Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 Кожны трэці расеец (гэта ажно 35% ад усяго насельніцтва дзяржавы) перакананы, што Сонца круціцца вакол Зямлі. Такія дадзеныя апытання прывёў днямі Усерасейскі цэнтр вывучэння грамадскага меркавання. Даследнікі дадаюць таксама, што за апошнія 15 гадоў гэты паказнік вырас ажно на 7 адсоткаў. А яшчэ 21% рэспандэнтаў лічыць, што першабытныя людзі маглі прагульвацца побач з дыназаўрамі. Такі светагляд насельнікаў імперыі, якія перакананыя, што яны ёсць цэнтрам усёй асветы і глыбіннай духовасці і ўвесь іншы свет павінен круціцца вакол «русского міра».

📌У сваім блогу Уладзімір Хільмановіч разважае пра тое,куды круціцца “русский мир”.

Чытай больш на сайце Радыё Рацыя

#расейцы #рускі_мір #Зямля #Сонца #апытанне