Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.2K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⚡️Больш за 400 дзён знаходзіцца за кратамі журналіст-расследвальнік, гарадзенец, Дзяніс Івашын.

⚡️Палову гэтага тэрміну ён не атрымлівае лістоў. Інфармацыі пра палітвязня мала, але вядома, што ён разам з адвакатам пачаў знаёміцца з матэрыяламі сваёй крымінальнай справы.

⚡️Госця Рацыі - жонка журналіста Вольга Івашына. Яна распавядае пра тое, што адбываецца з яе мужам за кратамі і пра суд, які мае адбыцца.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Івашын #палітвязень #суд #справа #журналіст #Івашына
Дзесьці тыдзень таму атрымалі першыя яго лісты. Дарэчы, атрымалі віншавальныя паштоўкі з Новым годам. То-бок можна лічыць, што ў нас пачаўся Новы год. Кажа маці Дзяніса Івашына.

Родныя журналіста пачалі атрымліваць лісты.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Новы Час

#Івашын #журналіст #лісты #пасылкі #справа
‼️ Пасля 15 сутак арышту ў Бабруйску выйшаў на волю журналіст Дзмітрый Суслаў

Дзмітрый расказаў калегам, што ўвесь арышт ён правёў у карцэры.

Як высветлілася, за краты калега трапіў за тое, што калісьці падзяліўся спасылкай з медыя, якое пазней ўлады назвалі экстрэмісцкімі матэрыяламі.

📷 novychas.online

#Суслаў #краты #воля #журналіст #спасылка
📌“На дадзены момант у нас практычна ніякай інфармацыі няма. Ведаем, што ў канцы чэрвеня справу перадалі ў суд. І ўсё. Пра яго стан ведаем праз тое, што нам перадае адвакат, што ён піша ў лістах”.

📌 Кажа маці журналіста Дзяніса Івашына. Людміла Івашына ведае толькі пра стан яго здароўя і амаль нічога па справе сына.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Івашын #журналіст #справа #турма
📌 Калі афіцыйны Менск запісаў у лік сваіх ворагаў польскую дзяржаву, аўтаматычна непадкантрольныя лідары польскіх арганізацый трапілі пад удар. Сярод іх і Анджэй Пачобут.

📌 Палітзняволенага трымаюць у ізаляцыі, абмяжоўваюць у перапісцы і, больш таго, не даюць магчымасці ліставацца з блізкімі на роднай для яго польскай мове.

📌 Мікола Бянько ў сваім блогу разважае пра справу Анджэя Пачобута.

Чытай больш на сайце Радыё Рацыя

#Пачобут #справа #Польшча #журналіст
‼️ Журналіста Дзяніса Івашына пачнуць судзіць 15 жніўня

📌 Праваабаронцам стала вядома, што справу журналіста Дзяніса Івашына Гарадзенскі абласны суд пачне разглядаць 15 жніўня ў 14:30. Судовы працэс будзе весці суддзя Валерый Раманоўскі.

📌Нагадаем, Дзяніс знаходзіцца за кратамі ўжо 509 дзён. Супрацоўнікі КДБ затрымалі яго 12 сакавіка 2021 года.

📌 Спачатку Дзяніс праходзіў падазраваным па арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў). Пазней яму выставілі абвінавачанне яшчэ і па ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). А нядаўна КДБ абвінаваціў Дзяніса ў супрацоўніцтве з украінскай выведкай.

#Івашын #журналіст #суд #КДБ #Раманоўскі
‼️ У Менску затрыманы журналіст і экскурсавод Ігар Хмара

Яго імя з’явілася ў тэлеграм-канале „Спісы затрыманых”.

📌Увечары 2 жніўня Хмара праводзіў экскурсію па Серабранцы, а паведамленне пра яго затрыманне з’явілася бліжэй да ночы. Гэта была ўжо другая падобная экскурсія, збор на якую ён абвясціў у сваіх сацсетках — удзел у ёй быў бясплатным.

📌Аб прычыне затрымання і тое, дзе цяпер знаходзіцца Хмара, невядома.
Ігар Хмара праводзіў беларускамоўныя экскурсіі, супрацоўнічаў з парталам Realt.by.

#Хмара #журналіст #затрыманне #экскурсія
📌 Цапкала кпіць з журналістаў, з якімі нязгодны

📌 ”Галоўным ворагам” ён абраў вядучага журналіста „Еўрарадыё” Змітра Лукашука.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Цапкала #Лукашук #журналіст #Еўрарадыё