Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
31K photos
100 videos
10 files
24.5K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️ Выпусцілі на волю мужа менскай керамісткі Наталлі Карнеевай

Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку псіхолаг Дар’я Альперн-Каткоўская.

📌 Менскую керамістку Наталлю Карнееву затрымалі разам з мужам у пятніцу, 19 жніўня. Дзесяцігадовую дачку Наталлі Багдану адправілі ў прытулак.

📌Паводле папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», на Наталлю Карнееву завялі крымінальную справу па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), яе вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах 2020 года.

📌 Праваабаронцы прызналі Наталлю Карнееву палітычнай зняволенай.

#Карнеева #палітзняволеная #справа #муж
📌 Дачку Наталлі Карнеевай могуць адправіць у дзіцячы дом

Пакуль дзіця знаходзіцца ў "Сацыяльна-педагагічным цэнтры з прытулкам Завадскога раёна Менска". Сваякам забараняюць забіраць яе на выходныя — можна толькі наведаць увечары з 17 да 19 гадзін па спецыяльным дазволе.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Карнеева #керамістка #дачка #прытулак