Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌‼️ У судзе Савецкага раёна Менска 30 чэрвеня будуць разглядаць справу Аніты Бакуновіч, якую абвінавачваюць ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК). Працэс будзе весці суддзя Сяргей Шаціла.

Палітзняволеную затрымалі 4 месяцы таму. Зранку дзверы ў кватэру, дзе яна жыла з маці і братам, выламалі невядомыя. Яны не прадставіліся, правялі вобшук і забралі Аніту і яе брата Яна. Спачатку палітзняволеную асудзілі на 15 сутак, а ейны брат пасля допытаў у РУУС і ГУБАЗіК трапіў у лякарню ў перадінфарктным стане. Пазней у яго атрымалася сысці адтуль.

Вясна

#рэпрэсіі #Аніта_Бакуновіч
📌 Затрымалі магілёўскага студэнта Якава Гаранага, паведамляе Вясна.

📌 Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі пра затрыманне магілёўца Якава Гаранага, студэнта адной з мясцовых ВНУ, паведамляе «Вясна».

📌 Па папярэдняй інфармацыі, на маладога чалавека склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 19.11 КаАП РБ (распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў»).

#Якаў_Гаранавы #Магілёў #пераслед #арышты #рэпрэсіі
📌 У Бярозе не спыняюцца суды за каментары ў інтэрнэце.

📌 У судзе Бярозаўскага раёна была разгледжана крымінальная справа 35-гадовага жыхара горада Бяроза Юрыя Юдчыца за абразу ў інтэрнэце на пачатку мінулага году начальніка інспекцыі па справах непаўнагадовых мясцовай міліцыі Дзмітрыя Лішко.

📌 Старшыня суда Наталля Вакульчык палічыла Юдчыца вінаватым за негатыўны каментар у адрас маёра Лішко і пакарала абвінавачанага двума гадамі „дамашняй” хіміі і выплатай 1000 рублёў Лішко маральнай шкоды.

#Бяроза #пераслед_актывістаў #рэпрэсіі #Юрый_Юдчыц #Дзмітрый_Лішко

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Чарговай акцыяй беларусы Варшавы выказалі салідарнасць з палітвязнямі ў Беларусі.

📌 Акцыя праходзіла каля помніку Каперніку.

📌 Гучалі выступы ў падтрымку палітвязняў з асуджэннем тэрору ў адносінах да людзей.

#рэпрэсіі_у_Беларусі #Варшава #салідарнасць #беларусы_Варшавы #палітвязні

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 22-га чэрвеня Соф'я Сапега перадала хадайніцтва аб памілаванні ў адміністрацыю калоніі №4 у Гомелі, расказаў BBC адвакат сям’і асуджанай Антон Гашынскі.

📌 У звароце 24-гадовая зняволеная просіць Лукашэнку вызваліць яе ад адбыцця шасцігадовага тэрміну або замяніць яго больш мяккім пакараннем. Яна піша, што на злачынства яе падштурхнулі „маладосць і глупства”, што яна трапіла „пад уплыў дэструктыўна настроенай групы людзей”, але цяпер „шчыра раскайваецца”.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Софья_Сапега #палітвязнні #рэпрэсіі #Антон_Гашынскі
📌 Уладзімір Гундар пратэстуе супраць здзекаў у судзе

📌 На чарговае судовае пасяджэнне над „групай” Аўтуховіча палітзняволенага інваліда 2 групы без нагі Уладзіміра Гундара ў адных плаўках прынеслі на руках і прыкавалі рукі на расцяжцы да прутоў клеткі.

📌 Турэмшчыкі патлумачылі суддзі свае дзеі клопатам за жыццё зняволенага, расказвае яго жонка Алена Гундар.

📌 Паводле Алены Гундар, яе мужа суддзя выдаліў з судовай залы. Калі выводзілі Гундара, ён пракрычаў жонцы, што з яго здзекуюцца, бо хочуць забіць. Таксама паспеў паведаміць адвакату, што пачынае галадоўку, пра што ўжо папярэдзіў турэмнае начальства.

#Уладзімір_Гундар #справа_Аўтуховіча #рэпрэсіі #галадоўка

Больш на сайце Радыё Рацыя.
Яна Арабейка - адная з фігурантак так званай «студэнцкай справы», прысуд па якой быў абвешчаны 16 ліпеня 2021 году.

"Яна цяпер у гомельскай калоніі знаходзіцца. Ужо троху за паўгода атрымліваецца. Працуе на швейнай вытворчасці, як і ўсе, хто ў гомельскай калоніі знаходзіцца. Справы ў яе больш-менш", - распавядае яе муж – Валер Арабейка.

Яна мусіць выйсці на волю ў лістападзе 2022 году, а яе муж Валер Арабейка быў вымушаны з’ехаць за мяжу і цяпер знаходзіцца ў Грузіі🇬🇪.

Больш на Радыё Рацыя

#пратэсты #рэпрэсіі #справа_студэнтаў #палітвязні #пераслед
"У час ранішніх шмонаў мы станавіліся ў кайданках. І ўсю ноч гарэла яркае святло, прама ў вочы", - расказаў пра свой досвед знаходжання ў ІЧУ журналіст з Івацэвічаў Павел Дайлід.

Курыць, атрымліваць перадачы, прылегчы днём на нары забаронена, і за гэтым сочаць. Уначы толькі «палітычных» двойчы падымаюць.

❗️Дайлід лічыць такія адносіны ў ізалятары катаваннем, аб чым паскардзіўся пракурору Івацэвіцкай пракуратуры.

Больш на Радыё Рацыя

#катаванні #ІЧУ #палітвязні #рэпрэсіі #палітычны_пераслед
‼️“Краіне патрэбная новая палітыка, канкрэтныя прапановы і план развіцця, а не паўтарэнне ўсяго старога”, – кажа палітык і філосаф Анатоль Ляўковіч.

‼️Ён упэўнены, што палітычны рэжым адчуў у 2020 годзе і працягвае адчуваць сваё хісткае становішча. Але праз ціск сітуацыю магчыма ўтрымаць на нейкі тэрмін, а не на доўгую перспектыву.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Ляўковіч #улада #палітык #рэпрэсіі #змены
😢 Фактычна людзі знаходзяцца цалкам у залежнасці ад рэпрэсіўнай машыны. Наш заклік адмяніць прысуд – гэта хутчэй крык душы, заклік да міжнароднай супольнасці звяртаць увагу на сітуацыю у Беларусі. Бо ніякіх іншых рычагоў уплыву ўнутры Беларусі не засталося.

🔸Так выказаўся намеснік старшыні ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Барыс Гарэцкі наконт прысуду Слаўнікавай і становішча з правамі людзей увогуле ў Беларусі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Гарэцкі #Слаўнікава #прысуд #журналісты #рэпрэсіі
🚴‍♀️ Велапрабег памяці ахвяр савецкіх рэпрэсій у Беластоку

🔸 Гэта традыцыйны штогадовы велапрабег, які прысвячаецца гадавіне падпісання пакта Молатава – Рыбентропа, у выніку якога частка краін Усходняй Еўропы патрапілі пад савецкую акупацыю, дзе неўзабаве распачаліся масавыя рэпрэсіі мірнага насельніцтва. У тым ліку і ў Беластоку.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#велапрабег #Беласток #рэпрэсіі #насельніцтва