Беларускае Радыё Рацыя
1.25K subscribers
31.6K photos
100 videos
10 files
24.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
У Светлагорску людзей выклікаюць у міліцыю і просяць паказаць мабільныя тэлефоны

Калі ў тэлефоне знаходзяць што-небудзь унесенае ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» — складаюць пратакол за «распаўсюджваньне экстрэмісцкай інфармацыі».

Такім чынам бюджэт папаўняецца штрафамі ад 10 да 30 базавых велічыняў, паведамляе «Гомельская Вясна».

Праваабаронцы заўважаюць, што ўладальнік тэлефону можа і ня ведаць, што якая-небудзь спасылка ці скапіраваны допіс у ягоным тэлефоне адносяцца да «экстрэмізму».

Людзей выклікаюць нібыта як сведкаў дарожна-транспартных здарэнняў. Пасля агляду тэлефона складаецца пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні паводле артыкула — «Распаўсюджванне, вырабленне, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэміскай дзейнасці альбо прапагандуе такую дзейнасьць». Затым адміністрацыйная справа накіроўваецца ў суд.

📷 gomelspring.org
У Беластоку прайшла чарговая вечарына ў рамках гістарычнага клуба Beer&History

📌Гэтым разам тэмай гутаркі стала – войска Вялікага Княства Літоўскага.

"Беларусам ужо трэба адмаўляцца ад сваіх спрадвечных компексаў, навязаных каланіяльнымі імперыямі. Пакуль на нашай зямлі вырашалі свае пытанні чужыя людзі. Трэба самім вырашаць свае пытанні, нягледзячы на ўсе цяжкасці, якія ёсць", - адзначыў гісторык Віктар Якубаў.

Больш на Радыё Рацыя
Анджэй Пачобут пачаў знаёміцца з матэрыяламі справы. Хутка яе могуць перадаць у суд

Пра гэта палітвязень паведаміў у лісце жонцы, піша тэлеграм-канал «Право имеют». Андрэй Пачобут — гарадзенскі журналіст і сябра Саюзу палякаў у Беларусі. Яму прад'явілі абвінавачанне паводле арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы).

У абвінавачанні супраць журналіста гаворыцца, што Пачобут у медыях назваў агрэсіяй напад СССР на Польшчу ў 1939 годзе. Акрамя гэтага яму інкрымінавалі заявы ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкулы пра беларускія пратэсты ў 2020-м і тэкст, напісаны ў 2006 годзе і прысвечаны Анатолю Радзівоніку, аднаму з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля на Гарадзеншчыне.

Таксама вядома, што восенню 2021 года Пачобут адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.
Не трэба пакідаць беларускі народ сам-насам з агрэсіўнай Расеяй”

Так прадстаўнік нядаўна створанага Аб'яднанага пераходнага кабінета па міжнародных адносінах Валер Кавалеўскі выказаўся адносна закліку Сейма Латвіі да краін ЕЗ спыніць дзеянне турыстычных візаў і абмежаваць выдачу візаў на ўезд грамадзянам Беларусі.

На думку Кавалеўскага, гэты заклік «пераносіць цяжар адказнасці за злачынства агрэсіі супраць Украіны з Аляксандра Лукашэнкі і яго дыктатарскага рэжыма на беларускі народ, абсалютная большасць якога выступае супраць гэтай вайны і з'яўляецца аб'ектам рэпрэсій ужо трэці год».

Адпаведна ён заклікае краіны Еўразвяза не дапамагаць рэжыму ізаляваць беларускі народ ад еўрапейскіх каштоўнасцяў і не пакідаць яго сам-насам з агрэсіўнай Расеяй.
"Грамадска-палітычнае жыццё ў беларусаў было даўно і заўсёды. З прыходам Лукашэнкі яно не пачалося. Але, чым больш Лукашэнка працаваў, тым больш беларусаў абуджалася", - лічыць Вольга Верамеенка.

"Госця Рацыі" - гарадзенка і грамадская актывістка Вольга Верамеенка згадвае ў нашым эфіры падзеі жніўня 2020 года.

Больш на Радыё Рацыя
Следчы камітэт завёў больш за 11 тысяч «экстрэмісцкіх» спраў

Такая лічба была названа 11 жніўня на пасяджэнні калегіі СК. Размова ідзе аб справах, узбуджаны ў перыяд з 9 жніўня 2020 года па 1 ліпеня 2022 года.

