Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.2K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️ЗША адкрываюць ленд-ліз для Украіны

Апошні раз такое было для барацьбы з гітлерызмам.

Палата прадстаўнікоў ЗША🇺🇸 прагаласавала за законапраект аб ленд-лізе і абароне дэмакратыі ва Украіне.🇺🇦 Прыняцце закона дасць магчымасць значна паскорыць пастаўкі ўзбраення, транспарту, харчавання і іншай дапамогі ў арэнду або бязвыплатна са Злучаных Штатаў ва Украіну.

Падобны закон прыняты ў ЗША першы раз з часу Другой сусветнай вайны. Тады пры яго дапамозе падтрымліваўся СССР, і гэтая дапамога стала адным з фактараў перамогі над нацысцкай Германіяй.

📷 Пасольства ЗША ва Украіне

#ЗША #Украіна #ленд_ліз #Германія #дапамога #перамога
🇺🇦Украіна наносіць удар па расейскіх ідэалагічных догмах.

У Вярхоўнай Радзе зарэгістраваная пастанова пра 9 траўня і недапушчальнасць прысабечвання РФ🇷🇺 перамогі над нацызмам.

Больш у каментары Міколы Бянько пра тое, як Украіна перамагае РФ у сімвалічным полі.

#Расея #Беларусь #Рада #вайна #перамога
‼️Пуцін і Лукашэнка ўцягнулі Беларусь у вайну, у якой Расею чакае параза.

Святлана Ціханоўская
запісала відэазварот з нагоды Дня Перамогі 9 траўня.

«Я звяртаюся да вас, беларусы, і прашу: калі сярод вашых родных і знаёмых ёсць вайскоўцы і міліцыя - пагаварыце з імі. Звярніцеся да іх і скажыце, што дыктатары прайграюць гэтую вайну. Што яны захочуць уцягнуць за сабой наш народ, але ім нельга гэтага дазволіць", - сказала Ціханоўская.

📷 скрыншот з відэа

#вайна #беларусы #Святлана_Ціханоўская #Украіна #перамога
⁉️ "Гэта што - свята на трупах?"

Актывісты з Беларусі🤍❤️🤍 ды Украіны🇺🇦 выказаліся наконт 9 траўня і яго адзначэння ў сваіх сем´ях.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#9_Траўня #беларусы #украінцы #вайна #перамога
🇺🇦 Акцыя салідарнасці з Украінай у Батумі🇬🇪

Мы кожны дзень стаім на плошчы Еўропы ў Батумі, падтрымліваем і салідарныя з Украінай. Мы будзем стаяць да перамогі Украіны. Мы не адступім, разам да перамогі! Кажа удзельніца акцыі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#акцыя #Батумі #салідарнасць #Украіна #перамога
‼️Генпракуратура просіць прызнаць BYPOL тэрарыстамі

📌Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед на прапанову старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі накіраваў у Вярхоўны Суд заяву аб прызнанні аб’яднання беларускіх сілавікоў BYPOL з структурнымі падраздзяленнямі „Сітуацыйна–аналітычны цэнтр” і „Мабілізацыйны план. Перамога”, якія ўваходзяць у яе, тэрарыстычнай арганізацыяй.
Пра гэта паведамілі ў ведамстве.

📌 9 жніўня кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў, былы падпалкоўнік міліцыі, увайшоў у склад Пераходнага кабінета, створанага Офісам Святланы Ціханоўскай у выніку аб’яднання розных ініцыятываў. Ён адказны за аднаўленне правапарадку ў Беларусі.

📌У Генпракуратуры заявілі, што BYPOL нібыта збіраецца гвалтоўным чынам змяніць канстытуцыйны лад Рэспублікі Беларусь, плануе акцыі тэрарыстычнай і экстрэмісцкай накіраванасці.

#Генпракуратура #BYPOL #Азараў #Швед #перамога
🇵🇱У Беластоку адзначылі 102 гадавіну перамогі над бальшавікамі

📌 Дзень Польскага Войска святкуецца 15 жніўня і звязаны з перамогай у Варшаўскай бітве ў 1920 годзе.

🇵🇱Гэтая бітва стала вырашальнай для незалежнасці Польшчы і сарвала планы Леніна пашырыць камунізм на Заходнюю Еўропу.

📷 KamilTimoszuk.pl

Больш на сайце Радыё Рацыя

#войска #Польшча #Беласток #перамога #бальшавікі