Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
30.9K photos
100 videos
10 files
24.5K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌‼️ У судзе Савецкага раёна Менска 30 чэрвеня будуць разглядаць справу Аніты Бакуновіч, якую абвінавачваюць ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК). Працэс будзе весці суддзя Сяргей Шаціла.

Палітзняволеную затрымалі 4 месяцы таму. Зранку дзверы ў кватэру, дзе яна жыла з маці і братам, выламалі невядомыя. Яны не прадставіліся, правялі вобшук і забралі Аніту і яе брата Яна. Спачатку палітзняволеную асудзілі на 15 сутак, а ейны брат пасля допытаў у РУУС і ГУБАЗіК трапіў у лякарню ў перадінфарктным стане. Пазней у яго атрымалася сысці адтуль.

Вясна

#рэпрэсіі #Аніта_Бакуновіч