Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 42 асобы спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу

📌 Straż Graniczna паведамляе на Твітары, што гэта грамадзяне Самалі, Сірыі і Емену. Яны спрабавалі перасекчы мяжу 16 жніўня ў раёне Пласкей, Белавежы, Міхалова і Дубічаў Царкоўных.

📌 Таксама паведамляецца, што былі затрыманыя дзве асобы, якія дапамагалі мігрантам у іх спробах трапіць у Польшчу.🇵🇱 Гаворка ідзе пра грамадзян Малдовы і Украіны🇺🇦, якія перавозілі шасцярых нелегальных мігрантаў.

#мігранты #мяжы #Беларусь #Польшча #Украіна
‼️ Міхаіл Падаляк: Крымскі мост – законная ваенная цэль

🇺🇦 Украіна разглядае Крымскі мост, які злучае паўвостраў з мацерыковай часткай Расеі,🇷🇺 як законную ваенную цэль – пра гэта дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў у інтэрв’ю The Guardian.

«Гэта незаконнае будаўніцтва і асноўныя вароты для забеспячэння расейскага войска ў Крыме. Такія аб’екты павінны быць знішчаныя», – заявіў Падаляк.

«Наша стратэгія палягае на тым, каб знішчыць лагістыку, лініі забеспячэння, склады боепрыпасаў і іншыя аб’екты ваеннай інфраструктуры Расеі. Гэта стварае хаос сярод расейскіх сіл», – сказаў ён.

#Падаляк #Расея #вайна #Украіна #Крым #мост
📌У Кабуле адбыўся выбух у мячэці.

📌 Новыя абвінавачванні Пачобуту.

📌 Генсек ААН прыбыў у Львоў.

📌Турцыя і Ізраіль аднаўляюць дыпламатычныя адносіны.

📌Польскія спецыялісты задакументавалі сляды злачынстваў ва Украіне.

📌Балгарыя часова забароніць экспарт драўніны ў трэція краіны.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя

#Турцыя #вайна #Украіна #Расея #Балгарыя #драўніна
⚡️ Расейскія вайскоўцы з вечара абстралялі тры раёны Харкава ⚡️

⚡️ Па папярэдніх дадзеных Дзяржслужбы Украіны🇺🇦 па надзвычайных сітуацыях і кіраўніка Харкаўскай абласной адміністрацыі Алега Сінягубава, загінулі 7 чалавек, 18 — параненых.

📷 Telegram Церахава

Больш на сайце Радыё Рацыя

#вайна #Украіна #Расея #абстрэл #Харкаў
‼️ Выбухі на крымскім аэрадроме «Сакі» пакінулі Расею без паловы авіяцыі Чарнаморскага флоту

📌Пра гэта заявіў журналістам высокапастаўлены прадстаўнік заходняй разведкі.

‼️У расейскіх узброеных сілаў заканчваюцца боепрыпасы, і ў заходніх разведак ёсць мноства сведчанняў гэтаму.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Расея #Украіна #вайна #флот #авіяцыя
⚡️ Полк Каліноўскага паведаміў пра раскол у падраздзяленні

З Узброеных сіл Украіны ("а, такім чынам, і з палка") "рашэннем камандавання воінскай часткі" быў звольнены камандзір батальёна "Тэрор" з пазыўным "Вараг". Але з гэтым не пагадзіліся байцы, і іх "адасобілі ад палка з захаваннем за сабой назвы падраздзялення "Тэрор".

Больш на сайце Радыё Рацыя

#полк #вайна #Украіна #Расея #Тэрор
‼️ У палку Каліноўскага папаўненне

📌 У склад палка імя Каліноўскага ўвайшла група беларускіх добраахвотнікаў, былых чальцоў «Антыаўтарытарнага атрада».

📌 «З першых дзён поўнамаштабнай вайны атрад прымае ўдзел у баявых дзеяннях», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы палка.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#вайна #Расея #Украіна #беларусы #полк
📌 Агляд прэсы: „Ажыццявіць мару”

🔻У Дзень Незалежнасці Украіны Днепрапятроўская вобласць падверглася ракетнаму тэрору з боку расейскіх вайскоўцаў.

🔻Японія нацэлена развіваць ядзерную энергетыку і будаваць новыя рэактары.

🔻17-гадовы бельгіец стаў самым маладым пілотам, які ў адзіночку абляцеў свет.

Падрабязнасці сусветнай прэсы на сайце Радыё Рацыя

📷 Уніан

#прэса #Украіна #вайна #Расея #Японія
🇺🇦 Вялікая акцыя да Дня незалежнасці Украіны ў Варшаве🇵🇱

‼️ Са сцэны ў фармаце анлайн выступілі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі,🇺🇦 прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда,🇵🇱 актывісты, музыкі, а таксама дзеці, якія заспявалі гімны краін.

📌 Непадалёк размясціліся мастакі з тэматычнымі творамі, прадстаўнікі шматлікіх арганізацый, у тым ліку і дабрачынных, з адпаведнымі плакатамі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#акцыя #Польшча #Украіна #Варшава #Зяленскі #Дуда
😢 “Плачу, таму што пакутуюць простыя людзі, вы разумееце, вось у чым справа! Мабыць так заўсёды, спрадвеку – простыя людзі пакутуюць. Хто тут мае рацыю, а хто вінаваты? Мусіць кіраўнікі, больш ніхто”.