Крыніца: reform.by

📷 СК
Да трох гадоў калоніі асудзілі жыхара Салігоршчыны, які планаваў ваяваць ва Украіне🇺🇦

У Гомельскім абласным судзе 11жніўня агучылі прысуд 50-гадоваму ўраджэнцу Расеі і жыхару Салігорскага раёна Міхаілу Лістападаву.

Мужчыну судзілі ў закрытым рэжыме з 26 ліпеня. Справу разглядаў суддзя Аляксей Хлышчанкоў, які асудзіў чатырох палітвязняў па „справе захопу адміністрацый” — Таццяну Канеўскую, Юрыя Уласава, Дзмітрыя Івашкова, Аляксандра Шабаліна.

Крыніца: spring96.org
📌 Агляд прэсы: „Як рыба аб лёд”

🔻Што шукалі ў маёнтку Трампа і ці пойдзе Байдэн на другі тэрмін?

🔻Спекуляцыі падганяюць рост коштаў на прадукты харчавання.

🔻Праблемы Нарвегіі з электрычнасцю могуць стаць фактарам пагаршэння энергакрызісу ў Еўразвязе.

🔻Немцы правялі аналіз вады ў рацэ Одэр, у якой гіне рыба.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў сусветнай прэсы на сайце Радыё Рацыя

#Трамп #Байдэн #Нарвегія #Нямеччына #Еўразвяз
‼️Генпракуратура просіць прызнаць BYPOL тэрарыстамі

📌Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед на прапанову старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі накіраваў у Вярхоўны Суд заяву аб прызнанні аб’яднання беларускіх сілавікоў BYPOL з структурнымі падраздзяленнямі „Сітуацыйна–аналітычны цэнтр” і „Мабілізацыйны план. Перамога”, якія ўваходзяць у яе, тэрарыстычнай арганізацыяй.
Пра гэта паведамілі ў ведамстве.

📌 9 жніўня кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў, былы падпалкоўнік міліцыі, увайшоў у склад Пераходнага кабінета, створанага Офісам Святланы Ціханоўскай у выніку аб’яднання розных ініцыятываў. Ён адказны за аднаўленне правапарадку ў Беларусі.

📌У Генпракуратуры заявілі, што BYPOL нібыта збіраецца гвалтоўным чынам змяніць канстытуцыйны лад Рэспублікі Беларусь, плануе акцыі тэрарыстычнай і экстрэмісцкай накіраванасці.

#Генпракуратура #BYPOL #Азараў #Швед #перамога
⚽️ Салігорскі „Шахцёр” развітаўся з Лігай канферэнцый ⚽️

🔸У трэцім кваліфікацыйным раўндзе „гарнякі” прайгралі ў Румыніі „Клужу” — 0:1. У першым матчы, які прайшоў у Турцыі, была нічыя 0:0.

📷 newsbel.by

Больш актуальных навінаў спорту на сайце Радыё Рацыя

#Шахцёр #спорт #футбол
📌 “Усё ж такі прынцыпова нічога не памяняецца проста таму, што аб’ектыўна магчымасці абмежаваныя. Стварэнне кабінета – гэта хутчэй спроба пазбегнуць такога відавочнага расколу ў шэрагу беларускай апазіцыі, для стварэння балансу”.

📌 Каментуе стварэнне Святланай Ціханоўскай аб’яднанага пераходнага кабінета Госць Рацыі - гісторык Аляксандр Пашкевіч.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Пашкевіч #гісторык #кабінет #апазіцыя #Ціханоўская
МУС прызнала экстрэмісцкім фармаваннем «Малады фронт»

Такое рашэнне было прынятае 11 жніўня.

Крыніца: https://t.me/viasna96
‼️ Кіраўнік федэрацыі футбола Базанаў спрабаваў выехаць у Польшчу, яго не пусцілі

📌Старшыня АБФФ напярэдадні увечары быў заўважаны на пункце пропуску „Варшаўскі мост” у Берасці. Відавочцы паведамляюць, што чыноўніка не пусцілі ў ЕЗ, ён быў вымушаны вярнуцца назад, піша Tribuna.com.

📌У лістападзе мінулага года Уладзіміра Базанава з жонкай затрымалі ў Чэхіі, куды яны прыехалі на матч жаночай зборнай. За парушэнне антыкавідных правілаў ім анулявалі візы і выслалі з краіны.

#Базанаў #футбол #Польшча #мяжа #Берасце
⚡️Ва Украіну прыбылі новыя РСЗА M270 - аналагі амерыканскіх HIMARS⚡️

Пра гэта паведаміў міністр абароны Аляксей Рэзнікаў.

