Беларускае Радыё Рацыя
1.24K subscribers
31.5K photos
100 videos
10 files
24.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 Фестываль сучаснай беларускай культуры Minsk x Mingа пройдзе ў Мюнхене

🔻Ідэя фестывалю была ў тым, каб расказаць жыхарам Баварыі🇩🇪 пра Беларусь і паказаць „свабодную Беларусь🤍❤️🤍, якая працягвае жыць нягледзячы на рэпрэсіі”, гавораць арганізатары — Беларускае грамадскае культурнае аб’яднанне RAZAM.

🔻У праграме фестывалю канцэрты, кіна- і тэатральныя паказы. Запланаваныя выступы Маргарыты Ляўчук, Паліны Рэспублікі і Kriwi, паказы фільмаў Аляксея Палуяна і Андрэя Куцілы, тэатральны перформанс Ігара Шугалеева аб катаваннях у беларускіх турмах, выстава партрэтаў палітвязняў мастачкі Ксішы Ангелавай, DJ-сэт Папы Бо. Запланаваная таксама панэльная дыскусія аб актуальнай сітуацыі ў беларускай культуры і грамадстве. Удзел у ёй возьмуць палітыкі і грамадскія дзеячы з Беларусі і Германіі.

🔻Фестываль пройдзе з 9 па 11 верасня.

#фестываль #беларусы #Германія #Мюнхен