Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.2K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Палітзняволены анархіст Мікіта Емяльянаў знаходзіцца ў карцары ўжо 30 дзён запар. Усяго з пачатку года Мікіта правёў у карцары 122 дні.

На чарговыя 10 сутак яго пакаралі 24 траўня за адмову прыбраць дворык за іншымі асуджанымі, піша dissident.by. Пры гэтым яшчэ на працягу мінулага года Емяльянаў знаходзіўся ў карцары або ШЫЗА агулам больш за паўгода.

На пачатку траўня ініцыятыва дапамогі палітвязням таксама паведамляла, што ў Мікіты Емельянава з’явіліся вялікія праблемы з суставамі, ён не мог устаць з ложка. У карцары палітвязня ўтрымлівалі ў жорсткіх умовах, без доступу да неабходнай медыцыны.

📷 Новы Час #палітвязні #ШЫЗА #карцар #катаванні #анархісты
‼️Палітзняволеную пенсіянерку Алену Гнаўк змясцілі ў карцар

❗️65-гадовую актывістку Алену Гнаўк адміністрацыя баранавіцкага СІЗА пакарала «суткамі» ў карцары. Там яе будуць утрымліваць да 1 ліпеня.

Нагадаем, 17 чэрвеня Гнаўк асудзілі на тры з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і аштрафавалі на 3200 рублёў. Алену прызналі вінаватай па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса.

❗️З 2020 года Алену Гнаўк мэтанакіравана пераследавалі: затрымлівалі і арыштоўвалі па адміністрацыйных артыкулах 17 разоў, штрафавалі агулам на 173 базавыя велічыні, дома праводзілі ператрусы, асудзілі па «справе карагодаў» і за абразу Лукашэнкі па крымінальных артыкулах. Пад вартай Алена ўтрымліваецца ўжо пяць месяцаў.

Крыніца: "Вясна" #Алена_Гнаўк #палітвязні #суд #карцар #здзекі
‼️ У Берасці разгледзяць скаргу Алены Гнаўк

📌Апеляцыйную скаргу 65-гадовай актывісткі Алены Гнаўк у Берасцейскім абласным судзе разгледзяць ужо сёння, 9 жніўня.

📌Больш за месяц яе ўтрымліваюць у карцары. Такая інфармацыя вядомая ад сваякоў жанчыны.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Гнаўк #апеляцыя #скарга #Берасце #карцар