Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.3K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Тэрмін утрымання пад вартай Ірыны Леўшынай падоўжылі да 5 траўня

Папярэдні раз гэты тэрмін падаўжалі на два месяцы — да 18 красавіка.

4 красавіка Генпракуратура паведаміла, што ў Менгарсуд перададзеная крымінальная справа, па якой праходзіць Леўшына, яе папярэднік на пасадзе дырэктара БелаПАН Дзмітрый Наважылаў, намеснік дырэктара БелаПАН у 2014-2018 гадах Андрэй Аляксандраў і Ірыны Злобіна.

Паколькі БелаПАН быў прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем, Леўшыну і Наважылава вінавацяць у кіраванні такім фармаваннем. Таксама ў справе фігуруе „фінансаванне пратэстаў”„шкода Рэпубліцы Беларусь” і ўхіленне ад выплаты падаткаў.

#Леўшына #Наважылаў #Аляксандраў #Злобіна #тэрмін #Генпракуратура