Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.2K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Падчас сённяшняга мітынгу супраць расейскай акупацыі расейскія вайскоўцы пачалі страляць, ёсць параненыя. Паразмаўлялі з жыхаром Херсона🇺🇦 пра разгон мітынгу і прычыны такіх жорсткіх дзеянняў акупантаў.
#Ukraina #wajna #Херсон #акупацыя #РФ #Расея #ахвяры

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/palityka/kherson-rasejskiya-akupanty-adkryli-ag/
"Яны разганяюць мітынг, але яны не могуць зламаць нашу пазіцыю і дух", 💪- кажа карэнны жыхар Херсона.

У Херсоне амаль штодзённа праходзяць мітынгі супраць расейскіх акупантаў.

Чытай больш:

📷 Грамадскае. Херсон

#Украіна #Херсон #мітынг #акупацыя #Расея #вайскоўцы
“50 гадоў прайшло, а ён так і не зразумеў, што ён зрабіў і ў Чэхаславакіі, і ў іншых месцах, дзе „наводзіў парадак”.

Чым жывуць і як сябе адчуваюць сёння тыя людзі, якія 50 гадоў таму “наводзілі парадк” у Чэхаславакіі?

🎥Пра гэта расказвае стужка «Акупацыя 1968», прэм’ерны паказ якой адбыўся ў аджарскім Батумі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Чэхаславакія #Батумі #акупацыя #агрэсія #Расея #вайна
⚡️У Херсонскай вобласці🇺🇦 ў пачатку траўня расейскія акупацыйныя войскі плануюць правесці псеўдарэферэндум для стварэння так званай «Херсонскай народнай рэспублікі».

Пра гэта заявіла ўпаўнаважаная Вярхоўнай Рады па правах чалавека Людміла Дзянісава.

❗️Ёсць інфармацыя, што друкарня ўжо друкуе «бюлетэні» на «рэферэндум».

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 facebook.com/kolykhaev.igor

#вайна #Херсон #Украіна #ДНР #ЛНР #рэферэндум #акупацыя
Блогі Рацыі | Ліза Ахроменка | Рэальная дапамога

За некалькі дзён да пачатку расейскай агрэсіі Польшча паведаміла пра сваю гатоўнасць, у выпадку поўнамаштабнага ўварвання, забязпечыць бежанцам з Украіны працягванне адукацыйнага працэсу.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Украіна #РФ #Польшча #вайна #бежанцы #акупацыя
⚡️„Расейскія акупанты замучылі і забілі фактычна кожнага пятага жыхара Бучы, які застаўся ў акупаваным горадзе”, – паведаміў мэр Анатоль Федарук

Федарук адзначыў, што зараз Буча – гэта мёртвы горад.

Пасля вызвалення гораду Буча🇺🇦, што пад Кіевам, 2 красавіка фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фатаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 скрыншот з відэа ua.news #Буча #акупацыя #гвалт #Расея #вайна #Украіна
⚡️Фінляндыя плануе пабудаваць агароджу на мяжы з Расеяй

📌Фінляндыя хоча ўзмацніць гатовасць да абароны ад гібрыдных пагроз, паведамляе Reuters. Для гэтага ўлады краіны плануюць унесці папраўкі ў памежнае заканадаўства. Працягласць мяжы - каля 1 300 кіламетраў, значная яе частка пакрыта лесам і пазначана толькі знакамі. Урад Фінляндыі асцерагаецца, што Расея можа накіраваць да неабароненай мяжы асоб, якія шукаюць прытулку - па прыкладзе Беларусі, якая дазволіла сотням мігрантаў паспрабаваць перасекчы мяжу з Польшчай.

📷 aussiedlerbote.de

#Фінляндыя #мяжа #РФ #вайна #акупацыя
‼️"Беларусь павінна будзе прызнаць сваю адказнасць за ўдзел у падзеях, якія цяпер разгортваюцца ва Украіне. Адказнасць, але не віну”, – лічыць расейскі палітычны і грамадскі дзеяч Максім Кац.

📌У Варшаве Максім Кац сустрэўся з беларускімі журналістамі. Падчас сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі вайну ва Украіне, выбары і пратэсты ў 2020 ў Беларусі.

Больш на Радыё Рацыя

#вайна #акупацыя #рэжым_Лукашэнкі #РФ #Беларусь
❗️Адразу некалькі цэнтраў беларускай палітычнай эміграцыі намагаюцца давесці заходнім партнёрам і афіцыйнаму Кіеву тэзу пра “акупацыю” Беларусі.

📌Аргументацыйная база лідараў апазіцыі простая: з 24 лютага, калі тэрыторыя Беларусі была выкарыстаная РФ у якасці плацдарму для нападу на Украіну🇺🇦, гаварыць пра суверэнітэт Беларусі не выпадае.

На гэтым фоне ў экспертных колах распачаліся дыскусіі адносна таго, як акрэсліць актуальны статус Беларусі.

❗️Гэта вельмі важна як з пункту гледжання выбудоўвання стратэгіі ўзаемадзеяння з нашай краінай, так і для будучыні Беларусі як незалежнай дзяржавы.

Чытаем блог Міколы Бянько "Ахвяра альбо суагрэсар?"

#вайна #Украіна #акупацыя #апазіцыя #Беларусь
⚡️⚡️Мы сёння бачым, што Лукашэнка аддае цалкам уладу ў Беларусі ў рукі Пуціну. Можна сказаць, пазбаўляе Беларусь сваёй незалежнасці. Мы нязменна будзем стаяць на той пазіцыі, што Беларусь ёсць і мусіць застацца незалежнай краінай.

Кажа дэпутат польскага Сейму Роберт Тышкевіч.

⚡️⚡️Паводле экспертаў, імавернае аб’яднанне Расеі, Беларусі і Украіны можа адбыцца ўжо сёлета праз падпісанне дамовы паміж Пуціным, Лукашэнкам і Януковічам.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Тышкевіч #Беларусь #акупацыя #Пуцін #Лукашэнка
‼️ “Дзяржава згубіла давер. Не здолела яго аднавіць дасюль. У 2021 годзе аформіўся і зафункцыянаваў рэжым унутранай акупацыі. У 2020 годзе беларускі народ на выбарах адмовіў Аляксандру Лукашэнку ў праве прадстаўляць сябе. Улада разглядае пратэстоўцаў як ворагаў”.

📌Асноўную тэндэнцыю для краіны, якая ўплывае на ўсе сферы жыцця, абазначыў старэйшы аналітык Цэнтра новых ідэй, экс-дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Генадзь Коршунаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Коршунаў #Беларусь #акупацыя #Лукашэнка #аналітык