Беларускае Радыё Рацыя
1.28K subscribers
33K photos
103 videos
11 files
25.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️ Расейскае дзяржаўнае прапагандысцкае агенцтва РИА Новости апублікавала артыкул на тэму «што Расея павінна рабіць з Украінай». ‼️⚡️‼️ «Дэнацыфікацыя непазбежна будзе азначаць дэукраінізацыю», — кажа аўтар публікацыі і дадае, што «Украіна не можа існаваць як нацыянальная дзяржава». ‼️⚡️‼️«Бандэраўскія эліты трэба ліквідаваць, іх нельга перавыхоўваць».

#генацыд #дэнацыфікацыя #вайна #Украіна #забойствы_мірнага_насельніцтва_Украіны

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️‼️Эмануэль Макрон адмовіўся назваць дзеянні Расеі ва Украіне генацыдам, як гэта зрабіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.

«Слова генацыд азначае і павінна кваліфікавацца юрыстамі, а не палітыкамі», — сказаў прэзідэнт Францыі падчас перадвыбарчай паездкі ў Гаўр, паведамляе Le Point.

Паводле яго слоў, «дзяржавы, якія лічаць гэта генацыдам, павінны ўмяшацца ў адпаведнасці з міжнароднымі канвенцыямі. "Гэта тое, чаго хочуць людзі? Я так не думаю", — сказаў Макрон, дадаўшы, што такое ўмяшанне ператворыць іх у ваюючыя бакі.
«Кожны павінны ведаць, як захаваць розум, слоўная эскалацыя не дапамагае Украіне», — папярэдзіў ён.

Фота: © REUTERS / Thibault Camus/Pool

#Украіна #вайна #генацыд #Эмануэль_Макрон #Францыя #забойствы
‼️‼️Ва Украіне ад пачатку ўзброенага ўварвання Расеі пацярпелі 553 дзіцяці, з іх загінулі 198, 355 – атрымалі раненні.

Аднак гэтая лічба недакладная, папярэджвае Генпракуратура Украіны, – пакуль яшчэ няма поўных звестак з месцаў вядзення баявых дзеянняў, з акупаваных і вызваленых тэрыторыяў, дзе ўсцяж вядзецца выманне целаў з брацкіх ды індывідуальных магілаў і эксгумацыя, паведамляе belsat.eu.

Найбольш дзяцей пацярпела ў Данецкай, Кіеўскай і Харкаўскай вобласцях. Пракуратура таксама паведамляе, што за час вайны пацярпелі 1018 установаў адукацыі, з іх 95 зруйнаваныя цалкам.

📷 focus.ua #дзеці #Украіна #вайна #ахвяры #забойствы
⚡️⚡️З пачатку вайны ва Украіне🇺🇦 загінуў 3381 мірны жыхар, сярод параненых — 7061 цывільная асоба.

Пра гэта сведчаць звесткі ААН.

Большасць зарэгістраваных ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва загінулі ад выбухованебяспечнай зброі з шырокай зонай паражэння. Маюцца на ўвазе абстрэлы з цяжкой артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, а таксама ракетныя і паветраныя ўдары.

❗️У ААН лічаць, што фактычныя лічбы значна вышэйшыя, бо з месцаў баёў інфармацыя паступае са спазненнем і многія паведамленні патрабуюць пацверджання.

📷 Zelenskiy / Official #вайна #Украіна #ахвяры #забойствы
21 траўня – Дзень палітвязня ў Беларусі

‼️Менавіта ў гэты дзень год таму ў калоніі памёр палітзняволены Вітольд Ашурак.

❗️"Смерць Вітольда Ашурка ў калоніі – гэта непасрэдна той дзень, на які варта звярнуць увагу. Таму што палітвязні, якія знаходзяцца за кратамі, яны знаходзяцца не толькі ў няволі, але яшчэ і ў небяспецы, - кажа прадстаўніца ПЦ “Вясна” Марына.

Праваабаарончы цэнтр “Вясна” прапануе ўсім далучацца да Дня палітвязня!

Больш на Радыё Рацыя

#Вітольд_Ашурак #палітвязні #Беларусь #рэпрэсіі #забойствы
‼️Еўрапарламент падтрымаў стварэнне трыбуналу для расейскіх ваенных злачынцаў

❗️Еўрапарламент у сваёй рэзалюцыі заклікае прыняць усе неабходныя меры, каб рэжымы Расеі і Беларусі адказалі за ваенныя злачынствы, злачынствы супраць чалавечнасці, генацыд і агрэсію.

Больш на Радыё Рацыяў

📷 The Associated Press. All Rights Reserved

#вайна #генацыд #рэжым_Лукашэнкі #Украіна #забойствы
‼️Пад Кіевам эксгумавалі ўжо больш за 1300 цел мірных жыхароў

Пра гэта паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў Украіны🇺🇦

🔻У ведамстве адзначылі, што асобы больш чым 200 чалавек не ўстаноўлены.

Пасля правядзення следчых дзеянняў на месцы пахаванняў, іх накіравалі ў морг для правядзення судова-медыцынскіх экспертызаў.

Нагадаем, што Кіеўская вобласць была вызвалена ад расейскіх войскаў 2 красавіка. Пасля гэтага ў вызваленых гарадах і вёсках былі зафіксаваныя масавыя выпадкі забойстваў мірных жыхароў. Людзей знаходзілі на вуліцах, у брацкіх магілах, склепах і студнях.

📷 Поліція Київської області

#вайна #Украіна #эксгумацыя #забойствы #генацыд