Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.2K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🏃‍♀️🏃 Больш за 200 ўдзельнікаў амаль з 10 краін свету прынялі ўдзел у дабрачынным паўмарафоне ў падтрымку Украіны ў Батумі.

🏃‍♀️🏃 Арганізатарамі спабору былі беларуская і ўкраінская дыяспары, прадстаўнікі Партыі «Лело» і «Адзіны Нацыянальны рух», мэрыя Батумі, а таксама валанцёры з розных гарадоў Беларусі.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Грузія #Батумі #дабрачынны_забег #салідарнасць #беларуская_дыяспара_у_Грузіі
📌 Беларускі спеўны сход правёў сваё першае пасяджэнне ў грузінскім Батумі.

📌 Больш за тузін хлопцаў і дзяўчат з розных гарадоў Беларусі выконвалі як народныя песні, так і песні вядомых беларускіх выканаўцаў.

📌 Арганізатарамі сходу сталі Арцём і Любоў Шпакоўскія.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#беларуская_мова #Грузія #Батумі #спеўны_сход #Арцём_Шпакоўскі
‼️Дзень палітвязня адбыўся 21 траўня ў грузінскім Батумі.

🔻Акцыя сабрала некалькі дзясяткаў актывістаў, і на ёй ўзгадалі як Вітольда Ашурка, так і іншых палітзняволеных, што цяпер знаходзяцца за кратамі ў Беларусі.

⚪️🔴⚪️Беларусы разгарнулі вялікі бел-чырвона-белы сцяг і праспявалі "Пагоню". Таксама да акцыі далучыліся грузінскія палітыкі і было грузінскае тэлебачанне🇬🇪.

Апроч гэтага на беразе Чорнага мора адбыўся перформанс, падчас якога дзяўчаты навязалі вялікую колькасць стужак і гэтыя тысячы бел-чырвона-белых стужак сталі сімвалам скалечаных лёсаў за сценамі турмаў.

#Дзень_палітвязня #Вітольд_Ашурак #Батумі #рэпрэсіі #беларусы
🇺🇦 Акцыя салідарнасці з Украінай у Батумі🇬🇪

Мы кожны дзень стаім на плошчы Еўропы ў Батумі, падтрымліваем і салідарныя з Украінай. Мы будзем стаяць да перамогі Украіны. Мы не адступім, разам да перамогі! Кажа удзельніца акцыі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#акцыя #Батумі #салідарнасць #Украіна #перамога
📌 З першага дня вайны на плошчы Еўропы ў грузінскім Батумі штодня адбываецца акцыя падтрымкі Украіны.

📌 Цягам апошніх дзвух тыдняў актывісты на плошчы распачалі збор сродкаў на медычную дапамогу для Узброеных Сілаў Украіны.

#Батумі #Грузія #саліданасць

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Беларусы грузінскага Батумі распачалі Тыдзень Беларускай культуры.

📌 Самы першы дзень на гэтым свяце беларускасці былі дзве рэчы: для дзетак – майстар-клас па мотанцы, а дарослыя прымалі ўдзел у так званым дранік-фэсце, дзе можна было паспрабаваць дранікі, прыгатаваныя кавярняй «Аджыка» .

#Тыдзень_беларускай_культуры #Батумі #Грузія #беларусы_у_Грузіі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Грузінскі Батумі сабраў на беларускае Купалле амаль дзве сотні беларусаў з розных куткоў Радзімы.

📌 Беларускае Купалле ў Батумі адбылося ў межах Тыдня беларускай культуры, што ладзіцца па ўсім свеце.

#Купалле #Батумі #Грузія #беларусы_у_Грузіі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
🇬🇪 Турызм па-беларуску ў Батумі 🇬🇪

📌Пракат турыстычнага рыштунку адкрыў у грузінскім Батумі беларус Станіслаў Шпак.

📌У месцы пад назвай Adjara Peak можна ўзяць у пракат як намёты, спальныя мяшкі, так і іншы рыштунак.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#турызм #Шпак #Батумі #рыштунак #беларус
📖 Сустрэча з пісьменнікам Севярынам Квяткоўскім у Батумі

📌Ён прадставіў праект „Артысты Перамогі”. Севярын напісаў шмат тэкстаў для гэтага праекта, аднак ідэя стварэння належыць вядомаму беларускаму журналісту Сяргею Будкіну.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Квяткоўскі #Будкін #Батумі #праект #артысты
🇺🇦Украіна бароніць незалежнасць усіх краін, якія былі ў мінулым у Савецкім Саюзе, яны сёння пад пагрозай з боку Расеі. Украіна сёння змагаецца з гэтай пагрозай. Трэба ўсё гэта падтрымліваць, і Батумі не мог гэтага не зрабіць”.

Кажа грузінскі🇬🇪 палітык Мамука Хазарадзе.

🇬🇪У Батумі прайшла акцыя да Дня незалежнасці Украіны.🇺🇦

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Батумі #акцыя #вайна #Расея #незалежнасць