Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.2K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🇺🇦 Украінскія войскі выйшлі на дзяржаўную мяжу з Беларуссю ў Чарнігаўскай вобласці

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Украіна #РФ #Беларусь #мяжа #вайна
🇵🇱🇺🇦 Мясцовыя ўлады Польшчы, аб’яднаныя ў Рух мясцовага самакіравання "Так! За Польшчу", заклікалі Урад прыпыніць гандаль з Беларуссю і Расеяй.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Польшча #Украіна #Беларусь #РФ #Баброўнікі #мяжа
‼️Два афіцэры КДБ падарваліся на міне на Гомельшчыне

Міна засталася непадалёк ад лагера, разбітага расейскімі войскамі🇷🇺 каля ўкраінскай мяжы.🇺🇦

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 nashaniva.com

#КДБ #міна #войскі #лагер #мяжа #Гомельшчына
🇵🇱 Памежная варта Польшчы абвінаваціла беларускіх сілавікоў у нападзе на патруль.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#ЕЗ #Польшча #Беларусь #мяжа #мігранты
⚡️Памежны камітэт Беларусі абвінаваціў «польскіх сілавікоў» у абстрэле пункту пропуску

Памежны камітэт Беларусі🇧🇾 заявіў, што ў ноч з 10 на 11 красавіка «польскія сілавікі» 🇵🇱 абстралялі беларускі аўтадарожны пункт пропуску Пясчатка. Камітэт дадаў, што сілавікі таксама спрабавалі асляпіць беларускіх памежнікаў страбаскопамі, і адзначыў, што гэтыя дзеянні былі зафіксаваныя камерамі відэаназірання.

Беларускія памежнікі пішуць, што праінфармавалі аб інцыдэнце польскі бок, які пакуль не адрэагаваў на гэтае абвінавачанне.

Ведамства публікуе фота „металічных шарыкаў” і відэа з камер відэаназірання. На ім бачныя некалькі чалавек, як мяркуецца, у форме, балаклавах і з заплечнікамі. У руках аднаго з іх – прадмет, падобны на рагатку.

📷 t.me/gpkgovby

#памежнікі #Польшча #Беларусь #Пясчатка #мяжа #абстрэл
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце, як расейцы здзекваюцца з дзяржаўнай сімволікі РБ!

На відэа, якое апублікавала памежная служба Украіны бачныя паваленыя памежныя слупы і абрабаваны пост.


#WarinUkraine #Мяжа #Ukraina
⚡️У Беларусі ўводзіцца забарона на ўезд аўтатранспартных сродкаў (аўтамабіляў і цягачоў), зарэгістраваных у ЕЗ.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства транспарту, выключэнне зроблена для тых, хто ідзе праз пэўныя пункты пропуску ў спецыяльна ўстаноўленыя месцы для ажыццяўлення грузавых аперацый і перачэпкі.

Чытай больш на сайце Радыё Рацыя #санкцыі #Еўразвяз #мяжа #Беларусь
‼️‼️Тысячы грузавікоў з Расеі і Беларусі затрымаліся на мяжы ЕЗ. На выезд грузавікоў 🚚🚛з Еўразвязу прыходзіцца ад трох да 10 дзён.

📌Сёння набываюць моц санкцыі, якія забараняюць расейскім і беларускім перавозчыкам знаходзіцца на тэрыторыі Еўразвязу.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#мяжа #Еўразвяз #санкцыі #чэргі #граніца
‼️Упершыню з 24 лютага ў Польшчу выязджае менш людзей, чым уязджае ва Украіну.

Украінцы пачалі вяртацца дадому або на некалькі дзён, або канчаткова, таму што сітуацыя ў іх гарадах стала менш небяспечнай.

Усяго з 24 лютага мяжу з Украіны🇺🇦 ў Польшчу🇵🇱 перасеклі 2, 8 млн чалавек.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Straz_Graniczna

#уцекачы #вайна #Польшча #Украіна #мяжа
‼️Вярнуліся чэргі з легкавых аўтамабіляў на беларуска-польскую мяжу.

Беларусы сталі даволі актыўна ездзіць у Польшчу пасля таго, як з 3-га красавіка Беларусь зняла ўсе абмежаванні на выезд з краіны.

📌Па стане на 14 гадзін сённяшняга дня ў “Бераставіцы” выезду чакаюць 220 легкавых машын, у пункце пропуску “Брэст” – больш за 90 легкавых машын🚘🚙.

❗️Пункты пропуску “Брузгі-Кузніца”, “Дамачава-Славатычы” і “Пясчатка-Полаўцы” па-ранейшаму не працуюць з увагі на адпаведнае рашэнне польскага боку.

📷 gpk.gov.by

#мяжа #закупы #Польшча #Беларусь #візы