Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.3K photos
99 videos
10 files
24K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🤍❤️🤍Дзень Волі ў Беластоку распачаўся праз ускладанне кветак беларускай супольнасцю перад Следчым арыштам у Беластоку ад вуліцы Каперніка.

‼️Сярод урачыстых гасцей Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Яўген Вапа і шматлікая беларуская супольнасць.

Чытай больш:

📷 Беларускае Радыё Рацыя

#Беласток #ДзеньВолі #Латушка #Ціханоўская #Вапа #беларусы
🙏😢Тут ужо свежыя магілы чарговых аднавяскоўцаў, памерлых у Беластоку ці Гайнаўцы, якія па сваёй апошняй волі вярнуліся ў родную прастору.

Ёсць і такія, што на апошні спачын вярнуліся сюды не толькі з іншых гарадоў, дзяржаў, але і кантынентаў. Бо тут найлепей.

Яўген Вапа пра “Выраі вечнасці”, жыццё і вечны супакой пушчанскіх людзей.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Вапа #могілкі #жыццё #Беласток #людзі #спачын
📌Яўген Вапа: Дыктатура забівае нацыятворчыя працэсы

📌Пра спрадвечную беларускасць жыхароў Падляшша, дзейнасць на карысць беларускай справы, значанне метраполіі для нацыянальных меншасцяў, урокі польскай гісторыі і выклікі сённяшняга дня, сутнасць палітычнай сістэмы і дыктатуры ў Беларусі, якую нельга называць „беларускім рэжымам”, небяспеку палітычных „парахавых бочак” і сутнасць еўрапейскасці глядзіце і слухайце ў інтэрв’ю Іллі Дабратвора з кіраўніком і галоўным рэдактарам Беларускага Радыё Рацыя Яўгенам Вапам.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Вапа #Дабратвор #Падляшша #беларускасць #палітыка