзя Віктар Баліка, дзяржабвінаваўца – Таццяна Коцур.

📌 Андрэя Патрэбку затрымалі 24 снежня 2021 года. Да затрымання ён працаваў у Наваполацку брыгадзірам-цесляром у фірме "РэгіёнБудПолацк" па дамове падраду. Жыве ў пасёлку Фарынава.

#Полацк #Фарынава #Андрэй_Патрэбка #суды #рэпрэсіі
📌 У Пінску сілавікі працягваюць палітычнае паляванне на грамадзян, якія яшчэ два гады таму, на хвалі пратэстаў, пакінулі ў сеціве антырэжымныя каментары.

📌 Літаральна на тыдні пакаралі пінчука за думкі, выказаныя ў сацыяльных сетках у снежні 2020 года.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#рэпрэсіі #пераслед_актывістаў #Пінск #пінская_справа #суды
‼️⚡️ На суд над актывісткай прафсаюза РЭП Зінаідай Міхнюк не пусцілі нават мужа.

📌 Жанчыну абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі, кваліфікаваўшы гэта па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

📌 Зінаіда Міхнюк — актывістка прафсаюза РЭП, была затрыманая 25 сакавіка пасля вобшукаў у яе дома і ў офісе арганізацыі. Жанчыну да суда змясцілі ў СІЗА №7 Берасця.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Зінаіда_Міхнюк #Берасце #пераслед_прасаюзных_актывістаў #суды #абраза_Лукашэнкі
📌 Суд над Уладзімірам Мацкевічам пачнецца 9 чэрвеня. Працэс пройдзе ў Менскім гарадскім судзе.

#Уладзімір_Мацкевіч #Мінскі_гарадскі_суд #палітвязні #суды #рэпрэсіі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌‼️ У Менскім абласным судзе пачаўся суд у «справе БелаПАН». Ён адбываецца ў закрытым рэжыме.

📌 Андрэю Аляксандраву і Ірыне Злобінай інкрымінуюць падрыхтоўку не менш як 260 чалавек для «ўдзелу ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак». Яны аплочвалі адміністрацыйныя штрафы, рахункі за паслугі адвакатаў.

Андрэю Аляксандраву, Дзмітрыю Наважылаву і Ірыне Леўшынай інкрымінуюць стварэнне з ліку работнікаў ЗАТ «БелаПАН» групы грамадзян, якая «ажыццяўляла экстрэмісцкую дзейнасць у выглядзе стварэння і размяшчэння на інтэрнэт-рэсурсах гэтага ЗАТ матэрыялаў з прыкметамі экстрэмізму, а таксама кіраўніцтва такім фармаваннем».

#пераслед_журналістаў #суды_над_журналістамі #Андрэй_Аляксандраў #Ірына_Леўшына

svaboda.org
‼️⚡️ Журналістку Ціну Палынскую аштрафавалі на вялізную суму за жоўтыя і сінія стужкі

‼️⚡️ 3200 рублёў штрафа прысудзілі журналістцы з Полацка Ціне Палынскай за жоўтыя і сінія стужкі, паведамляе «Еўрарадыё».

📌 Жыхарку Полацка затрымалі 5 чэрвеня пасля ператрусу ў яе дома. Нагодай стаў крытычны пост у "Фэйсбуку" пра візіт у Беларусь патрыярха Кірыла.

#Ціна_Палынская #Полацк #пераслед_актывістаў #суды
#штраф

novychas.online