🔸 Кажуць жыхары Пінска пра вайну, якая адбываецца ва Украіне.🇺🇦

Больш на сайце Радыё Рацыя

#вайна #Расея #Украіна #жыхары #Пінск
🇺🇸 ЗША наросцяць вытворчасць ракетных сістэм HIMARS

📌 “Мы атрымалі амаль 400 мільёнаў даляраў на папаўнення запасаў HIMARS і ракет да іх, - сказаў намеснік міністра абароны ў справе закупак і забеспячэння Уільям ЛаПлантэ. — Акрамя таго, мы плануем выдаткаваць амаль 200 мільёнаў даляраў на пашырэнне і паскарэнне вытворчасці і чакаем заключэння кантрактаў гэтай восенню і ў пачатку наступнага года”.

📌
Паводле яго слоў, павелічэнне вытворчасці звязана перш за ўсё з дапамогай Украіне🇺🇦 ў вайне супраць Расеі 🇷🇺– паведамляе РБК-Украіна.

#HIMARS #вайна #Украіна #Расея #ЗША
📌 188-ы дзень вайны ва Украіне🇺🇦

📌 Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк папярэдзіў у твітары жыхароў Крыма аб неабходнасці рыхтавацца да эвакуацыі, каб пазбегнуць ахвяр сярод мірнага насельніцтва.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#вайна #Расея #Украіна #Крым #Украіна #Падаляк
📌 "Яны працягваюць ляпіць гэтыя баржы, як з пластыліну. А мы працягваем іх метадычна дзіравіць", — заявілі ва ўкраінскім Аператыўным камандаванні "Поўдзень".🇺🇦

📌 Яго прадстаўніца Наталля Гумянюк з іроніяй аднеслася да паведамлення Мінабароны РФ🇷🇺, што контрнаступ УСУ🇺🇦 на поўдні "з трэскам праваліўся".

Больш на сайце Радыё Рацыя

#вайна #Расея #Украіна #ВСУ #пераправы
‼️Беларусы не бачаць сэнсу гінуць за Лукашэнку і Пуціна?

Кажа старэйшы даследчык Цэнтра новых ідэй, былы дыпламат Павел Мацукевіч.

📌 Паводле яго, Беларусь можа быць уцягнутая ў вайну толькі па загадзе Крамля.

⁉️ А як лічыце вы?

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Мацукевіч #вайна #Украіна #Беларусь #Расея #Пуцін #Лукашэнка
⚡️ЕЗ на наступным тыдні дасць Украіне пакет фінансавай дапамогі на 5 млрд еўра

🔸 Паводле Bloomberg, сродкі дапамогуць Кіеву🇺🇦 пакрыць неадкладныя выдаткі, у тым ліку заробкі і дапамогі. Гэта частка буйнога пакету дапамогі Украіне ў пераадоленні фінансавых наступстваў вайны на агульную суму 9 млрд еўра, які ЕЗ абяцаў у траўні гэтага года.

🔸У пачатку жніўня Украіна атрымала першы транш макрафінансавай дапамогі на 1 млрд еўра для фінансавання бюджэтных патрэбаў.

#Еўразвяз #Украіна #дапамога #фінансы #еўра
🔸192-і дзень вайны

Чутныя выбухі ў акупаваным Севастопалі.

Над горадам узнімаецца дым, перадае агенцыя УНІАН.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#вайна #Украіна #Расея #Севастопаль
🇨🇿 У Празе 70 тысяч чалавек выйшлі на пратэст прарасейскіх сіл

🔹 Яны мітынгавалі супраць высокіх цэн на нафту і газ, санкцый у дачыненні да Расеі🇷🇺 і паставак зброі Украіне.🇺🇦

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Прага #Чэхія #мітынг #Расея #Украіна #вайна
🔥 Сірэны, выбухі, паніка, невядомасць у заўтрашнім дні. Гэта вельмі вялікі адбітак адкладвае на цяперашнім жыцці.

🔥 Заўсёды трэба быць гатовым да абвастрэння баявых дзеянняў і неабходнасці пакінуць свой дом.

Распавяла беларуска Ульяна, якая жыве ў Кіеве.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Кіеў #жыццё #беларуска #вайна #Украіна
📌 Беларускія спартоўцы заснавалі Дзень спартовай салідарнасці

Яго будуць адзначаць 30 верасня. Ён будзе прысвечаны барацьбе свабодных спартоўцаў супраць дыктатуры ў Беларусі і вайны ва Украіне.🇺🇦

📌 У сацсетках Беларускага фонду спартовай салідарнасці паведамляецца, што ў гэты дзень у розных гарадах свету пройдуць лакальныя спаборніцтвы, турніры ды іншыя мерапрыемствы.

📌 Акцыя салідарнасці пройдзе ў Кіеве. Яна будзе прысвечаная ўкраінскім атлетам, якія загінулі на вайне з Расеяй.

#спартоўцы #дзень #салідарнасць #вайна #Украіна
⚡️⚡️ Украінскія СМІ паведамляюць пра вызваленне адразу некалькіх населеных пунктаў, захопленых раней расейцамі

🇺🇦 Раніцай быў узняты сцяг Украіны над шпіталём у Высакаполлі Берыслаўскага раёна Херсонскай вобласці. Гэта пасёлак гарадскога тыпу з 4-тысячным насельніцтвам, стратэгічна важны пункт.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Высакаполле #Украіна #вайна #Расея #сцяг