Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Як толькі праваабаронца Алесь Рамановіч падаў скаргу ў пракуратуру, то ўжо на наступны дзень перадачы для арыштаваных пінчукоў пачалі прымаць.

Больш на саце Радыё Рацыя

#скаргі #Рамановіч #праваабаронца #пракуратура #перадачы #пінчукі
‼️ Рыхтуецца чарговы суд над 20-гадовым пінчуком Алегам Рубцом

📌Алег Рубец ужо асуджаны па гучнай “пінскай справе” на 5,5 гадоў зняволення і адбывае пакаранне ў Новаполацкай калоніі №1. Паводле адміністрацыі ўстановы, палітвязень парушае дысцыпліну.

📌Верагодна, што яго перавядуць з калоніі ў турму, – гаворыць праваабаронца Алесь Рамановіч:

Яго чакае лёс Ігара Салаўя – будуць адпраўляць у турму. Зменяць рэжым. Хутчэй за ўсё гэта робяць, каб яны раскаяліліся, напісалі нейкія пакаяльныя лісты. Хоць я ведаю, што на некаторых такі ціск не аказваецца. Іх сваякі кажуць, што ў іх усё добра. Але большая частка адчувае гэты ціск.

📌Праваабаронца дадае, што не ціснуць на тых, хто вызнаў сваю віну ці напісаў прашэнне аб памілаванні, трапіў у так званы “спіс Васкрасенскага”.

📌Нельга нікога з палітвязняў чымсьці папракаць, бо яны знаходзяцца ў жудасных умовах, – гаворыць Алесь Рамановіч.

#Рубец #Рамановіч #суд #палітвязень
⁉️ Зачыстка прыйшла ў Пінск?

📌Берасцейскай „Вясне” стала вядома пра затрыманні, якія ўчора адбыліся ў Пінску.

📌Затрымана не менш за 5 чалавек, сярод якіх тыя, каго раней ужо неаднаразова затрымлівалі: Алесь Рамановіч і Дзяніс Сядых.

📌У людзей зладзілі вобшукі. Аднаму, меркавана, пагражае крымінальны артыкул „за распальванне варожасці”.

📌 Нагадаем, 2 тыдні таму „зачысткі” праходзілі ў Іванаве і Драгічыне.

📷 media-polesye.by

#зачыстка #Пінск #Рамановіч #Сядых #затрыманні