Беларускае Радыё Рацыя
1.22K subscribers
31.1K photos
100 videos
10 files
24.6K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌Таццяна Грыневіч сустрэлася з беларусамі Х’юстана

🎸Беларускі бард Таццяна Грыневіч працягвае творчыя гастролі па гарадах ЗША. 5 траўня адбылася сустрэча з беларусамі ў Х'юстане (штат Тэхас).🇺🇸

Сустрэчы беларусаў у Х'юстане адбываюцца не часта, таму яны вельмі каштоўныя самі па сабе. А візіт Таццяны Грыневіч да беларусаў у гэты далёкі амерыканскі горад аказалася сапраўдным святам і вялікай радасцю.

🎤Выступленне беларускай спявачкі было разнастайным і шчырым. Яна выканала песні на словы беларускіх паэтаў-класікаў, правяла шэраг гульняў, танцаў, разам з беларускімі дзеткамі спявалі дзіцячыя песні, а таксама ўсе разам выканалі “Купалінку” і “Тры чарапахі”.

🤍❤️🤍Кожны з прысутных беларусаў прымаў удзел ва ўсіх конкурсах і гульнях, якія праводзіла госця з Беларусі. А самае галоўнае, па словах Таццяны, што яна прывезла ў Х’юстан беларускае слова, да якога прагне кожная душа беларуса-эмігранта.

📷 Радыё Рацыя

#Грыневіч #выступ 'юстан #беларусы #бард
📌 Таццяна Грыневіч: Вельмі хачу, каб Беларусь была беларускай

Парадаваў жыццёвы ўзровень нашых людзей, кожны беларус цяжка працуе, але і жыве ў дастатку. Як расейцы дзівіліся наяўнасці ўнітазаў у кожнай хаце ва Украіне, то тут я дзівілася унітазам з падагрэвам, электронным рамкам для фотаздымкаў, у якіх увесь час змяняюцца фотаздымкі, электрычным аўтамабілям Тэсла, якімі не абавязкова кіраваць, бо яны самі цябе вязуць. Ёсць куды імкнуцца і нам, калі Беларусь будзе вольнай.

🎤Беларуская спявачка і бард Таццяна Грыневіч амаль два месяцы гастралявала па гарадах ЗША і сустракалася там з беларусамі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Грыневіч #спявачка #беларусы #ЗША #Беларусь