Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.2K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🇬🇪 Гено Тэбідзэ: Марыянетак Крамля не трэба слухаць.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Гено_Тэбідзэ #Грузія #Асетыя #Крэмль #РФ
Як казалі старажытныя, пра мёртвых альбо добра, альбо нічога. Пра Жырыноўскага, народжанага Эйдэльштэйна, якраз нічога добрага.

6 красавіка ўрэшце афіцыйна абвесцілі пра смерць аднаго з найбольш адыёзных і шавіністычных расейскіх палітыкаў Уладзіміра Жырыноўскага. Праўдападобна, што памёр ён ужо некалькі тыдняў таму.

Чытай блог Уладзіміра Хільмановіча "Эйдэльштэйн і гурыі" на сайце Радыё Рацыя

#Уладзімір_Хільмановіч #Жырыноўскі #Крэмль #правадыры #Расея
🇺🇦Украінская дыяспара ў РФ — адна з самых шматлікіх, складае каля 4 мільёнаў чалавек. Калі б хаця б 10% ад іх узгадалі свае карані і паспрабавалі штосьці зрабіць дзеля радзімы продкаў, магчыма, гэтая страшная вайна спынілася б.

Чаму ўкраінская грамада РФ маўчыць? Чаму этнічныя ўкраінцы ваююць на баку Крамля супраць сваёй Радзімы?

Чытай блог Міколы Бянько "Пра пакутныя ўцёкі ад імперыі" на сайце Радыё Рацыя

#Мікола_Бянько #Украіна #дыяспара #Крэмль #вайна
✝️Папа Францішак заявіў, што гатовы прыбыць у Маскву на сустрэчу Пуціным, каб спыніць вайну.

🔻Францішак распавёў, што размаўляў з Патрыярхам Маскоўскім Кірылам праз Zoom. Пры гэтым Кірыл палову сустрэчы пераконваў Папу Рымскага ў абгрунтаванасці нападу на Украіну🇺🇦.

❗️Прапанова ў Маскву пра сустрэчу была накіравана яшчэ на дваццаты дзень вайны, але адказу з Крамля да гэтага часу няма.

Больш на Радыё Рацыя

📷 Vatican Media/LaPresse

#вайна #Украіна #Папа_Францішак #Ватыкан #Крэмль