Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Украінскі Славуціч🇺🇦, на мяжы з Беларуссю, занялі расейскія войскі

На пратэст супраць расейскай агрэсіі выйшлі людзі з украінскімі сцягамі. Яны сабраліся на галоўнай плошчы і скандуюць «Славутич – це Україна». У адказ у людзей паляцяцелі светлашумавыя гранаты, чутныя стрэлы ў паветра.

Чытай больш

📷 koda.gov.ua #Славуціч #Украіна #вайна #расейская_агрэсія #пратэсты
📌 Юлія Сівец: Пра забарону на ўсё

📌 Як паведамляюць СМІ, у Мазыры затрымалі трох жанчын і трох мужчын. І ведаеце за што? А ні за што. Яны проста стаялі на плошчы ў цэнтры горада і нічога не рабілі.

#рэпрэсіі #Мазыр #затрыманні #вайна #пратэсты

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.
Берасцеец, якога затрымалі за ўскладанне кветак да помніка Тарасу Шаўчэнку🇺🇦, 12 сутак трымаў галадоўку.

Выйшаў на волю берасцейскі актывіст Алег Вялаў, які 12 сутак трымаў галадоўку супраць несправядлівага прысуду ў ізалятары Ленінскага РАУС Берасця, паведамляе «Новы Час». У камеры, дзе знаходзіўся актывіст, не было ні матраца, ні пасцельнай бялізны, ні магчымасці ляжаць днём, ні магчымасці чытаць. Кожнай ноччу двойчы адбываліся праверкі.

📷 Новы Час

#Берасце #катаванні #АлегВялаў #затрыманне #пратэсты
‼️Беларусаў кідаюць за краты за запуск балонікаў, адзенне і сімволіку ў блакітна-жоўтых колерах, за кветкі каля ўкраінскай амбасады🇺🇦 і за гукавы сігнал падчас мітынгу.

‼️‼️З пачатку вайны супраць Украіны за антываенныя акцыі ў Беларусі затрымалі як найменей 1,5 тысячы чалавек.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#вайна #Украіна #Вясна #затрыманні #пратэсты #беларусы
‼️‼️Крымінальную справу філосафа Уладзіміра Мацкевіча перадалі ў Менскі гарадскі суд.

Палітвязня абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Мацкевіч быў затрыманы 4 жніўня 2021 года. Яго ўтрымліваюць у СІЗА № 1. За кратамі філосаф 13 дзён трымаў галадоўку.

Больш на сайце Радыё Рацыя
#галадоўка #палітвязні #Уладзімір_Мацкевіч #пратэсты #суд
Мы маем унікальную сітуацыю, калі беларускі народ🤍❤️🤍 фактычна сабатуе палітычную волю ўлады, якая на першым этапе дэманстравала надзвычайную ваяўнічасць, але, убачыўшы адчайны адпор украінцаў🇺🇦, а таксама, адчуўшы настроі ў беларускім грамадстве, памяняла рыторыку.

І хоць голас беларускага народу пакуль напоўніцу не загучаў, але ў нашым выпадку маўчанне -- гэта таксама пазіцыя.

‼️І ў гэтым маўчанні няма нічога добрага ані для РФ, ані для іх саюзнікаў з афіцыйных структур РБ.

Чытай блог Міколы Бянько “Пра тое, як ставіцца беларускі народ да вайны ва Украіне”.

#вайна #беларусы #Украіна #пратэсты #РФ
‼️Украінская выведка падзялілася дакументам, у якім падрабязна распавядаецца пра планы РФ на ўвядзенне сваіх войскаў у 2020 годзе на тэрыторыю Беларусі.

На той момант увядзенне расейскіх войскаў на піку пратэстаў магло прывесці да непрадказальных вынікаў, у тым ліку масавых ахвяраў сярод найбольш пасіянарнай часткі цывільнага насельніцтва.

"Чаму планы не рэалізаваліся? чытаем у блогу Міколы Бянько

#Мікола_Бянько #пратэсты #Беларусь #Расея #уварванне
‼️Аляксандра Герасіменя сыходзіць з Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці.

Пра прычыны свайго рашэння і далейшыя планы Герасіменя абяцае распавесці „крыху пазней”.

Больш на сайце Радыё Рацыя #cпартоўцы #пратэсты #Аляксандра_Герасіменя
📌🪡 Ці можна вышыўкай крыжыкам распавесці пра пратэсты ў Беларусі?

🪡🧵 Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцяй Рацыі» – мастачкай Руфінай Базловай пра тое, у які момант пратэст становіцца цэнтрам творчасці, ці можа вышыўка стаць сацыяльнай тэрапіяй для беларускага грамадства ў постпратэсны перыяд.

#пратэсты_у_Беларусі #Руфіна_Базлова #беларускае_мастацтва #салідарнасць #палітвязні

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Юрыста Змітра Салаша з Гародні ўлады прымусілі звольніцца з-за яго грамадзянскай пазіцыі.

#Зміцер_Салаш #Гародня #рэферэндум #гарадзенская_турма #пратэсты_у_Гародні

Больш на сайце Радыё Рацыя.
❗️Два гады таму затрымалі Сяргея Ціханоўскага

Затрыманне вядомага блогера адбылося ў выніку ўчыненай супраць яго правакацыі падчас чарговага пікету па зборы подпісаў у Гародні.

Летась 14 снежня быў абвешчаны прысуд: 18 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Больш на Радыё Рацыя

#Сяргей_Ціханоўскі #Гародня #рэпрэсіі #гвалт #пратэсты