Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 У Латвіі хочуць забараніць выдаваць часовыя віды на жыхарства грамадзянам Беларусі і Расеі. ⚖️ Папраўкі да закона аб іміграцыі зараз разглядаюцца Соймам.

#Латвія #від_на_жыхарства #беларусы_у_Латвіі #ВНЖ

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Барацьба за розумы ў сітуацыі вайны.
📌 Газавыя рублі Еўропы.
📌 Беларускі батальён змагаецца ва 📌 Украіне «за свабоду абедзвюх краін».
📌 Латвія абмяркоўвае сітуацыю з днём 9 траўня.
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна #Украіна #Латвія #расейскі_газ_за_рублі #батальён_Каліноўскага
⁉️Ці спыняць краіны Балтыі і Польшча грузавыя перавозкі ў Расею і Беларусь?

25 сакавіка Міністэрства інфраструктуры Украіны🇺🇦 паведаміла, што звярнулася ў Еўракамісію з просьбай цалкам спыніць транспартныя зносіны з Расеяй🇷🇺 і Беларуссю.🇧🇾

Больш на сайце Радыё Рацыя

#перавозкі #Польшча #Расея #Беларусь #Літва #Латвія #Эстонія
‼️Літва і Латвія высылаюць расейскіх амбасадараў

Пра разрыў дыпламатычных дачыненняў гаворкі ў гэты момант не ідзе.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Літва #Латвія #Расея #амбасадары #дыпламатыя
‼️ Кіеў прымае чарговых ганаровых гасцей.

‼️ 🚈 Прэзідэнты Літвы, Латвіі, Польшчы і Эстоніі едуць цягніком у Кіеў. Яны ўжо знаходзяцца ва Украіне.

#вайна_ва_Украіне #Літва #Латвія #Эстонія #Польшча #Кіеў

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️Украіне🇺🇦 патрэбна падтрымка, каб абараніцца ад расейскай агрэсіі. І я веру, што міжнародная супольнасць справіцца з гэтай задачай,” - заявіў прэзідэнт Польшчы🇵🇱.

У аэрапорце Жэшава прэзідэнт Анджэй Дуда разам з прэзідэнтамі Літвы, Латвіі і Эстоніі расказалі пра візіт ва Украіну. Учора ў Кіеве палітыкі сустрэліся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Таксама яны наведалі Бучу, Ірпень і Барадзянку – месцы, дзе расейцы забілі сотні мірных жыхароў.

📷 twitter.com/prezydentpl

#Украіна #Польшча #вайна #Анджэй_Дуда #Літва #Латвія
‼️🚛 Беларускія перавозчыкі не паспеюць пакінуць Еўразвяз у вызначаныя тэрміны.

🚛 Беларуская асацыяцыя міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў звярнулася ў мытныя органы Літвы, Латвіі і Польшчы з нагоды перасячэння граніцы Еўразвязу пасля 16 красавіка.

#вайна_ва_Украіне #санкцыі #Еўразвяз #беларускія_перавозчыкі #Літва #Латвія #Польшча

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ Беларусь - магчымая „бензакалонка” для грамадзян суседніх краін.

🚗🚛 Паводле палітолага Паўла Усава, магчыма, адна з мэтаў беларускага „бязвізу” для грамадзян Латвіі і Літвы – гэта ператварэнне Беларусі ў своеасаблівую „бензакалонку”.

🚗 Розніца ў цане на паліва ў сярэднім складае 1 еўра за літр. І гэта можа стаць добрай прынадай. А ва ўмовах эканамічнай задухі і санкцый – усе сродкі добрыя – мяркуе палітолаг

‼️ Прыгадаем, што беларускія нафтапрадукты знаходзяцца пад еўрапейскімі санкцыямі.

#вайна_ва_Украіне #бязвіз #Латвія #Літва #санкцыі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌🚗🚌 З Латвіі і Літвы ў першы дзень бязвізавага рэжыму ў Беларусь уехала 615 замежнікаў, паведамілі ў Дзяржпамежкамітэце Беларусі.

#бязвіз #Літва #Латвія #Дзяржпамежкамітэт_Беларусі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ Эстонія🇪🇪 і Латвія🇱🇻 прызналі ваенную агрэсію Расеі генацыдам украінскага народу

Адпаведныя заявы дзяржавы прынялі сёння, 21 красавіка.

На пазачарговым пасяджэнні парламенту Эстоніі выслухалі выступ кіраўніцы дэлегацыі ўкраінскага парламенту Алены Шуляк. Эстонскі парламент аднагалосна прыняў заяву аб ваенных злачынствах і генацыдзе Расеі ва Украіне. У заяве Эстоніі гаворыцца, што Расея здзейсніла акты генацыду, у тым ліку масавыя зверствы ў адносінах да мірнага насельніцтва на часова акупаваных тэрыторыях — у прыватнасці, у Бучы, Барадзянцы, Гастомелі, Ірпяні і Марыупалі, — гаворыцца ў заяве.

Заяву аб агрэсіі і ваенных злачынствах Расеі ва Украіне прыняў і Сойм Латвіі.

📷 Depositphotos

#генацыд #Эстонія #Латвія #заява #вайна #Украіна #Расея