⚡️На борце самалёта „Белавія”, які ляцеў з Баку ў Менск, памёр пасажыр
🔸Самалёт «Белавія», які ляцеў 5 траўня з Баку ў Менск, здзейсніў экстранную пасадку ў Самары, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.
🔸На рэйсе Баку-Менск аднаму з пасажыраў стала дрэнна — праз 2 гадзіны палёту ён страціў прытомнасць. Адзначаецца, што пасажыра дастаўлялі на борт як маламабільнага. Бортправаднікі зрабілі аб’яву па салоне аб пошуку лекара, аказалі першую дапамогу пасажыру, каб прывесці яго ў пачуцці. Дзейнічаючы па інструкцыі, экіпаж паведаміў аб надзвычайнай сітуацыі на борце і здзейсніў экстраную пасадку ў Самары.
🔸Да прыбыцця медыкаў з пасажырам знаходзіўся бортправаднік, які аказваў медыцынскую дапамогу. Пасля пасадкі ў аэрапорце Курумач брыгада медыкаў канстатавала смерць. 😢 Будзе праведзена судова-медыцынская экспертыза для ўстанаўлення яе прычыны.
#Белавія #Баку #Менск #самалёт #смерць #пасажыр

‼️ ⚡️ Ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларус
📌 Канстанціну Дзюбайлу было 34 гады, ён родам з Магілёва. У вайне на ўсходзе Украіны ён браў удзел з 2014 года.
‼️ Загінуў у канцы красавіка ў баі паміж Мар’інкай і Дакучаеўскам Данецкай вобласці. На той час ён служыў у 46-м асобным батальёне спецыяльнага прызначэння «Данбас — Украіна». Загінуў ад пападання снарада.
#вайна #Украіна #беларусы_на_вайне #Канстанцін_Дзюбайла #батальён_Данбас_Украіна #смерць_на_вайне
Больш на сайце Радыё Рацыя.

🎚Памёр Яраслаў Клімуць
😥 На 82-м годзе жыцця ў Магілёве памёр пісьменнік, выкладчык, шматгадовы старшыня магілёўскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы, шчыры і адданы беларускай справе чалавек Яраслаў Клімуць.
Больш на сайце Радыё Рацыя
📷 Радыё Рацыя
#Клімуць #смерць #Магілёў #ТБМ