Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
"Для нас вельмі важныя пытанні інфармацыйнай бяспекі, барацьбы з расейскай прапагандай і дэзынфармацыяй", - кажа прадстаўнік офіса Ціханоўскай Валер Кавалеўскі.

Госць Рацыі распавядае пра вынікі візіту беларускай дэлегацыі ў Кіеў і Львоў.🇺🇦

Чытай больш:

#Кавалеўскі #Кіеў #Ціханоўская #беларусы #Украіна #Беларусь
⚡️Выдача гуманітарных віз у Польшчы🇵🇱 для беларусаў, від на жыхарства на 3 гады з гуманітарных прычын.

Такія праўкі разгледзяць у польскім Парламенце на наступным тыдні.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Польшча #парламент #праўкі #беларусы #МУС #Ціханоўская
‼️"Расейскія войскі мусяць пакінуць Беларусь!" - Святлана Ціханоўская заклікала міжнародную супольнасць патрабаваць поўнага вываду расейскіх войскаў з Беларусі.

Чытай больш на сайце Радыё Рацыя

#Расея #войскі #Беларусь #Ціханоўская #Еўразвяз #патрабаванне
Нямецкую прэмію “СМІ за свабоду” атрымалі Зяленскі і Ціханоўская

Аргкамітэт нямецкай прэміі “СМІ за свабоду” пасля жорсткай крытыкі з боку нямецкіх і ўкраінскіх журналістаў адмовіўся ад уганаравання расейскай журналісткі Марыны Аўсяннікавай, якую планавалі адзначыць разам з дэмакратычнай лідаркай Беларусі Святланай Ціханоўскай і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Марына Аўсяннікава стала вядомай пасля з’яўлення ў эфіры праграмы першага канала расейскага тэлебачання з плакатам супраць вайны. Да гэтага яна многія гады працавала на расейскім канале.

#Ціханоўская #Зяленскі #Прэмія
💪Глабальны пікет салідарнасці з Беларуссю

Святлана
Ціханоўская заклікала беларускія дыяспары ва ўсім свеце выйсці 29 мая на Глабальны пікет салідарнасці з Беларуссю.🤍❤️🤍

Палітычныя падзеі апошняга года вымусілі з’ехаць у сталіцу Польшчы🇵🇱 мноства нашых суайчыннікаў. Мы ведаем, што наладжванне жыцця ў іншай краіне – гэта нялёгкая задача і не кожны можа сабе дазволіць час на ўдзел у акцыях дыяспары, але на гэты раз нам патрэбны кожны з вас! Калі ласка, не заставайцеся ў баку! Толькі разам мы можам паўплываць змяніць сітуацыю да лепшага – заклікаюць у Цэнтры беларускай салідарнасці ў Варшаве.

📷 з адкрытых крыніц

#Ціханоўская #салідарнасць #беларусы #Варшава
⁉️ У замежжы адбудзецца Кангрэс Новай Беларусі?

🔻Дэмакратычныя сілы, якія гуртуюцца вакол Ціханоўскай, заяўляюць пра намер правесці Кангрэс Новай Беларусі.

🔻 Іншыя сілы, якія таксама называюць сябе дэмакратычнымі, толькі што правялі другі свой форум, на якім актыўна Ціханоўскую крытыкавалі.

🔻Беларускае Радыё Рацыя паспрабавала разабрацца ў нагодах для гэтых мерапрыемстваў.

📷 politring.com

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Ціханоўская #кангрэс #форум #дэмсілы
🇱🇹 У Вільні на кафедральнай плошчы прайшоў штотыднёвы мітынг «За нашу і вашу свабоду»🤍❤️🤍

📌Акцыя ў падтрымку Украіны🇺🇦 ў кожны панядзелак збірае людзей, якім неабыякавы лёс украінскага і беларускага народа. У мітынгу таксама прыняў удзел між іншым Міністр культуры Літвы Сіманас Кейрыс і Святлана Ціханоўская.

📌Дэмакратычная лідарка Беларусі падкрэсліла, што без вольнай Украіны не будзе вольнай Беларусі, але і без вольнай Беларусі не будзе свабоднай Украіны:

– Мы разумеем, што ад вынікаў гэтай вайны залежыць лёс беларусаў. Калі Украіна пераможа, гэта будзе яшчэ адзін штуршок каб паўстаць супраць дыктатара. Бо ў той момант Лукашэнка будзе ў вельмі кепскім становішчы.

Беларусы Літвы ў кожны панядзелак прыходзяць на Кафедральную плошчу з бел-чырвона-белымі сцягамі, каб выказаць салідарнасць з украінскім народам.

📷 Радыё Рацыя

#Літва #Вільня #Ціханоўская #Кейрыс #Украіна #беларусы #салідарнасць
‼️“Мы будзем размаўляць адно з адным адкрыта, паказваць вынікі працы, спрачацца пра рэальныя планы», – кажа Святлана Ціханоўская.

‼️Спыніць спрэчкі і працаваць разам – пад такім заклікам пройдзе ў Вільні 8 і 9 жніўня канферэнцыя „Новая Беларусь”, ініцыятарам якой з’яўляецца Офіс дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Ціханоўская #канферэнцыя #Вільня #беларусы
‼️У Вільні пачаўся другі дзень канферэнцыі „Новая Беларусь”

Больш на сайце Радыё Рацыя

#канферэнцыя #Вільня #Беларусь #Ціханоўская #Латушка #беларусы
⚡️⚡️Абвешчана эвакуацыя ўдзельнікаў канферэнцыі ў Вільні⚡️⚡️

‼️Прычынай стаў тэлефонны званок пра мінаванне будынку. Піратэхнікі правяраюць будынак.

‼️ Усе прысутныя перайшлі на другі бок вуліцы.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#канферэнцыя #Вільня #Беларусь #Ціханоўская #Латушка #беларусы #эвакуацыя
📌 “Усё ж такі прынцыпова нічога не памяняецца проста таму, што аб’ектыўна магчымасці абмежаваныя. Стварэнне кабінета – гэта хутчэй спроба пазбегнуць такога відавочнага расколу ў шэрагу беларускай апазіцыі, для стварэння балансу”.

📌 Каментуе стварэнне Святланай Ціханоўскай аб’яднанага пераходнага кабінета Госць Рацыі - гісторык Аляксандр Пашкевіч.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Пашкевіч #гісторык #кабінет #апазіцыя #Ціханоўская