Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌🚗🚌 З Латвіі і Літвы ў першы дзень бязвізавага рэжыму ў Беларусь уехала 615 замежнікаў, паведамілі ў Дзяржпамежкамітэце Беларусі.

#бязвіз #Літва #Латвія #Дзяржпамежкамітэт_Беларусі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ Эстонія🇪🇪 і Латвія🇱🇻 прызналі ваенную агрэсію Расеі генацыдам украінскага народу

Адпаведныя заявы дзяржавы прынялі сёння, 21 красавіка.

На пазачарговым пасяджэнні парламенту Эстоніі выслухалі выступ кіраўніцы дэлегацыі ўкраінскага парламенту Алены Шуляк. Эстонскі парламент аднагалосна прыняў заяву аб ваенных злачынствах і генацыдзе Расеі ва Украіне. У заяве Эстоніі гаворыцца, што Расея здзейсніла акты генацыду, у тым ліку масавыя зверствы ў адносінах да мірнага насельніцтва на часова акупаваных тэрыторыях — у прыватнасці, у Бучы, Барадзянцы, Гастомелі, Ірпяні і Марыупалі, — гаворыцца ў заяве.

Заяву аб агрэсіі і ваенных злачынствах Расеі ва Украіне прыняў і Сойм Латвіі.

📷 Depositphotos

#генацыд #Эстонія #Латвія #заява #вайна #Украіна #Расея
🎼‼️ «Мы — разам!» Канцэрт Вольнага хору ў Рызе

🎼 8 чэрвеня ў канцэртнай зале Вялікай гільдыі ў Рызе ( Amatu iela, 6) Вольны хор дасць канцэрт «Мы — разам!». Час: 18.00 (час мясцовы).

🎼 Канцэрт мае пяць тэматычных частак: частка 1 «Вулічныя маршы», частка 2 «Затрыманне», частка 3 «Смерць», частка 4 «Разам з Украінай» і частка 5 «Эміграцыя».

📌 Уваход на канцэрт па запрашэннях, якія можна замовіць па спасылцы.

Канцэрт Свабоднага хору ў Латвіі праводзіцца пры падтрымцы Савета міністраў Паўночных краін у Латвіі, Дацкага інстытута культуры ў Эстоніі, Латвіі і Літве, а таксама амбасады Швецыі ў Латвіі.

#Вольны_хор #Рыга #харавыя_спевы #Эстонія #Латвія #салідарнасць
📌‼️ Сацыёлага Таццяну Вадалажскую прыгаварылі да 2,5 года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу («хімія»), паведамляюць праваабаронцы. 📌 Такі тэрмін і патрабавала дзяржабвінавачанне. 📌 Прыгавор быў вынесены ў судзе Заводскага раёна Менска. 📌 Справу разглядаў суддзя Алег Каляда.

📌 Таццяна Вадалажская – сацыёлаг, каардынатар Лятучага ўніверсітэта, член Каардынацыйнай рады. Яе затрымалі сёлета 23 сакавіка. Яе абвінавачвалі па частцы 1 артыкула 342 КК ("Арганізацыя або ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх").

#Вольны_хор #Рыга #харавыя_спевы #Эстонія
#Латвія #салідарнасць

reform.by
🏰 У Ішкалдзі (Баранавіцкі раён) 12 чэрвеня адбудзецца юбілейны фэст да 550-годдзя мясцовага касцёла Святой Троіцы.

📌 Фэст распачнецца а 12 гадзіне дня імшой. Пасля службы запланаваны канцэрт Крошынскага ансамбля «Крушына», а затым — салодкі пачастунак.

📌 Касцёл Святой Троіцы пабудаваны ў 1449 — 1472 гадах. Адзін з самых старажытных храмаў Беларусі. Гэты помнік архітэктуры ўнікальны тым, што амаль не перабудоўваўся, таму касцёл мае асаблівую каштоўнасць і дае ўяўленне, як выглядалі манументальныя сярэднявечныя храмы ў Беларусі.

#Ішкальд #ішкальдскі_касцёла_Святой_Троіцы #харавыя_спевы #Эстонія
#Латвія #салідарнасць

budzma.org
📌‼️ Латвія падрыхтуе закон аб канфіскацыі санаторыя "Беларусь"

📌 Латвія збіраецца канфіскаваць «Дом Масквы», санаторыі «Бурштынавы бераг» і «Беларусь». Міністр юстыцыі краіны Яніс Борданс паведаміў, што даў даручэнне падрыхтаваць спецыяльны законапраект, які ўрэгулюе нюансы такой канфіскацыі. Ён мусіць быць гатовы да 17 чэрвеня.

📌 Борданс дадаў, што канфіскаваныя будынкі плануецца выкарыстоўваць для размяшчэння ўкраінскіх бежанцаў, рэабілітацыі пацярпелых і патрэб інфармацыйнага цэнтра.

📌 Раней актывы санаторыяў ужо былі замарожаныя ў межах санкцыяў ЕЗ, а іх дырэктараў унеслі ў чорны спіс.

#Латвія #санкцыі #санаторый_Беларусь #Яніс_Борданс #украінскія_бежанцы

reform.by

Фота: @Bordans / Twitter
‼️У Латвіі🇱🇻 зрабілі больш жорсткімі правілы ўвозу падакцызных тавараў

“Змены ўнесеныя для таго, каб з улікам геапалітычнай сітуацыі адбіць у грамадзян Латвіі жаданне ездзіць у Расею і Беларусь па некаторыя падакцызныя тавары”, — гаворыцца ў тлумачэнні.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 delphi.lv

#тавары #Латвія #змены #мяжа
🥃🍷Другое месца ў Еўропе паводле колькасці алкаголікаў заняла Беларусь🍸🍾

🍷Паводле дадзеных аўтараў даследавання, ад алкагалізму ў Беларусі пакутуе 18,8% насельніцтва.

🍷Даследаванне праводзіла прыватная рэабілітацыйная клініка Delamere. Аўтары рэйтынгу спасылаюцца на адкрытыя дадзеныя з World Population Review.

🍷Першае месца занялі венгерцы.🇭🇺 Тут амаль у чвэрці насельніцтва выявіліся праблемы з алкаголем.

🍷А на трэцім месцы ў гэтым рэйтынгу – Латвія.🇱🇻 Тут, паводле дадзеных даследнікаў, алкагалізм выяўлены ў 15,5% насельніцтва.

#алкагалізм #Беларусь #Латвія #Венгрыя
📌Агляд прэсы: вымушаныя крокі

🔻Ці будзе Беларусь змагацца за свайго расейскага гаспадара?

🔻 Расея рыхтуе буйны наступ на Украіну ў 2023 годзе, каб захапіць Адэсу.

🔻 У Латвіі прызнаны канец эры торфу.

🔻 Парыж выступае супраць падатку на звышпрыбытак для энергаканцэрнаў.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя

#Расея #Латвія #Украіна #Беларусь #Адэса
‼️ "Газпром" спыніў пастаўкі газу ў Латвію

Раней "Газпрам" абвясціў пра скарачэнні паставак газу ў Германію.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#гвз #Газпрам #Латвія #Германія