🔸 «Вялікабрытанія абяцала, Вялікабрытанія выканала абяцанне! Ва Украіну прыбыла больш РСЗА M270. Дзякуй [міністру абароны] Бэну Уоллесу і ўсяму брытанскаму народу! Ваша падтрымка дзіўная і так важная для Украіны. Нашы ВСУ ўмела выкарыстоўваюць гэтую дапамогу на поле бою.

P.S. Хутка прыбудуць і іншыя „падарункі“»,
— напісаў Рэзнікаў у твітары.

🔸 У чацвер у Даніі🇩🇰 пры ўдзеле прадстаўнікоў ваенных ведамстваў 26 краін адбылася канферэнцыя "Капенгаген-Украіна-2022". На ёй Бэн Уолеес паабяцаў Украіне🇺🇦 тры дадатковыя РСЗА M270. Першая партыя гэтых ракетных сістэм прыбыла ва Украіну 15 ліпеня.

Крыніца: https://t.me/meduzalive
📌 Вынеслі прысуды бабруйскім „рэйкавым партызанам”

🔻Закрыты судовы працэс за «сабатаж чыгункі» пачаўся 19 ліпеня ў Бабруйску. Сярод абвінавачаных — Канстанцін Ермаловіч, Віталь Мінкевіч, Ігар Казлоў, Натальля Кед і Надзея Полькіна. Ім ставілі ў віну чатыры артыкулы Крымінальнага кодэкса.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#партызаны #Бабруйск #прысуд #чыгунка
‼️ Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 17 чалавек

📌У асноўным гэта людзі, якіх асудзілі за абразу Аляксандра Лукашэнкі ці іншых прадстаўнікоў улады. Яны асуджаныя на рэальныя тэрміны ў калоніі або на „хіміі”.

📌 У прыватнасці Дзмітрый Рыбак і Алег Чычыкайла ўзятыя пад варту за абразу Лукашэнкі.

📌Яшчэ некалькі чалавек, прызнаныя палітвязнямі — Валерый Кліменчанка, Іван Янчанка і Сяргей Кірэенка — былі або ёсць фігурантамі так званай „справы Зельцэра”, іх затрымалі і судзілі за каментары ў сацсетках.

📌Па стане на 12 жніўня палітвязнямі ў Беларусі прызнаны 1276 чалавек.

#палітвязні #праваабаронцы #паклёп #Лукашэнка #сацсеткі
📌 Гарадзенца асудзілі на шэсць гадоў калоніі за заклікі да супраціву

📌 Аляксея Багдзея прызналі вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады (арт. 293 КК). Справу разглядаў суддзя Максім Галубовіч.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Багдзей #суд #прысуд #калонія #Галубовіч
🤍❤️🤍Створаны стыкерпак у падтрымку палітзняволеных жанчын

Масавы жаночы пратэставы рух паўстаў 12 жніўня ў 2020 годзе, калі ў Менску беларускі ў белым упершыню сталі ў счэпку. На жаль, шмат хто з іх цяпер за кратамі, адзначае прадстаўніца "Майстэрні" Дар’я Рублеўская:

- Мы захапляліся тым, якія яны моцныя, іх памкненнем штосьці мяняць. Мы ўсё яшчэ захапляемся тым, як яны працягваюць працаваць на змены ў грамадстве. Наш салідарны абавязак у тым, каб падтрымліваць жанчын, якія апынуліся за кратамі.

📌Таму “Майстэрня” прапануе дасылаць палітзняволеным жанчынам паштоўкі салідарнасці разам са стыкерпакам — наборам пяшчотных налепак, які валанцёры "Майстэрні" будуць укладаць у лісты.

📷 Радыё Рацыя

#стыкерпак #Рублеўская #Майстэрня #лісты #зняволеныя
‼️ Рэйтынг Зяленскага ва Украіне застаецца надзвычай высокім

‼️Дзеянні прэзідэнта Украіны🇺🇦 Уладзіміра Зяленскага ва ўмовах вайны з Расеяй падтрымліваюць 91% украінцаў, якія ўзялі ўдзел у сацыялагічным апытанні ўкраінскай групы „Рэйтынг”, праведзеным на замову Цэнтра аналітычных даследаванняў Міжнароднага рэспубліканскага інстытута (IRI).

‼️Адначасова 98% апытаных выказалі ўпэўненасць у перамозе Украіны ў вайне з Расеяй. 72 працэнты рэспандэнтаў заявілі, што не супраць уступлення Украіны ў блок NATO.

Апытанне праводзілі ва ўсіх рэгіёнах Украіны, за выключэннем акупаваных Крыму, Луганскай і Данецкай абласцей.

#Украіна #Зяленскі #рэйтынг #Расея #вайна